Темы

«Ідзі, мой сябар, ідзі заўсёды дарогай дабрыні…»

«Ідзі, мой сябар,  ідзі заўсёды дарогай дабрыні…»

Гэтыя словы песні з к/ф “Маленькі Мук” можна назваць своеасаблівым дэвізам традыцыйных “Калядных сустрэч сяброў” з удзелам інвалідаў, якія трэці год запар наладжвае Кіраўскі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Спонсарамі калядных сустрэч выступаюць раённыя арганізацыі грамадскіх аб’яднанняў “Беларускі фонд міру” і “Белая Русь”, Кіраўскія аддзяленні ААТ “ААБ “Беларусбанк” і “Белаграпрамбанк”, індывідуальны прадпрымальнік Васіль Бацян і ПУГП “ЮЛІД-гандаль”.
Сёлета, дарэчы, як і ў папярэднія гады, калядны фестываль сяброў, як называюць мерапрыемства самі ўдзельнікі, вылучаў масу станоўчых эмоцый, дабрыні, душэўнай цеплыні і радасці. Прадэманстраваць творчыя здольнасці і таленты, падзяліцца з акружаючымі дабрынёй і падарыць ім шчырыя ўсмешкі ў цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі сабраліся каманды з ліку наведвальнікаў аддзяленняў дзённага знаходжання інвалідаў цэнтраў сацабслугоўвання насельніцтва: Першамайскага раёна г.Бабруйска — “Калейдаскоп”, Ленінскага раёна г.Бабруйска — “Ліманад”, Бабруйскага раёна — “Канфеці ад пяці”, Клічаўскага раёна — “Клічаўскія зорачкі”, Магілёўскага раёна — “Запальнічкі” і Кіраўскага раёна — “Дыскатэка “Аварыя”.
З прывітаннем да ўдзельнікаў і гасцей фестывалю звярнуўся старшыня райвыканкама Уладзімір Піскіжаў. Ён адзначыў, што работа гурткоў і аб’яднанняў па інтарэсах на базах аддзяленняў дзённага знаходжання для інвалідаў мае вялікае значэнне для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Заняткі ў іх дапамагаюць не зачыніцца ў сабе, усвядоміць, што кожны з іх — частка нашага грамадства, а таксама атрымаць навыкі сацыялізацыі. “Сувеніры і вырабы, зробленыя рукамі гэтых маладых людзей, зачароўваюць і заслугоўваюць высокай адзнакі, — сказаў Уладзімір Уладзіміравіч. — Уражвае ўседлівасць і цярплівасць, настойлівасць тых, хто займаецца бісерапляценнем, саломкай і іншымі відамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва”. Кіраўнік раёна пажадаў, каб фестываль пашыраўся ў маштабах, а кожны з яго ўдзельнікаў знайшоў сваё месца ў жыцці, не страціў веру ў сябе і сустрэў сапраўдных сяброў, якія заўсёды будуць гатовы падставіць надзейнае плячо падтрымкі.
З прывітальным словам таксама звярнулася член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, галоўны ўрач райбальніцы Алена Круцько: “Жадаю, каб вы заўсёды былі бадзёрымі і вясёлымі, часцей усміхаліся, мелі жыццёвыя мэты і пастаянна рухаліся да іх здзяйснення. Сацработнікам жадаю ўдачы ў высакароднай справе — лячыць людскія душы, весці іх да свету, каб яны не згубіліся ў жыцці”.
Затым быў дадзены старт конкурсна-забаўляльнай праграме. На першым этапе — “Навагоднія зорачкі” каманды ў якасці прывітання дэманстравалі музычныя нумары. Кіраўчане падрыхтавалі тэатралізаваны кліп аб тым, як тры гномы ўкралі прыгажуню і даглядаюць яе. Вясёлыя дзяўчыны з каманды Бабруйскага раёна прывезлі на фестываль вясёлыя прыпеўкі. “Клічаўскія зорачкі” выканалі песню “Дарогай дабрыні”, а ўдзельнікі каманды “Ліманад” падрыхтавалі заўзяты танец “Навагодні рок-н-ролл”, магіляўчане прывезлі з сабой танец разбойнікаў. Самым чуллівым стала выступленне Марыны Пепяляевай з каманды Першамайскага раёна г.Бабруйска: дзяўчына выканала песню эстраднай спявачкі Максім “Знаешь ли ты”.
На конкурс майстэрства — “Навагодняя ёлка” рабяты прадастаўлялі ёлачкі, зробленыя з розных матэрыялаў, у тым ліку і незвычайных. Былі дэкаратыўныя дрэўцы з ватных дыскаў, газет, цукерак і полімернай гліны, бісера і макаронаў.
На наступным этапе — “Навагодні стол” вызначалі лепшых кулінараў фестывалю. Каманда “Ліманад” прадаставіла на суд журы салат “Свечка”, “Клічаўскія зорачкі” парадавалі напіткам “Бадзёрасць”, “Дыскатэка “Аварыя” прыгатавала “Пірог шчасця”, а “Запальнічкі” — торт “Ёжык”, каманды “Канфеці ад пяці” і “Калейдаскоп” прывезлі на фестываль торт з зефіру і пернікавы домік.
Фантазіяй і неардынарнымі задумамі вылучыўся конкурс “Навагодняя казка”, па ўмовах якога каманды павінны былі паказаць невялікае тэатралізаванае прадстаўленне. Удзельнікі з Бабруйскага раёна расказалі гісторыю «Как-то раз, на Рождество девушки гадали…» — нагадалі сабе жаніха — Дзеда Мароза, а затым яго дзялілі. Рабяты з ЦСАН Першамайскага раёна прадэманстравалі паказ моднага адзення “Мары аб вясне”. “Клічаўскія зорачкі” разыгралі сцэнку “Церамок”, а “Дыскатэка “Аварыя” — “Вечар на хутары паблізу Кіраўска”. Магілёўскія “Запальнічкі” паказалі гледачам, як збіраліся на “Калядныя сустрэчы сяброў” у Кіраўск. Дастаткова цікавым аказаўся падыход да творчага конкурсу ў каманды ЦСАН Ленінскага раёна: яны разыгралі “Легенду аб каляднай Ёлачцы”.
Як адзначыла галоўны спецыяліст сацыяльнай дапамогі і сацыяльнага абслугоўвання Камітэта па працы, занятасці і сацыяльным абслугоўванні Магілёўскага аблвыканкама Марына Максімава, “вызначыць пераможцаў было складана. Бо ўсе выступілі дастойна, стараліся выкладвацца па максімуму. Відавочна, што ў камандах панавала сяброўства, падтрымка і вялізная павага адзін да аднаго”.
Па выніках конкурсна-забаўляльнай праграмы кожная каманда атрымала прызы і дыпломы фестывалю: ЦСАН Першамайскага раёна — “Самыя артыстычныя”, ЦСАН Ленінскага раёна перамог у намінацыі “Навагодняя ёлка”, ЦСАН Бабруйскага раёна — “Самыя пазітыўныя”, ЦСАН Магілёўскага раёна перамаглі ў намінацыі “Навагодні стол”, ЦСАН Клічаўскага раёна лепшы ў намінацыі “Навагоднія зорачкі”, ЦСАН Кіраўскага раёна — у намінацыі “Навагодняя казка”.
Дырэктар ЦБУ №709 г.Кіраўска філіяла №703 ААТ “ААБ Беларусбанк” Алена Лявіцкая асабіста ад сябе ўзнагародзіла падарункамі найбольш спадабаўшыхся ёй удзельнікаў — Марыну Пепяляеву з каманды Першамайскага раёна г.Бабруйска і Дзяніса Садоўнікава з каманды Магілёўскага раёна.
На гэтым фестываль не завяршыўся. На базе цэнтра сацабслугоўвання рабят чакаў святочны стол і запальная дыскатэка.
Яўгенія КАРАНКЕВІЧ.
Фота аўтара
і Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость