Не дапусціць страт ураджаю на Кіраўшчыне!





На семінар былі запрошаны спецыялісты райсельгасхарчу, кіраўнікі сельгасарганізацый, спецыялісты інжынернай і агранамічнай службаў, а таксама па 2-3 механізатары, якія непасрэдна будуць задзейнічаны на жніве. У рабоце семінара прыняў удзел саветнік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Барыс Клешчукевіч і дырэктар дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі “Цэнтр павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама” кандыдат тэхнічных навук Якаў Яроцкі.
(Працяг тэмы — на 4-й стар.)
Аб задачах, якія стаяць перад аграрыямі Кіраўшчыны на прадстаячым жніве, расказаў прысутным першы намеснік начальніка райсельгасхарчу Анатоль Ланкуць. Галоўнае, што патрабуецца ад працаўнікоў на месцах, адзначыў ён, — убраць рапс і збожжавыя ў аптымальныя тэрміны і пры гэтым не дапусціць страт.
Заўсёды актуальным пры арганізацыі работ на жніве было і застаецца пытанне пажарнай бяспекі. На гэта скіраваў увагу ўдзельнікаў семінара інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі РАНС Аляксандр Жураўскі.
Начальнік аддзела інтэнсіфікацыі вытворчасці райсельгасхарчу Дзмітрый Іваніцкі паведаміў аб гатоўнасці тэхнікі, якая будзе занята на жніве, збожжатакоў.
Асноўная частка семінара была прысвечана рабоце з тэхнікай, а, дакладней, асноўным тэхналагічным настройкам і рэгуліроўкам камбайнаў пры падрыхтоўцы да ўборкі ўраджаю. Аб гэтым даступна расказаў і наглядна прадэманстраваў дырэктар дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі “Цэнтр павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама” кандыдат тэхнічных навук Якаў Яроцкі. Асаблівую ўвагу вучоны рэкамендаваў надаць рэгуліроўцы жатак камбайнаў, малацільнага абсталявання, ушчыльненню ўсіх вузлоў і агрэгатаў, выбару аптымальных рэжымаў работы. Вялася гаворка аб рабоце прэс-падборшчыкаў для ўборкі з палёў саломы, а таксама дыскатараў для апрацоўкі палёў пасля завяршэння ўборкі збожжавых.
Учора на базе КСУП “Жылічы” прайшоў семінар з удзелам галоўных эканамістаў, галоўных бухгалтараў, старшыняў прафсаюзных камітэтаў, інжынераў па ахове працы, грамадскіх інспектараў па ахове працы сельгасарганізацый раёна. Тэма пераклікалася: арганізацыя работ на жніве, стварэнне належных умоў працы для работнікаў і яе ахова, умовы працоўнага спаборніцтва, арганізацыя харчавання, захаванасць ураджаю.
Аляксандр ХАХЛОЎ.