Темы

На Кіраўшчыне дадзены старт жніву!

На Кіраўшчыне дадзены старт жніву!

Бер-рапс

Экіпаж збожжаўборачнага камбайна КЗС-1218 у саставе Віктара Скрыпунова (справа) і Яўгена Панчэні

Бер рапс-2

Механізатар Уладзімір Грамыка

Бер рапс-3Адна з самых важных і хвалюючых кампаній для земляробаў — жніво-2017 — стартавала! Чым аддзячаць хлебныя нівы сельскіх рупліўцаў, якія ўклалі ў сённяшнія налітыя каласы шмат сіл і намаганняў, у хуткім часе можна будзе ацаніць спаўна. Але збожжаўборачныя камбайны ўжо парушылі ціш палеткаў сваім непаўторным гулам…

Генеральную рэпетыцыю перад жнівом традыцыйна хлебаробы праводзяць на ўборцы азімага рапсу. Гэтая культура — першая, якая падыходзіць у гаспадарках для абмалоту. Пазаўчора першымі ў раёне распачалі ўборку рапсу працаўнікі СВК “Бераснёўскі”.
Амаль 70 га поля паміж Хамічамі і Віламі, дзе мы пабывалі ўчора, каб паназіраць за ходам работ, трыма камбайнамі было ўбрана за няпоўныя два дні. “Прыстрэлка” прайшла зла­джана і без аніякіх збояў: тэхніка загадзя даведзена да ладу, сфарміраваны механізаваны атрад, маюцца паліва і неабходныя агрэгаты.
Ужо за першы рабочы дзень камбайнеры намалацілі больш за 50 т насення. Лідарства захапіў вопытны механізатар Віктар Скрыпуноў, які адгрузіў больш за 20 т. Здаецца, толькі нядаўна ён шчыраваў на сяўбе, і вось ужо прыйшоў час убіраць вырашчанае. Працуе Віктар у пары з Яўгенам Панчэнем. Не менш шчыра ўзяліся за справу і іншыя, таксама ўмудроныя вопытам камбайнеры: Сяргей Скрыпуноў працуе ў пары з Аляксандрам Косткам, Уладзімір Грамыка — з Фёдарам Медзвядзёвым. У хуткім часе да іх падключыцца чацвёрты камбайн, які рыхтуецца вывесці ў поле Алег Грынфельд.
Цікава, што Яўген Панчэня і Фёдар Медзвядзёў, пакуль іх старшыя камбайнеры вядуць абмалот, перасядаючы час ад часу на трактары, хутка спраўляюцца адвозіць адгружанае насенне на збожжаток для далейшай апрацоўкі.
Рапсавую салому пасля абмалоту Міхаіл Іваноў і Вадзім Лугаўцоў хутка скатваюць у рулоны. Загружае “скруткі” на спецыяльную трактарную платформу Дзмітрый Мялешкін, а Аляксандр Габрусь дастаўляе іх да месцаў складзіравання. Салома пойдзе на подсціл жывёле і на ўкрыццё сіласных траншэй.
Сёння камбайны шчыруюць ужо каля Гуты, усяго рапсавыя палеткі ў гаспадарцы займаюць 255 га, якія плануецца ўбраць не марудзячы, каб з поўнай гатоўнасцю прыступіць да асноўнага жніва. Як адзначыў галоўны аграном “Бераснёўскага” Леанід Панчэня, віды на ўраджай сёлета радуюць, засталося своечасова пакласці вырашчанае ў засекі…
Аляксандр ХАХЛОЎ.
Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость