Темы

На вароты нацэльваюцца дзяўчаты

У Жылічах прайшлі занальныя спаборніцтвы па міні-футболе сярод дзяўчат у праграме абласной круглагадовай Спартакіяды школьнікаў. Удала выступіла зборная каманда Кіраўскага раёна пад кіраўніцтвам Кірыла Сцерлінгава. Адметна, што ў яе саставе выключна сельскія дзяўчаты — са Скрыпліцы, Баравіцы і Барчыц. Толькі другі год яны трэніруюцца, а паказваюць ужо дастойную гульню і адпаведна высокія рэзультаты. Летась каманда прабілася ў фінальную частку, дзе заняла 5-е месца. Сёлета ў кіраўчанак больш высокія задачы: як мінімум, увайсці ў тройку прызёраў. І, зыходзячы з апошніх гульняў у Жылічах, камандзе гэта па сілах.
Ужо ў першым паядынку, гуляючы натхнёна і мэтанакіравана, кіраўчанкі «расклалі на лапаткі» каманду з Глуска — 7:0. Потым былі сінхронныя перамогі над Асіповіцкім (6:4), Клічаўскім (3:2) і Бабруйскім (5:0) раёнамі. І толькі ў апошняй сустрэчы з футбалісткамі Бабруйска нашы дзяўчаты мінімальна ўступілі з лікам 1:2, даказаўшы пры гэтым, што і гараджанкі ім «па зубах». У нашай камандзе можна асобна вылучыць бамбардзірскія якасці Алесі Прыгажаевай, якая забіла 9 галоў. Надзейна стаяла ў варотах Вераніка Няфёдава, і выдатна згуляла ўся каманда.
Ужо зусім хутка нашым дзяўчатам прадстаяць матчы ў фінальным турніры ў Магілёве, куды яны прайшлі разам з бабруйчанкамі. Магчыма, там можа адбыцца і матч-рэванш…
Аляксандр ХАХЛОЎ,
намеснік дырэктара ДЮСШ.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость