Темы

РАПСодыя ліпеньскага поля «Чырвонага байца»

РАПСодыя ліпеньскага поля «Чырвонага байца»

К.Б.-3 К.Б.-1 К.Б.-2Калі на мінулым тыдні з-за рознай вільготнасці пасеваў азімага рапсу частка сельгапрадпрыемстваў раёна яшчэ “прыстрэльвалася” да яго абмалоту, то зараз паўсюдна прыступілі да актыўнай уборкі каштоўнай алейнай культуры.

У разгары ўборка азімага рапсу ў КСУП “Чырвоны баец”, дзе мы пабывалі ўчора. У мінулую пятніцу збожжаўборачныя камбайны прымераліся да аднаго з найбольш спелых палёў. Абкатка выдалася паспяховай, і ў выхадныя работа пайшла поўным ходам. Трыма машынамі па стане на ўчарашнюю раніцу камбайнеры Аляксандр Сіндараў, Дзяніс Казанцаў і Валерый Дырыкаў убралі культуру на 110 га, намалаціўшы пры гэтым 218 тон масланасення. За светлавы дзень кожны з іх у сярэднім абмалочвае па 25 га.

Да непасрэдных месцаў палявых дзеянняў мы адправіліся разам з брыгадзірам вытворчага ўчастка Фёдарам Еўдакімавым. Пакуль рухаемся на яго жвавай “Ніве”, вядзем гутарку. Да слова, за плячамі аднаго з найбольш вопытных аграрыяў гаспадаркі — 35-гадовы стаж вядзення палявых работ.

— Кожнае жніво хвалюючае, — заўважае Фёдар Сцяпанавіч. — Ва ўраджай штогод укладваецца шмат фізічных і маральных сіл. А вось якім ён атрымаецца, не заўсёды поўнасцю залежыць ад сяльчан. Сёлетняе жніво, да прыкладу, па тэрмінах уборкі з-за дажджоў крыху зрушылася. Мы зрабілі практычна ўсё ад нас залежачае, каб намалот быў як мага больш важкім. І, трэба адзначыць, пасевы радуюць вока. Добра наліліся каласавыя. Ды і рапсавая “сцяна” набралася сіл. Цяпер галоўная задача — хутка і якасна ўбраць вырашчанае, каб не перашкодзіла надвор’е ці нечаканыя паломкі — пэўная тэхніка мае ўжо вялікі працэнт зношанасці.

Як расказаў далей Фёдар Еўдакімаў, да ўборачнай кампаніі падрыхтаваліся ў гаспадарцы трывала: паставілі на лінейку гатоўнасці 6 наяўных збожжаўборачных камбайнаў, іншую тэхніку, якая задзейнічана на жніве. Гатова для прыёму зерня і сушыльная гаспадарка: работу дзвюх газавых сушылак будуць забяспечваць два звяны па тры чалавекі, прычым перапрацоўка збожжа будзе арганізавана кругласутачна.

…Тым часам на палявой дарозе паказаўся камбайн КЗС-1218, які рухаўся нам насустрач. За ім рухаліся яшчэ два. 

— Закончылі ўчастак, — патлумачыў, спыніўшыся, рулявы галаўной машыны Дзяніс Казанцаў. — Пераязджаем на новы…

— Добра, хлопцы, — пахваліў механізатараў брыгадзір. — Заварочвайце ўправа, да вёскі Зарубін Вугал. Тут рапс найбольш падышоў да ўборкі…

Камбайны звярнулі з дарогі і, пад’ехаўшы да кучарава-стручкаватага поля, уключылі жаткі і адправіліся ў чарговае працоўнае падарожжа. Побач з полем размясціліся і іншыя ўдзельнікі ўборачнага працэсу: машына тэхнічнага абслугоўвання, пажарны аўтамабіль. Завіхаліся таксама тры магутныя МАЗы — гэта вадзіцелі Аляксандр Ермалаеў, Юрый Кітоў і Мікалай Аляксееў хутка адвозілі намалочанае насенне рапсу ад камбайнаў.

Дарэчы, увесь вырашчаны рапс “Чырвоны баец” адразу адпраўляе пад выкананне дзяржзаказу, а таксама на перапрацоўчае прадпрыемства.

На свежазжатых палетках эстафету ад збожжаўборачных камбайнераў падхоплівае кормакамбайн КЗР-10, кіруе якім Аляксандр Макаронак. Ён здрабняе масу і загружае ў побач ідучыя ПІМы: на трактарах з гэтымі прычэпамі дастаўляюць яе да закладкі ў бурты Міхаіл Пратасаў і Павел Букаты. У хуткім часе на зжатых рапсавых палях з’явіцца дыскатар, з дапамогай якога глеба будзе апрацоўвацца пад азімую сяўбу. У гаспадарцы мяркуюць размясціць тут азімыя збожжавыя: рапс — вельмі добры папярэднік пад іх.

Жніво — безумоўна, перыяд вельмі адказны і знакавы для кожнага сельгаспрадпрыемства. Але ж паралельна нельга забывацца і пра нарыхтоўку кармоў для грамадскага пагалоўя. У “Чырвоным байцы” гэта добра разумеюць, да таго ж, і пагалоўе ў гаспадарцы вялікае. Зараз паўторна скашваюцца шматгадовыя травы. Працуе тут Яўген Кандраценка. Падварочвае пракосы і адпаведна правяльвае масу Віталь Бяляўскі. Закладваецца яна па інтэнсіўнай тэхналогіі — у палімерную ўпакоўку. Гэты від работ даручаны Віктару Аляксееву.

…Вось-вось у сельгаспрадпрыемстве прыступяць да ўборкі збожжавых і зернебабовых культур. Каля 1500 гектараў займаюць яны ў структуры мясцовых пасяўных плошчаў. Налітыя каласы чакаюць клапатлівых сялянскіх рук.

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Электробезопасность – ответственность каждого

29 июля 2026
Читать новость
В районе

Галасы зямной красы

29 июля 2026
Читать новость
Актуально

В Боровицком сельском Совете депутатов состоялись выездной приём граждан и прямая телефонная линия

29 июля 2026
Читать новость
Актуально

Жатва на Кировщине идёт полным ходом

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Молодёжный экипаж хлеборобов Кировского района достигли рубежа в 1000 тонн

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Студотрядовцы делают Кировск чище и уютнее

28 июля 2026
Читать новость