Темы

Чарговыя медальныя вышыні кіраўскіх веласіпедыстаў

Чарговыя медальныя вышыні кіраўскіх веласіпедыстаў

Тишков на гран-при

Раман Цішкоў

Вело Гран-при Минск Тишков на гран-при первый Тишков-сереброСвиркова надежда

Надзея Свіркова

Гран-при Надя СвирковаНасычаныным выдаўся сёлетні май для кіраўскіх велагоншчыкаў. І зноў на спаборніцтвах розных узроўняў яны праявілі сябе з найлепшага боку. Пра поспехі кіраўчан на велагонках краіны расказаў рэдактару інтэрнэт-рэсурса рэдакцыі «Кіраўца» трэнер ДЮСШ па веласпорце Юрый Цішкоў.

МАГІЛЁЎ. У мінулыя выхадныя ў горадзе над Дняпром прайшла абласная Спартакіяда школьнікаў. Завяршылася яна трыумфам каманды нашай ДЮСШ, якая заняла першае месца, а таксама яе асобных прадстаўнікоў: усе нашы рабяты ўнеслі вялікі ўклад у агульную перамогу.

Ганна Васількова выйграла індывідуальную гонку на час з раздзельным стартам і гонку-крытэрыум. Ангеліна Шчарбакова была мацнейшай у групавой гонцы. У гэтай жа гонцы Марыя Зайцава заваявала “бронзу”. Зусім нядрэнныя вынікі паказалі і іншыя члены каманды.

Па выніках спаборніцтваў сфарміравана зборная  каманда Магілёўскай вобласці для ўдзелу ў рэспубліканскай Спартакіядзе школьнікаў. У яе састаў уключаны адразу пяцёра дзяўчат і чацвёра хлопцаў — выхаванцаў Кіраўскай ДЮСШ. Зараз нашы веласіпедысты актыўна рыхтуюцца да рэспубліканскіх стартаў.

МІНСК. З 18 па 20 мая ў сталіцы нашай краіны ў 4-ты раз праходзілі прэстыжныя міжнародныя спаборніцтвы на трэку “Гран-пры Мінска-2017”. З кожным годам растуць папулярнасць і прадстаўніцтва гэтага турніру. Акрамя беларускіх веласіпедыстаў у гонках удзельнічалі прадстаўнікі Расіі, Украіны, Казахстана, Польшчы, Славакіі, Фінляндыі, Літвы, Латвіі, Грэцыі, Азербайджана, Узбекістана і Турменістана. А агульная колькасць удзельнікаў склала 178 чалавек. У саставах зборных дружын Беларусі былі і чацвёра прадстаўнікоў Кіраўшчыны, якія ў агульнай колькасці заваявалі 7 медалёў!

Раман Цішкоў стаў пераможцам у каманднай гонцы праследавання, заняў другія месцы ў індывідуальнай гонцы праследавання і мэдысане, а таксама узяў “бронзу” ў омніуме.

Другое месца ў каманднай гонцы праследавання заняў Кастанцін Бяляўскі. На жаль, толькі крыху яму не хапіла да “бронзы” ў індывідуальнай гонцы праследавання.

Выдатна выступіла ў каманднай гонцы праследавання Надзея Свіркова, якая заваявала “золата”. Сярод юніёраў вызначылася “бронзай” у скрэтчы Аксана Салаўёва.

 

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость