Рассветаўцы першымі на Кіраўшчыне пачалі нарыхтоўку сенажу

Рассветаўцы першымі на Кіраўшчыне пачалі нарыхтоўку сенажу

Рас-сенаж-5 Рас-сенаж-4 Рас-сенаж-3 Рас-сенаж-1 Рас-сенаж-2Вядомы здаўна выраз “Малако ў каровы на языку” ніколі не страціць сваёй актуальнасці. Ад таго, як будзе накормлена жывёла, напрамую залежыць, якую яна дасць прыбаўку. Зараз для земляробаў надышоў чарговы адказны і насычаны ў рабоце перыяд: корманарыхтоўка. Сфарміраваць трывалую кармавую базу з тым, каб упэўнена ў будучым сустрэць і правесці зімова-стойлавы перыяд утрымання грамадскага статка — важная задача.

Прыступілі да нарыхтоўкі кармоў працаўнікі ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”. Тут на першых палетках дасягнулі фазы спеласці шматгадовыя травы. Не марудзячы часу, рассветаўцы прыняліся першымі ў раёне ператвараць скошаную траву ў сянажную масу.
Учора аўтар гэтых радкоў ра-зам са старшынёй райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктарам Ставерам пабывалі на вялікім абшары злева ад дарогі Кіраўск — Капусціна, дзе выцягнуліся стройныя рады скошанай люцэрны. Тут завіхалася адразу некалькі адзінак тэхнікі. Літаральна напярэдадні трава была скошана з дапамогай чатырох касілак, якія, да слова, перакінуты ўжо на іншы ўчастак. Работу шпаркімі тэмпамі выконваюць Мікалай Белакурскі, Аляксандр Кандрацьеў, Юрый Бяляўскі і Міхаіл Букаты. Трава хутка правялілася ў валках, і вось яе ўжо прыбіраюць з поля.
Падбірае і здрабняе масу на магутным камбайне “Krone” ВІG-Х-700” вопытны механізатар Міхаіл Вербенка. Шмат разоў ён станавіўся пераможцам раённых спаборніцтваў на розных відах работ, неаднаразова быў лаўрэатам абласных і рэспубліканскіх “Дажынак”. Шосты сезон Міхаіл шчыруе на корманарыхтоўцы на вышэй названым камбайне. І гэты фронт работ па сілах аднаму з лепшых працаўнікоў “Рассвета”. Дарэчы, за 3 дні з моманту пачатку нарыхтоўкі сенажу, Міхаіл Вербенка здрабніў больш за тысячу тон зялёнай масы. Прама ў полі Віктар Ставер уручыў механізатару наклейку “Лідару спаборніцтва”, якая ўпрыгожыла яго камбайн.
Для таго, каб скошаная маса хутка правяльвалася, выкарыстоўваюцца спецыяльныя граблі, якімі валкі падварочваюцца. Гэты від работ даручаны механізатару Віктару Зайцаву.
Адразу цэлае звяно трактароў з прычэпамі ПІМ занята на адвозцы здрабнёнай масы да сянажнай траншэі, што на тэрыторыі МТК “Кірава”. Адзін за адным курсіруюць на тэхніцы Сяргей Кахновіч, Аляксандр Гутараў, Іван Кавалеўскі, Віталь Шчэрбіч, Юрый Каранкевіч, а сёння да іх далучыўся яшчэ і Сяргей Акуліч.
Дастаўленую масу непасрэдна ў сянажнай траншэі падбуртоўвае і трамбуе ячшэ адзін вопытны механізатар Фёдар Кукабака. Закладка сенажу знаходзіцца пад пільным кантролем зааветспецыялістаў гаспадаркі, а таксама райветстанцыі. Фіксуецца ўзровень вільготнасці пры закладцы, вытрымліваецца тэмпературны рэжым. Усё гэта, безумоўна, вельмі паўплывае на якасць кармоў.
Як адзначыў у размове намеснік дырэктара сельгаспрадпрыемства Аляксандр Жылінскі, работы на палях пачынаюцца з 7 гадзін раніцы. Калі пагодныя ўмовы паспрыяюць корманарыхтоўшчыкам, сянажная траншэя будзе закладзена на працягу пяці дзён. Дарэчы, за першыя 3 дні рассветаўцы нарыхтавалі амаль 1300 т сакавітага корму. Прычым 1065 т затрамбавана ў траншэю, а 205 т — закансервавана ў палімерную ўпакоўку.
Акрамя люцэрны для нарыхтоўкі сянажнай масы будуць выкарыстоўвацца таксама канюшына, купкоўка, злакавыя травы. Пасля завяршэння работ на траншэі МТК “Кірава” наступныя сянажныя ямы плануецца закласці на МТК “Валосавічы” і “Стаўпішчы”.
Аляксандр ХАХЛОЎ.
Фота аўтара.
На здымках: здрабняе зялёную масу Міхаіл Вербенка; на адвозцы сянажнай масы задзейнічаны Іван Кавалеўскі; падбуртоўвае і трамбуе сянаж у траншэі Фёдар Кукабака.

Последние новости

Общество

Приём граждан

6 мая 2024
Читать новость
Общество

5 мая – Дзень друку

5 мая 2024
Читать новость
Актуально

Пасхальное послание преосвященнейшего Серафима, Епископа Бобруйского и Быховского Дорогие отцы, братья и сёстры!Христос Воскресе!

5 мая 2024
Читать новость
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Читать новость
Духовность

Куличи и паска

4 мая 2024
Читать новость
Духовность

Светлое Христово Воскресение: история, смысл, традиции

4 мая 2024
Читать новость
Духовность

Пасхальные яйца

4 мая 2024
Читать новость
Знай наших!

Команда учащихся объединения по интересам «Мотолюбители» ЦДОДиМ г.Кировска успешно приняла участие в областном этапе республиканской спартакиады

4 мая 2024
Читать новость
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Читать новость
Прием граждан

Приём граждан и прямая телефонная линия

3 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Стрелка вверх
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Стрелка вверх
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Стрелка вверх
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Стрелка вверх
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Стрелка вверх