Темы

Выпускны вечар прайшоў у дзіцячай школе мастацтваў г.Кіраўска

Выпускны вечар прайшоў у дзіцячай школе мастацтваў г.Кіраўска

ДШИ-1ДШИ-3ДШИ-2ДШИ-4ДШИ-5 ДШИ-6 ДШИ-7 ДШИ-8 ДШИ-9 ДШИ-10 ДШИ-11На выпускным вечары са справаздачным канцэртам у дзіцячай школе мастацтваў г.Кіраўска шчыра ўшанавалі выпускнікоў, прадэманстравалі свае таленты і здольнасці гледачам, сярод якіх былі намеснікі старшыні райвыканкама Таццяна Бяляўская і Вячаслаў Нявінскі, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Валянціна Іваніцкая, бацькі, родныя выхаванцаў школы, сябры, кіраўчане. 

Мелодыяй песні “Маленькі прынц”, свое­асаблівым падарожжам у дзяцінства, распачаў вечар дзіцячы духавы аркестр пад кіраўніцтвам Аляксандра Хадакова.
Прысутных вітала дырэктар установы Наталля Кавалёва і выказала
ўдзячнасць педагогам школы за зладжаную работу, мабільнасць і творчую ініцыятыву, адказнасць і энтузіязм, а таксама бацькам вучняў — за ўдзел у развіцці творчых здольнасцей сваіх дзяцей.
Мінулы навучальны год быў напоўнены яркімі падзеямі, выступленнямі. Заўжды на першым месцы, як падкрэсліла Наталля Кавалёва, былі адукацыйная і конкурсная дзейнасць. Адсюль — і рэзультат: 52 дыпломы, у тым ліку і на рахунку юных выхаванцаў школы. Прагучалі ўдзячныя словы ў адрас педагогаў за выніковую падрыхтоўку вучняў да конкурсаў, фестываляў розных узроўняў — Людмілы Каранкевіч, Аліны Якавенка, Кацярыны Мурашка, Ірыны Лебедзевай-Чыжонак, Святланы Шакаравай, Аксаны Дзенісенка, Кацярыны Палішчук, канцэртмайстра Ларысы Каранкевіч, Наталлі Рублеўскай, Алы Каратковай, а таксама за асабісты ўклад у поспехі на міжнародных і рэгіянальных конкурсах — Жанне Кудзінай, Кацярыне Пінчук, Яне Іваніцкай.
У цэнтры ўвагі былі выпускнікі — іх сёлета 35. “Хочацца спадзявацца, — адзначыла дырэктар школы, звяртаючыся да рабят, — што гады навучання застануцца для вас яркім успамінам, а атрыманыя веды і ўменні спатрэбяцца ў жыцці”.
Выпускнікам былі ўрачыста ўручаны пасведчанні аб заканчэнні ўстановы. Асаблівая пашана — выдатнікам: музычнага накірунку дзейнасці — Уладзіславу Нявінскаму (клас Аляксандра Хадакова), выяўленчага накірунку — Дар’і Каранкевіч і Вользе Катургіной (клас Аліны Якавенка), Аляксандры Анісімавай (мастацкі клас аг.Барчыцы Кацярыны Мурашка).
Ад імя бацькоў шчырую ўдзячнасць выказала педагогам Святлана Нявінская.
Яе сын Уладзіслаў, які, дарэчы, на працягу ўсіх 7 гадоў навучання быў выдатнікам, актывістам, на канцэрце па-майстэрску сыграў на саксафоне пад агульныя апладысменты залы.
Падзячныя словы настаўнікам і бацькам ад імя выпускнікоў выказала Надзея Шчэрбіч.
Былі адзначаны рабяты, якія выдатна закончылі навучальны год, а таксама тыя, хто праявіў сябе на прэстыжных конкурсах, у прыватнасці, Ігар Урбановіч, Вадзім Арцюхоў, іншыя. Яны і вучні ўсіх накірункаў дзейнасці — музычнага, выяўленчага, тэатральнага, харэаграфічнага — пераканалі, што шмат чаму навучыліся, і захапленне мастацтвам прыносіць задавальненне і ім самім, і тым, каму адрасавана іх творчасць.
Наталля ХАДАКОВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость