Темы

На радасць дзецям і дарослым!

На радасць дзецям    і дарослым!

Зараз, калі ўсталяваліся маразы, асаблівы акцэнт ва ўстановах адукацыі раёна робіцца на зімовыя віды спорту: катанне на лыжах, каньках.
Галоўнае — жаданне і ініцыятыва. Дзякуючы гэтым якасцям кіраўніцтва і педкалектыву Паўлавіцкай СШ тут побач з будынкам школы з’явіўся каток. Асабліва пастараліся настаўнік працоўнага навучання Юрый Макаронак і настаўнік фізічнага выхавання Валерый Вароніч, — людзі неабыякавыя, хварэючыя душой за даручаную ім справу. Цяпер вучні школы, выкарыстоўваючы кожную свабодную хвілінку,у тым ліку і вялікі перапынак, з захапленнем бавяць час на лёдзе. Радасці школьнікаў няма межаў! Дзяўчынкі, нібы сапраўдныя фігурысткі, “выпісваюць” складаныя фігуры, а хлопцы ўсур’ёз захапіліся хакеем.
На ўроках працоўнага навучання рабяты пад кіраўніцтвам свайго настаўніка зрабілі хакейныя вароты, клюшкі. І ўжо створана свая хакейная каманда, наладжаны трэніроўкі. Пасля ўрокаў школьнікі гуртам збіраюцца на катку, нават нягледзячы на тое, што дома засталіся камп’ютарныя гульні і інтэрнэт.
Як прызнаюцца самі рабяты, многія з іх да гэтага часу ніколі не станавіліся на канькі. Але, па тым, як шпарка рассякаюць яны на каньках лёд, такога нават не скажаш! Па меркаванні рабят навучыцца катацца на каньках зусім нескладана, галоўнае, — зрабіць першы крок на лёдзе.
Існаванне катка ўнесла разнастайнасць не толькі ў школьнае жыццё. Дарослыя таксама з ахвотай выходзяць на лёд. Прыходзяць на каток бацькі вучняў, выпускнікі, жыхары аграгарадка і увогуле ўсе жадаючыя.
Канькі Паўлавіцкая СШ бярэ напракат у комплексна-прыёмным пункце “Барсукі” УКП “Бытпаслугі”. Прыёмшчыца Наталля Хрусталёва заўсёды ідзе насустрач пажаданням школы, за што і кіраўніцтва, і вучні ёй вельмі ўдзячныя.
Кацярына КІРЭЕВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость