Темы

Дастойная гісторыя, яркія перспектывы

Дастойная гісторыя, яркія перспектывы

Урачысты сход, прысвечаны 75-годдзю з дня ўтварэння Магілёўскай вобласці, прайшоў у мінулую суботу ў Палацы культуры вобласці. У ім прынялі ўдзел дэлегацыі ўсіх раёнаў Прыдняпроўскага краю, у якія ўвайшлі лепшыя прадстаўнікі рэгіёнаў — перадавікі вытворчасці, ветэраны вайны і працы, спорту, пераможцы творчых конкурсаў, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, моладзь.
Ва ўрачыстасцях прымала ўдзел і дэлегацыя Кіраўшчыны на чале са старшынёй райвыканкама Уладзімірам Піскіжавым. У саставе нашай дэлегацыі была член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, галоўны ўрач Кіраўскай райбальніцы Алена Круцько.
Прысутных у зале Палаца вобласці шчыра вітаў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандр Радзькоў. Ён зачытаў віншаванне Кіраўніка нашай дзяржавы Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі жыхарам Магілёўшчыны з нагоды 75-годдзя з дня ўтварэння вобласці. “Беларускае Пры-дняпроўе, — адзначана ў віншаванні, — гэта край з багацейшымі гісторыяй, культурнай спадчынай і традыцыямі. Дастойна вытрымаўшы цяжкія вы-прабаванні Вялікай Айчыннай вайны і катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, ваш рэгіён адрадзіўся і паспяхова развіваецца.
Сёння Магілёўшчына валодае значным вытворчым, інтэлектуальным, інвестыцыйным патэнцыялам і ўносіць істотны ўклад ва ўмацаванне айчыннай эканомікі, развіццё навукова-тэхнічнага прагрэсу, адукацыі і культуры.
Усё гэта стала вынікам працы некалькіх пакаленняў вашых землякоў. Менавіта яны, таленавітыя, адукаваныя, дзейныя і прадпрымальныя людзі, з’яўляюцца галоўным дастаяннем вобласці.
Упэўнены, што слаўныя традыцыі вашага шчодрага і хлебасольнага рэгіёна будуць дастойна працягвацца, і магіляўчане ўпішуць нямала новых старонак у гісторыю сваёй малой радзімы і ўсёй Беларусі.
Моцнага здароўя вам, шчасця, дабрабыту і дабра!”
Ад імя Урада краіны віншаванні з нагоды юбілею вобласці выказаў намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Міхаіл Русы. Па даручэнні прэм’ер-міністра краіны Міхаіла Мясніковіча ён уручыў прывітальны адрас старшыні Магілёўскага аблвыканкама Пятру Рудніку.
Губернатар вобласці звярнуўся з прамовай да ўдзельнікаў урачыстага мерапрыемства. Ён адзначыў, што Магілёўшчына — адзін з самых маляўнічых куткоў Беларусі. Распрасцёрты ўздоўж берагоў вялікага Дняпра, на трэць пакрыты багатымі лясамі, гэты край мае багацейшую гісторыю і па праву завецца Прыдняпроўскім.
Пётр Руднік нагадаў старонкі гісторыі краю, яго гераічнага і ў многім трагічнага лёсу. Нашым продкам, заўважыў ён, часта даводзілася са зброяй у руках абараняць родную зямлю, і яны, якія б нягоды ні былі на іх шляху, выстаялі і загартаваліся.
75 год назад пасля рашэння першай сесіі Вярхоўнага Савета СССР аб утварэнні Магілёўскай вобласці пачаўся адлік сучаснай гісторыі Прыдняпроўскага краю.
За ратныя і працоўныя подзвігі наша Магілёў-шчына ўзнагароджана ордэнам Леніна, горад Магілёў — ордэнам Айчыннай вайны першай ступені, горад Бабруйск — ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, гарады Клічаў, Крычаў, Бабруйск і Магілёў удастоены яшчэ адной высокай узнагароды: па Указу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі гэтым гарадам уручаны вымпел “За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны”.
У 1994 годзе, які стаў годам увядзення ў нашай краіне інстытута прэзідэнцтва, пачаўся этап навейшай гісторыі Магілёўскай вобласці. “З гэтага моманту, — заўважыў у сваёй прамове Пётр Руднік, — наша краіна і рэгіён выйшлі на новы этап сацыяльна-эканамічнага развіцця. Асноватворчым прыярытэтам дзяржаўнай палітыкі стаў чалавек з яго надзённымі праблемамі, жаданнем дастойна жыць і будаваць справядлівае грамадства. І мы ганарымся тым, што гэты прыярытэт быў увасоблены ў жыццё нашым земляком, першым Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Рыгоравічам Лукашэнкам.”
За апошняе дзесяцігоддзе вобласць выйшла на прынцыпова новыя рубяжы развіцця. І сёння ардэнаносная Магілёўшчына — гэта рэгіён, які дынамічна развіваецца, валодае магутнейшым індустрыяльным і сельскагаспадарчым патэнцыялам.
Пётр Руднік назваў прыярытэтныя напрамкі развіцця галін народнагаспадарчага комплексу, дасягненні працаўнікоў Прыдняпроўскага краю.
Асаблівы акцэнт губернатар зрабіў на поспехах маладых прадстаўнікоў Магілёўшчыны — будучыні рэгіёна і нашай краіны.
Шчырыя словы ўдзячнасці прагучалі ў адрас ветэранаў вайны і працы, кіраўнікоў, якія ў розныя гады ўзначальвалі вобласць і чыімі намаганнямі закладваўся трывалы фундамент сённяшняга дабрабыту Прыдняпроўскага краю.
Старшыня аблвыканкама выказаў удзячнасць усім жыхарам Магілёўшчыны за добрасумленную, самаадданую працу, значны ўклад у развіццё вобласці, народжанай у дваццатым стагоддзі і жывучай трэцім тысячагоддзем.
Па добрай традыцыі, падчас урачыстасцей былі ўшанаваны заслужаныя людзі рэгіёна. Пётр Руднік уручыў спецыяльныя прэміі аблвыканкама “Чалавек года” па выніках 2012 года і Ганаровыя граматы аблвыканкама.
“Кожны з вас стараўся ставіцца да сваёй справы з душой, выконваў сваю работу добрасумленна, вынікова і самааддана, — адзначыў старшыня аблвыканкама. — Я спадзяюся, што і ў далейшым сваёй добрасумленнай працай вы будзеце актыўна ўдзельнічаць у развіцці роднага краю, у эканамічным і духоўным аздараўленні нашага грамадства”.
У гэты дзень жыхары Магілёўшчыны прымалі віншаванні ад усіх абласцей Беларусі, краін СНД.
На ўрачыстым пасяджэнні Магілёву быў уручаны сертыфікат “Магілёў — культурная сталіца краін СНД і Рэспублікі Беларусь”.
Як адзначыў міністр культуры Барыс Святлоў падчас цырымоніі ўручэння, магілёўская зямля багатая сваёй гісторыяй і культурнай спадчынай, якой ганарацца мясцовыя людзі, і выказаў упэўненасць, што новы статус стане яшчэ адной цаглінкай для ўмацавання іх любові да роднага горада. “Сумеснымі намаганнямі мы зможам зрабіць у гэтым годзе жыццё горада на Дняпры больш змястоўным і разнастайным, прыцягнуць сюды новыя патокі гасцей і турыстаў. Няхай вынікі гэтага насычанага на культурныя мерапрыемствы года стануць своеасаблівым фундаментам для далейшага развіцця культуры Магілёўшчыны, адкрыюць для рэгіёна новыя гарызонты і перспектывы”, — пажадаў Барыс Святлоў.
Вельмі маштабнай і маляўнічай была святочная канцэртная праграма, у якой прынялі ўдзел знакамітыя калектывы мастацкай самадзейнасці рэгіёна, папулярныя эстрадныя спевакі — выхадцы з Магілёўшчыны: заслужаныя артысткі Рэспублікі Беларусь Іна Афанасьева, Ірына Дарафеева, Алёна Ланская, а таксама Пётр Ялфімаў, Іскуі Абалян, Іван Буслай і іншыя.
Для гасцей была падрыхтавана выстава дасягненняў народнагаспадарчага комплексу Магілёўшчыны, у якой бачнае месца займала экспазіцыя СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага.
Пасля ўрачыстасцей дэлегацыі рэгіёнаў былі запрошаны на буйныя прадпрыемствы Магілёва, дзе падчас экскурсій увачавідкі пераканаліся ў маштабах дасягненняў прамысловага сектара абласной сталіцы.
Кіраўская дэлегацыя пабывала на ААТ “Строммашына”, якое сёлета адзначае свой 100-гадовы юбілей, дзе даведалася аб слаўнай гісторыі прадпрыемства і яго сённяшнім дні.
…Вобласць пачала адлічваць 76-ю старонку сваёй гісторыі. Шчасця і працвітання табе, родная Магілёўшчына!
Наталля ХАДАКОВА.
Фота аўтара,
Максіма МІКЕШЫНА

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость