Восеньскія канікулы
Восеньскія канікулы стартавалі ўчора для школьнікаў рэспублікі. У Магілёўскай вобласці на канікулах у школьных лагерах усяго адпачнуць больш за 6 тысяч вучняў, у тым ліку ў Кіраўскім раёне — 200 дзяцей. З гэтай мэтай на базе Мышкавіцкай, Жыліцкай, Дабаснянскай, Скрыпліцкай, Паўлавіцкай сярэдніх школ, Барчыцкага і Шалаёўскага НПК ДССШ створаны восеньскія аздараўленчыя лагеры з дзённым знаходжаннем, якія будуць працаваць на працягу тыдня: з 1 па 6 лістапада.
Работа лагераў знаходзіцца на пастаянным кантролі аддзелаў адукацыі, РАУС, МНС, медыцынскіх і санітарных служб, бацькоўскіх камітэтаў.
Разам з работай школьных лагераў ў рэгіёне рэалізуецца абласная праграма мерапрыемстваў “Канікулы”, прадугледжана работа спартыўных залаў, сацыяльна-педагагічных, псіхалагічных служб, кансультацый.
Восеньскія канікулы


Рознабаковае развіццё асобы вучня — асноўная задача ўсіх мерапрыемстваў, якія запланаваны ў рабоце аздараўленых лагераў. Настаўнікі, арганізатары і кіраўнікі навучальных устаноў улічылі пажаданні і запыты вучняў і іх бацькоў з тым, каб зрабіць адпачынак рабят цікавым і карысным. Улічвалася і тое, што пераважная большасць рабят з малазабяспечанных, мнагадзетных і сацыяльна небяспечных сем’яў.
У аздараўленчым лагеры СШ№1 адпачывае 37 вучняў з 1 па 4 класы. Для іх наладжана бясплатнае харчаванне, арганізуюцца экскурсіі і паходы, працуюць гурткі па інтарэсах. Таксама рабяты ходзяць на кінасэансы і актыўна адпачываюць на свежым паветры.
Ва ўстановах адукацыі аформлены стэнды, дзе можна знайсці інфармацыю аб рэжыме дня, план выхаваўчай работы на перыяд канікулаў, расклад заняткаў гурткоў.