Жніво на Кіраўшчыне вызначае сваіх герояў

Жніво на Кіраўшчыне вызначае сваіх герояў

Тыща-1

Тыща-5

Тыща-3

Тыща-2

Тыща-7

Тыща-6

Тыща-8

Тыща-4

Працаўнікі ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” задаюць тон ва ўборачнай кампаніі: і не толькі ў нашым раёне, але і ў вобласці. Услед за поспехам вадзіцеляў Аляксандра Бабіча і Генадзя Гукава, якія першымі  на Магілёўшчыне дасягнулі тысячнага рубяжу па перавозцы збожжа ад камбайнаў, вызначыўся першым у вобласці тысячным намалотам экіпаж збожжаўборачнага камбайна ў саставе Івана Салановіча і Івана Багеля. Дарэчы, гэты дружны тандэм двух Іванаў і падчас леташняга жніва першым у рэгіёне намалаціў 1000 тон збожжа. А ўвогуле ў такім саставе экіпаж праводзіць сваё трэцяе жніво. 

У другой палове чацвярга мінулага тыдня на зжатым участку хлебнай нівы каля в.Стаўпішчы адбылося ўшанаванне лідараў жніва. Іх прыехалі павіншаваць з выдатным рэзультатам намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Міхаіл Русы, які ў гэты дзень інспектаваў ход уборачнай кампаніі ў рэгіёне, першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Алег Чыкіда, старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў, старшыня рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Мікалай Лабушаў.

На кароткі час магутныя камбайны, якія абмалачвалі гэтае поле, прыпынілі сваю хаду, і іх экіпажы ў той момант, калі таварышам па працы Івану Салановічу і Івану Багелю адрасаваліся словы шчырых віншаванняў, уручаліся падзячныя пісьмы, падарункі, шчыра апладзіравалі, ад душы радаваліся за калег.
Міхаіл Русы падзякаваў усім камбайнерам за руплівую працу, моцна паціснуў кожнаму руку, пацікавіўся ходам жніва. Яму з задавальненнем адказалі, што хлеб сёлета вырас лепшы, чым летась, і прадпрымаюцца ўсе намаганні, каб убраць яго своечасова і без страт. У гаспадарцы створаны неабходныя для плённай працы ўмовы. Толькі шчыруй добрасумленна!
Віцэ-прэм’ер падкрэс­ліў, што сяляне вырасцілі вельмі добры хлеб, яго трэба аператыўна, арганізавана, якасна ўбраць. Усё для гэтага ёсць: тэхніка, паліва і інш. Міхаіл Русы нагадаў пра дзесяцідзённы запас паліва, які павінен быць у гаспадарках, беражлівыя адносіны да тэхнікі, а таксама пра тое, каб былі ў наяўнасці мінеральныя ўгнаенні, неабходныя для сяўбы азімых.
Яшчэ хвіліна, і камбайнеры рушылі да сваёй тэхнікі, з якой у гэтыя гарачыя дні, можна сказаць, “зрасліся”, каб далей працягваць нялёгкі, але вельмі пачэсны шлях да хлеба. Жніво не церпіць прамаруджвання, кожная хвіліна на ніве дарагая…
Гэта даўно стала аксіёмай для героя гэтага дня Івана Леанідавіча Салановіча, механізатарскі стаж якога ў “Рассвеце” складае 40 гадоў, а жніво ўжо 31-е! Таму гэты адзін з вопытнейшых рассветаўскіх працаўнікоў добра знаёмы журналістам раённай газеты “Кіравец”. Шчыры, адкрыты і ў той жа час не-
шматслоўны, з сапраў­днай сялянскай загартоўкай, ён заўжды ад душы хварэе за агульную справу. Тым больш, калі гэта датычыцца галоўнага — уборкі хлеба…
І Івана Багеля добра ведаюць чытачы “раёнкі”: гэтая ўборачная кампанія для яго — восьмая ў жыцці. Шчыраваў у якасці памочніка камбайнера на канікулах у студэнцкія гады, калі вучыўся ў БСГА, і зараз, калі ўжо працуе вядучым інжынерам холдынга “Аграмашсэрвіс”, прыходзіць на дапамогу падчас жніва.
Гэтых сур’ёзных мужчын розных узростаў вылучае адказны, сур’ёзны, гаспадарскі падыход да даручанай важнай справы. Пасля ўзятай высокай планкі яны, па іх словах, нацэлены на яшчэ больш высокія рубяжы.
Наталля ХАДАКОВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Прием граждан

Приём граждан и прямая телефонная линия

3 мая 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

3 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Чаусском районе 2 мая прошла церемония открытия памятного знака советским воинам, павшим на реке Проня

2 мая 2024
Общество

Перспективное развитие Приднепровского края

2 мая 2024
Общественные объединения

1 мая ўшанавалі лепшых працаўнікоў АПК Кіраўшчыны

2 мая 2024
В стране и мире

Лукашенко одобрил проект соглашения о единой системе таможенного транзита ЕАЭС и третьих сторон

2 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Захаванне памяці: сустрэча з ахвярамі фашызму

2 мая 2024
Общество

Делегация Кировского района приняла участие в торжественной церемонии вручения свидетельств о занесении на Доску почета Могилевской области

1 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024