Адпавядаць патрабаванням часу

Адпавядаць патрабаванням часу

Ход-4 Ход-2 Ход-6 Ход-3 Ход-5 Ход-1Рэгіянальны семінар “Аб інфармацыйным забеспячэнні сацыяльна-эканамічнага развіцця Магілёўскай вобласці і задачах сродкаў масавай інфармацыі” адбыўся на мінулым тыдні ў г.Бабруйску. Яго арганізатарамі сталі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Магілёўскі аблвыканкам.
Такія семінары, накіраваныя на павышэнне эфектыўнасці ўдзелу СМІ ў сацыяльна-эканамічным развіцці краіны, пройдуць па ўсіх абласцях, а на восень гэтага года запланавана выніковае мерапрыемства ў г.Мінску.

У семінары прынялі ўдзел памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў, намеснік міністра інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч, намеснік старшыні аблвыканкама Андрэй Кунцэвіч, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Аляксандр Багдановіч і Віталь Уласевіч, кіраўнікі органаў дзяржкіравання, прадстаўнікі РУП “БЕЛТА”, Інстытута журналістыкі БДУ, ГА “Беларускі саюз журналістаў”, начальнікі аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі гаррайвыканкамаў, рэдактары і журналісты рэгіянальных СМІ.
У пачатку пленарнага пасяджэння ўдзельнікаў семінара шчыра вітаў старшыня Бабруйскага гарвыканкама Аляксандр Студнеў.
Галоўны вектар абмеркавання тычыўся перспектыў развіцця друкаваных СМІ, павышэння іх ролі ў медыяпрасторы краіны.
Намеснік міністра інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч звярнуў увагу на тое, што газеты будуць запатрабаваны і далей пры ўмове выкарыстання сучасных падыходаў да работы, жанравай разнастайнасці матэрыялаў, пошуку новых форм і спосабаў іх падачы, цеснага ўзаемадзеяння з чытачамі. Немалое значэнне, падкрэсліў намеснік міністра, мае і дызайн выданняў.
На думку Аляксандра Карлюкевіча, рэдакцыі рэгіянальных газет павінны стаць медыйнымі цэнтрамі, а на базе пэўных з іх неабходна стварыць метадычныя цэнтры для навучання ўсяму новаму, прагрэсіўнаму, абмену вопытам.
Пытанне якасці газетных публікацый закрануў памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў. У прыватнасці, ён падкрэсліў важнасць аналітычнай і крытычнай складаемых, неабходнасць для журналістаў больш паказваць высокапрадукцыйную працу, пісаць пра тых людзей, якія добрасумленна, плённа выконваюць сваю справу.
Размову пра тое, як развіваецца рэгіянальная журналістыка Магілёўшчыны, працягваў намеснік старшыні аблвыканкама Андрэй Кунцэвіч. Ён таксама нагадаў пра ініцыятыву абласной арганізацыі Беларускага саюза журналістаў аб увекавечанні памяці журналістаў-франтавікоў: устанавіць у г.Клічаве памятны знак у гонар абласной партызанскай газеты “За Радзіму!”, якая выдавалася ў гады вайны. Калі збіраўся матэрыял па дадзенай тэме, знайшліся звесткі, што свінцовыя пласціны для лясной друкарні вырабляліся з куляў. І тады, і зараз, адзначыў Андрэй Кунцэвіч, друкаванае слова прыроўніваецца да зброі, і адказ­насць пры яго выкарыстанні павінна быць высокай.
У сваім выступленні намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Алег Пішчанка адзначыў высокі творчы патэнцыял СМІ Пры­дняпроўскага краю. На яго думку, попыт на іх і папулярнасць перыядычных выданняў сярод насельніцтва ў многім залежаць ад умення крочыць у нагу з часам, пастаяннага вывучэння тэматычных прыярытэтаў, прафесіяналізму мясцовых журналістаў.
Як падкрэсліў дакладчык, значнасць рэгіянальнай друкаванай прэсы даказвае і той факт, што агульны тыраж абласных, гарадскіх і раённых газет больш чым у два разы перавышае тыраж асноўных рэспубліканскіх выданняў, якія распаўсюджваюцца ў Магілёўскай вобласці.
Аднак у век імклівага пераразмеркавання інфармацыйных патокаў на карысць Інтэрнэту чытач сыходзіць у глабальную сетку, асабліва маладая аўдыторыя. Таму сучасны журналіст павінен быць універсалам, здольным працаваць і з тэкстам, і з гукам, і з фота, і з відэа, і з блогам.
У ходзе семінара прагучала нямала цікавых, карысных для прадстаўнікоў СМІ парад і заўваг.
Падчас практычнай часткі семінара яго ўдзельнікі наведалі аддзел тэлерадыёвяшчання УКВП “Рэдакцыя газеты “Бабруйскае жыццё”, дзе азнаёміліся з арганізацыяй работы радыё “Zефир FМ”, падрыхтоўкі тэлевыпускаў, напаўненнем інтэрнэт-рэсурса bobrlife.by. 

Наталля ХАДАКОВА.

Фота аўтара.

Последние новости

Прямая линия

Изучаем мнение

18 мая 2024
Читать новость
Общество

18 мая – Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту

18 мая 2024
Читать новость
В стране и мире

Лукашенко: кто стреляет в иконы и памятники, это варвары

17 мая 2024
Читать новость
Духовность

Кировчанин – в числе победителей

17 мая 2024
Читать новость
Знай наших!

На навукова-практычным форуме

17 мая 2024
Читать новость
Животноводство

Как предотвратить распространение опасных болезней животных

17 мая 2024
Читать новость
Ваше здоровье

Информационно-образовательная акция «Контролируем давление – продлеваем жизнь!»

17 мая 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

С 16 по 24 мая Госавтоинспекция проводит целевые мероприятия по предупреждению наездов на уязвимых участников дорожного движения

17 мая 2024
Читать новость
Знай наших!

Поспех юнага экскурсавода

17 мая 2024
Читать новость
Прямая линия

Прямые телефонные линии

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Празднование Дня Победы на Кировщине (фоторепортаж)

10 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Сямейная пара кіраўчан Яўгенія і Вікторыі Зайцавых напярэдадні Дня сям’і падзяліліся сакрэтамі свайго шчаслівага сямейнага жыцця

15 мая 2024
Стрелка вверх
В стране и мире

Лукашенко прибыл в Москву, где примет участие в саммите ЕАЭС и посетит в День Победы военный парад

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

На площади имени Кирова райцентра прошли торжества по случаю празднования Дня Государственного флага, Государственного герба, Государственного гимна Республики Беларусь

12 мая 2024
Стрелка вверх
Кировск — здоровый город

Контролируем давление – продлеваем жизнь!

7 мая 2024
Стрелка вверх