Мы прадстаўляем увазе чытачоў сапраўдную гордасць Кіраўшчыны — залатых медалістаў 2017 года! Гэтыя дзяўчаты на працягу адзінаццаці гадоў настойліва набывалі веды, рэалізоўвалі свае таленты, неардынарныя здольнасці і магчымасці, дасягалі поспехаў і вышынь.
Веалета Бяляўская, гімназія г.Кіраўска.
Зарэкамендавала сябе як адораная вучаніца, якая валодае лагічным мысленнем, творчым падыходам да вырашэння задач. Сацыяльна дарослая, адказная за свае дзеянні, самастойная ў прыняцці рашэнняў, праўдзівая, прынцыповая, здольная адстойваць свае погляды і перакананні. Неаднаразова станавілася пераможцай другога этапу рэспубліканскіх алімпіяд па беларускай мове і літаратуры, рускай мове і літаратуры. Пераможца рэспубліканскага адкрытага конкурсу дзіцячага малюнка “АрхНавацыя-2014” у намінацыі “Архітэктурнае макетаванне”. Актыўна займаецца спортам, з’яўляецца членам маладзёжнай зборнай Рэспублікі Беларусь па валейболе, бронзавым прызёрам маладзёжнага Чэмпіянату Еўропы, уладальнікам трох залатых медалёў за ўдзел у міжнародных турнірах, мае званне майстра спорту па валейболе.
Дарына Юхноўская, Паўлавіцкая СШ имя Р.А.Худалеева
Вучаніца высокіх інтэлектуальных здольнасцей. Выхаваная, тактоўная, сціплая, праўдзівая са старэйшымі і равеснікамі. Валодае лінгвістычнымі здольнасцямі, прызёр раённых алімпіяд па англійскай мове. Актыўная ўдзельніца і неаднаразовая пераможца і прызёр раённых, абласных і рэспубліканскіх спартыўных спаборніцтваў зімовага і летняга мнагаборства “Здароўе”. Прызёр раённых, абласных і рэспубліканскіх творчых конкурсаў і праектаў: “Раса нябёсаў на зямлі тутэйшай”, “Збяры Беларусь у сваім сэрцы”, “Магілёўская скарбонка” і іншых. Вызначальнымі рысамі характару Дарыны з’яўляюцца адказнасць, пачуццё таварыскасці, дакладнасць і ахайнасць у справах. Шмат чытае, можа падтрымаць гутарку на любую тэму.
Теги
Последние новости
Актуально
Лукашенко: Беларусь хотела бы иметь продвинутые, серьезные отношения с Алжиром
27 мая 2026
Профилактика и безопасность
Обман под предлогом заработка
27 мая 2026
В районе
На мемориальном комплексе «Буйничское поле» дан старт третьему трудовому семестру
27 мая 2026
В районе
Команда «Орлята» Средней школы №1 г.Кировска зажгла на областном этапе спортивно-патриотической игры «Зарничка»
27 мая 2026
Актуально
Более тысячи участниц: в Минске прошел интерактивный Женский форум
26 мая 2026
Профилактика и безопасность
Поддельные домовые чаты и фишинговые ссылки на онлайн-уроки: о новых схемах обмана