Темы

«Зялёнае жніво» у СГФ «Чыгірынка»

«Зялёнае жніво» у СГФ «Чыгірынка»

Чиг-2 Чиг-3 Чиг-1Традыцыйна высокія тэмпы корманарыхтоўчых работ у СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларусьнафта-Магілёўаблнафтапрадукт”.

Каб пад поўную патрэбу забяспечыць грамадскі статак кармамі, чыгірынцам неабходна назапасіць 6000 тон сенажу, 694 тоны сена і 9200 тон сіласу.
Па словах галоўнага агранома сельгасфіліяла Пятра Мухіна, вельмі важна не прапусціць фазу паспявання і ўбраць травы своечасова, пры фарміраванні асноўнай масы ўраджаю, калі ў іх утрымліваецца максімальная колькасць карысных рэчываў. Таму першымі ўбіралі ранняспелыя культуры. Пры гэтым зялёная маса не толькі актыўна закладваецца ў траншэі, а і выкарыстоўваецца ў якасці падкормкі для БРЖ.
Як адзначыў галоўны аграном, травы першага ўкосу сёлета крыху горшыя, чым былі летась. Але цяпло і прайшоўшыя дажджы паспрыялі іх росту. Спецыяліст упэўнены, што без кармоў сельгасфіліял не застанецца, чыгірынцы для гэтага прыкладуць усе намаганні. Дарэчы на мінулы зімова-стойлавы перыяд утрымання жывёлы ў “Чыгірынцы” нарыхтавалі двугадовы запас кармоў.
Да ўборкі траў у гаспадарцы падрыхтаваліся выдатна: тэхніка працуе без сур’ёзных збояў, запчастак хапае, праблем з пастаўкамі паліва не ўзнікае. А інакш і быць не можа: кіраўніцтва і механізатары разумеюць важнасць корманарыхтоўчай кампаніі: грамадскі статак у гаспадарцы вялікі — больш
за 1600 галоў БРЖ, з якіх 707 — дойных кароў, а вось земляў недастаткова, таму тут імкнуцца з максімальнай аддачай выкарыстоўваць кожны гектар. Належным чынам падрыхтавалі да прыёму зялёнай масы і сянажныя траншэі. На прадстаячую зімоўку ўжо маецца больш за 1800 т сенажу, 212 т сена.
За якасцю закладваемых кармоў наладжаны пастаянны кантроль. Адказныя спецыялісты адсоч­ваюць захаванне тэхналагічных патрабаванняў: пастаянна вымяраецца тэм­пература і вільготнасць сянажнай масы. Кантралююць сітуацыю і спецыялісты ветэрынарнай службы раёна, якія займаюцца адборам проб сянажнай масы для вызначэння яе якасці.
Як і ў папярэднія гады, першым свой МТЗ-1221 з касілкай “Кроне-320” вывеў на палеткі вопытны механізатар Мікалай Бабіцкі (на здымку ўверсе).
Добра зарэкамендаваў сябе на варушэнні траў малады механізатар Аляксандр Якавенка (на здымку ўнізе). На падборы і здрабненні зялёнай масы працуюць Дзмітрый Конюхаў і Віталь Шаўцоў. Хутка дастаўляюць кармы да месца трамбоўкі Валерый Замкоў, Іван Куляшоў, Сяргей Ляшчынскі, Сяргей Юхнавец, Сяргей Брэн-дзікаў і Сяргей Гурулёў.
Пры закладцы кармоў абавязкова выкарыстоўваюць кансервант. Правяленую зялёную масу падбіраюць і здрабняюць пры 50-55% вільготнасці. Трамбоўка сенажу вядзецца кругласутачна: інакш немагчыма атрымаць кармы добрай якасці. Даручылі гэтую адказную справу вопытным працаўнікам: Паўлу Корзуну, Мікалаю Глушакову і Леаніду Садоўскаму.
Усе ўдзель­
нікі корманарыхтоўчай кампаніі забяспечаны спецвопраткай, у сельгасфіліяле заўсёды надаецца належная ўвага захаванню тэхнікі бяспекі. Паклапацілася кіраўніцтва і аб стварэнні належных бытавых умоў для механізатараў, распрацавана палажэнне аб працоўным спаборніцтве, якое прадугледжвае маральнае і матэрыяльнае заахвочванне за якаснае і своечасовае правядзенне работ. Смачныя абеды, што гатуюцца ў мясцовай сталовай, дастаўляюцца прама на палеткі.
Ад рассвета да змяркання шчыруюць механізатары на сельгаспалетках, ра­зумеюць, што ў тым ліку і ад іх стараннай працы залежыць, наколькі ўпэўнена грамадскі статак увойдзе ў наступную зімоўку, наколькі спажыўным будзе рацыён жывёлы і ў выніку — колькасць атрыманай жывёлагадоўчай прадукцыі.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость