Кіраўчане зноў на п’едэстале гонару!

Кіраўчане зноў на п’едэстале гонару!

Спарт-7 Спарт-1 Спарт-6 Спарт-3 Спарт-2 Спарт-4 Спарт-5У г.Круглае прайшла 10-я, юбілейная абласная спартакіяда сярод сельскагаспадарчых раёнаў, холдынгаў, аб’яднанняў, арганізацый і кіраўнікоў аграпрамысловага комплексу. Удзел у спаборніцтвах прыняло 28 каманд — без малога 800 чалавек, шмат было гасцей. У чарговы раз паспяхова выступіла на ёй зборная каманда нашага раёна. Кіраўчане занялі другое агульнакаманднае месца, уступіўшы толькі гаспадарам спаборніцтваў — круглянцам.

Нагадаем, што сёлета ў зімовай спартакіядзе нашы землякі сталі чэмпіёнамі. А гэтае “срэбра” — ужо шостае! Мы папрасілі расказаць аб тым, як выступалі кіраўчане, старшыню райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктара СТАВЕРА:
— Урачыстым і запамінальным было адкрыццё спартакіяды. У цырымоніі прынялі ўдзел першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Алег Чыкіда, старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Валерый Сямёнаў, намеснік старшыні БРК прафсаюза работнікаў АПК Канстанцін Лебедзеў, старшыня абкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Гей­дэль.
Вітаючы ўдзельнікаў, Алег Чыкіда адзначыў, што гэтыя спаборніцтвы не ставяць задачы дабіцца лідарства любой цаной. Галоўнае — гэта масавасць, пастаяннае папаўненне прыхільнікаў здаровага ладу жыцця. Радуе, што з кожным годам сяброўскія сувязі паміж фізкультурнікамі, рэгіянальнымі камандамі ўмацоўваюцца.
Падчас адкрыцця прысутных ўразілі прадэманстраванае парашутнае шоў, выступленне конных наезднікаў Магілёўскага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па конным спорце і сучасным пяціборстве.
На працягу трох дзён удзельнікі спаборнічалі ў 9 відах спорту. У большасці з іх прадстаўнікі Кіраўшчыны (асноўны касцяк каманды склалі спарт­смены-аматары ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”) ўвайшлі ў лік прызёраў як у камандным, так і асабістым заліках.
Толькі па пенальці кіраўчане ўступілі ў фінале міні-футбольнага турніру — асноўны час завяршыўся ўнічыю — 1:1. У стрытболе (гульня ў адно баскетбольнае кальцо) наша каманда заняла 6 месца. У шахматах прадстаўнікі нашага раёна былі 8-мі.
Больш удалым выдаўся наступны дзень спартакіяды. Сямейная пара Вольгі і Яўгена Пішчаліных трапна страляла з пнеўматычнай зброі, заваяваўшы ў асабістым заліку адпаведна 2 і 3 месцы і “срэбра” ў камандзе. У кіданні гранаты ў нас таксама 2 месца. Вызначыліся Максім Сулімскі (2 месца) і Алеся Шалянгоўская (3 месца). “Бронзу” нашы землякі заваявалі на няпростай паласе перашкод і ў арм­рэстлінгу.
У лёгкаатлетычным кросе ўдзел прымалі ад кожнай каманды па два мужчыны і дзве жанчыны. Васіль Цітарэнка заняў 2 месца, Алена Шалыгіна была 3-й. Гэтыя рэзультаты да­зволілі ўзяць яшчэ адну “бронзу”. А вось у эстафеце 4х100 м крыху не так удала атрымалася выступіць — 11 месца.
Затое ў спаборніцтвах па рыбнай лоўлі не пакінуў нікому шанцаў прадстаўнік Кіраўшчыны Анатоль Гаўрылаў: і рыбу злавіў самую вялікую з усіх канкурсантаў, і ўлоў яго быў самы важкі.
Удзельнікі спартакіяды таксама паспаборнічалі ў конкурсе прыгатавання лепшага паходнага блюда, прадставілі музычныя нумары.
Асобна былі арганізаваны спаборніцтвы для кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў, начальнікаў упраўленняў сельскай гаспадаркі і харчавання. Яны мераліся сіламі ў стральбе з пнеўматычнай зброі, дартсе і валейболе. А іх вадзіцелі — у ваджэнні аўтамабіляў і пад’ёме гіры.
Пераможцаў і прызёраў у асабістым і камандным заліку ўзнагародзілі медалямі і дыпломамі. Акрамя таго, у нашай камандзе дыплом рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК і сертыфікат на грашовую прэмію за значны ўклад у прапаганду здаровага ладу жыцця, вер­насць спартакіядам быў уручаны ўдзельніку зборнай нашага раёна Яўгену Пішчаліну.
Запісаў Аляксандр ХАХЛОЎ.

Последние новости

Общество

Приём граждан

6 мая 2024
Читать новость
Общество

5 мая – Дзень друку

5 мая 2024
Читать новость
Актуально

Пасхальное послание преосвященнейшего Серафима, Епископа Бобруйского и Быховского Дорогие отцы, братья и сёстры!Христос Воскресе!

5 мая 2024
Читать новость
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Читать новость
Духовность

Куличи и паска

4 мая 2024
Читать новость
Духовность

Светлое Христово Воскресение: история, смысл, традиции

4 мая 2024
Читать новость
Духовность

Пасхальные яйца

4 мая 2024
Читать новость
Знай наших!

Команда учащихся объединения по интересам «Мотолюбители» ЦДОДиМ г.Кировска успешно приняла участие в областном этапе республиканской спартакиады

4 мая 2024
Читать новость
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Читать новость
Прием граждан

Приём граждан и прямая телефонная линия

3 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Стрелка вверх
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Стрелка вверх
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Стрелка вверх
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Стрелка вверх
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Стрелка вверх