Темы

Снайперы на снезе

На базе Паўлавіцкай СШ прайшлі раённыя спаборніцтвы «Снежны снайпер» у праграме раённай круглагадовай Спартакіяды школьнікаў. Па дзве каманды страляючых лыжнікаў прадаставілі 11 школ раёна.
У асабістым першынстве пераможцы вызначаліся па суме выступленняў у двух відах — стральбе і лыжных гонках. У старэйшай групе сярод дзяўчат два першыя месцы — на рахунку спарсменак з Паўлавіцкай школы Галіны Аляксеевай і Крысціны Гайдук адпаведна. Трэці рэзультат паказала Аксана Салаўёва з Мышкавіцкай СШ. Сярод малодшых дзяўчынак зноў-такі першынствавала прадстаўніца з Паўлавіч — Ангеліна Жардзецкая. Другі вынік паказала Кацярына Шаболда з Чыгірынскай школы, замкнула тройку прызёраў Марыя Лугіна з Жыліч.
Сярод юнакоў старэйшага ўзросту дзве прыступкі п’едэсталу гонару заваявалі страляючыя лыжнікі з СШ №1: першае месца — на рахунку Мікалая Говара, трэцяе — у Аляксандра Завяршынскага. Генадзь Кірэеў з Паўлавіцкай СШ стаў трэцім. У малодшых хлопцаў перамогу святкаваў Арцём Палыш з Паўлавіч. Другое і трэцяе месцы — зноў у прадстаўнікоў СШ №1— Ула-дзіслава Шата і Рамана Шэха.
Як бачна з асабістых рэзультатаў, галоўную канкурэнцыю склалі прадстаўнікі Паўлавіцкай школы і СШ №1. Гаспадары ў гэтай дуэлі аказаліся вышэй за апанентаў і ў стрэйшай, і ў малодшай групах. Гараджанам у абедзвюх узроставых групах дасталося «срэбра». Трэцяе месца ў старэйшай групе заняла каманда Мышкавіцкай СШ, а ў малодшай — гімназіі горада.
Канстанцін ЛЕПІН,
метадыст раённага аддзела адукацыі.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость