Акцыя “Звон смутку” прайшла на Кіраўшчыне

Акцыя “Звон смутку” прайшла на Кіраўшчыне

Званы смуткуТрадыцыйна 22 чэрвеня ў Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны праводзіцца абласная маладзёжная акцыя “Звон смутку”, наладжваюцца вахты Памяці, іншыя патрыятычныя акцыі, інфармацыйныя гадзіны. Лейтматыў акцыі: «Спыніся, памаўчы, паслухай журботны  званоў, ушануй памяць загінуўшых, успомні аб іх гераічным подзвігу ў імя жыцця будучых пакаленняў…»

Ля памятнага знака, устаноўленага ў райцэнтры ў гонар 60-годдзя вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у гэты дзень адбыўся мітынг-рэквіем “Дзень памяці і смутку”. Удзел у ім прынялі прадстаўнікі раённай улады, члены райвыканкама, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, прадстаўнікі грамадскасці, кіраўнікі раённых арганізацый і прадпрыемстваў, школьнікі, навучэнцкая моладзь.
На працягу мітынгу-рэквіему ля памятнага знака неслі вахту школьнікі-піянеры.
Звяртаючыся да прысутных, намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Бяляўская выказала словы ўдзячнасці ветэранам, якія вынеслі ўвесь цяжар вайны, сваім гераізмам і мужнасцю набліжаючы свяшчэнны Дзень Перамогі. Яна адзначыла, што Вялікая Айчынная вайна, якая прайшла практычна праз лёс кожнага беларуса, стала выпрабаваннем для ўсяго народа.  Таццяна Бяляўская звярнулася да моладзі з заклікам берагчы памяць пакаленняў, не забываць пра тых, хто аддаў сваё жыццё за наша шчаслівае сёння.

Свой наказ маладому пакаленню Кіраўшчыны даў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Васіль Антонавіч Буслаў. Ён заклікаў прысутных памятаць пра тых, хто абараніў краіну падчас ваеннага ліхалецця і аднаўляў яе ў пасляваенныя гады. Дзякуючы мужнасці абаронцаў Айчыны мы сёння маем магчымасць будаваць незалежную і моцную Беларусь.

Ад імя маладога пакалення кіраўчан да ўзельнікаў мітынгу-рэквіему звярнулася вучаніца 7 класа СШ №1 горада Дар’я Ананіч. Дзяўчына выказала словы ўдзячнасці ветэранам вайны за тое, што сучаснае пакаленне мае магчымасць жыць, вучыцца, атрымліваць прафесію ў мірнай, прыгожай і квітнеючай краіне. А ўсё таму, што 76 гадоў назад дзеды і прадзеды ўступілі ў смяротную схватку з бесчалавечным ворагам, праявілі сапраўдны гераізм і вызвалілі сваю Радзіму ад фашысцкай навалы. Сёння моладзь будуе планы на будучыню, увасабляе ў жыццё свае мары. Найважнейшая задача сучаснага пакалення — зрабіць усё магчымае, каб на нашай беларускай зямлі былі мір і спакой.

Удзячныя нашчадкі ўшанавалі памяць загінуўшых мінутай маўчання, усклалі да памяітнага знака вянкі і кветкі.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Общество

5 мая – Дзень друку

5 мая 2024
Актуально

Пасхальное послание преосвященнейшего Серафима, Епископа Бобруйского и Быховского Дорогие отцы, братья и сёстры!Христос Воскресе!

5 мая 2024
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Духовность

Куличи и паска

4 мая 2024
Духовность

Светлое Христово Воскресение: история, смысл, традиции

4 мая 2024
Духовность

Пасхальные яйца

4 мая 2024
Знай наших!

Команда учащихся объединения по интересам «Мотолюбители» ЦДОДиМ г.Кировска успешно приняла участие в областном этапе республиканской спартакиады

4 мая 2024
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Прием граждан

Приём граждан и прямая телефонная линия

3 мая 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

3 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024