Темы

Аб праблеме бадзяжных сабак

У рэдакцыю раённай газеты звярнуўся кіраўчанін У.А.Халенка наконт праблемы, якая хвалюе не толькі яго аднаго, — наяўнасці ў нашым горадзе вялікай колькасці бадзяжных сабак і неабходнасці прыняцця экстраных мераў па забеспячэнні бяспекі насельніцтва ў цёмны час сутак.
Заяўнік, перш чым звярнуцца ў “раёнку”, наведаўся ва УКП “Жылкамгас”, дзе далі адказ, што гэтым пытаннем займаецца ветлячэбніца. Там У.А.Халенку накіравалі зноў-такі ў камунальную службу…
«Дык хто ж павінен займацца вырашэннем праблемы з бадзяжнымі сабакамі, і калі яна перастане непакоіць кіраўчан?» — на гэтае пытанне У.А.Халенка папрасіў даць адказ па старонках раённай газеты.
Дырэктар УКП “Жылкамгас” Юрый Мацюшонак пракаменціраваў гэтую сітуацыю так: “Рашэннем праблемы з бадзяжнымі сабакамі на тэрыторыі г.Кіраўска займаецца наша прадпрыемства. Гэтая работа праводзіцца рэгулярна і будзе працягнута”.
Ёсць і іншы бок справы — адносіны да сабак іх гаспадароў. Нярэдка яны зусім не ўсведамляюць, што адказныя за тых, каго прыручылі. І літаральна вы- кідаюць на вуліцу бадзяжнічаць сваіх чацвераногіх пітомцаў. Такі факт бачыў і У.А.Халенка: на адной з вуліц горада спынілася машына, і адтуль быў выпіхнуты сабака, а аўтамабіль паехаў далей…
У бліжэйшых нумарах рэдакцыя “Кіраўца” мае намер яшчэ раз узняць праблему безнаглядных сабак з розных пунктаў гледжання і паспрабаваць высветліць, якім чынам яна ўзнікла? Калі у вас, паважаныя чытачы, ёсць меркаванні наконт заяўленай тэмы, калі ласка, звяртайцеся!

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость