Темы

У палку жыхароў Кіраўшчыны прыбыло!

У палку жыхароў Кіраўшчыны прыбыло!

Classic depiction of a stork in flight delivering a newborn baby

Па дадзеных, прадастаўленых райбальніцай, у сакавіку і красавіку бягучага года ў нашым раёне нарадзілася 25 малышоў: моцная палова папоўнілася 10 хлопчыкамі, дзяўчынак з’явілася 15.
У першы вясновы месяц года сімвал нованароджанага дзіцяці — бусляня — завітаў у 12 сем’яў нашага раёна.
Першымі дзецьмі ў сем’ях сталі дачушкі Наталлі Хамід з Паўлавіч, Таццяны Белакурскай і Юліі Каранкевіч з Кіраўска, Вікторыі Варабей з Пархімкавіч.
У Надзеі Хурсан, Марыны Араевай і Анастасіі Івановай з Кіраўска нарадзіліся першынцы-сыночкі.
У кіраўчанак Яўгеніі Бялько і Кацярыны Багамолавай-Індзюхінай другімі дзецьмі ў сем’ях сталі дачушкі.
Па другім дзіцяці-сыночку нарадзілася ў Ганны Паферавай з Мышкавіч і Наталлі Кавалёвай з Грыбавай Слабады.
Сям’я Галіны Садоўскай з Чыгірынкі дзякуючы нарадзіўшайся дачушцы набыла статус мнага­дзетнай.
У красавіку прыемная па­дзея — нараджэнне дзіцяці — адбылася ў 13 сем’ях раёна.
Упершыню сталі матулямі, нарадзіўшы хлопчыкаў, Васіліна Карасёва з Баравіцы і Вольга Віліўчанка з Мышкавіч.
Дачушкі-першынцы нарадзіліся ў Крысціны Панарыловіч са Скачка, Яўгеніі Губскай, Вольгі Бязручанка, Валерыі Сергіенкавай з Кіраўска, Лідзіі Печань з Барсукоў.
У Алены Шкрадзюк і Наталлі Казловай з г.Кіраўска другімі дзецьмі сталі сыночкі.
У Таццяны Шчагловай з Кіраўска і Людмілы Хурсан з П.Слабады нарадзіўшыеся дачушкі сталі другімі дзецьмі.
Сям’я Анастасіі Паліўкінай з Кіраўска стала мнагадзетнай дзякуючы нарадзіўшайся дачушцы. У Марыны Рыжковіч з П.Слабады трэцім дзіцяці стаў сынок.
Жадаем матулям і іх малышам здароўя, цеплыні, пяшчоты і дабрабыту!

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость