Темы

Працуюць добрасумленна і адказна

Працуюць  добрасумленна і адказна

У КСУП “Ніва-Барсукі” па стане на ўчарашнюю раніцу засталіся да фінішу жніва лічаныя гектары – убрана 99% плошчаў, адведзенных пад збожжавыя.

Добры ўраджай збожжавых і зернебабовых вырашчаны сёлета на палетках сельгаспрадпрыемства. Валавы  збор збожжа з 1984 га склаў 6823 т пры сярэдняй ураджайнасці 34,2 цэнтнера з гектара (на асобных участках на круг выходзіла да 47 ц/га). Трэба адзначыць, што нягледзячы на пагодныя непрыемнасці мінулага сезону – восеньскай засухі, зімовага бясснежжа і веснавых замаразкаў – хлебаробы КСУП “Ніва-Барсукі” атрымалі зерня на 600 т больш, чым летась. 

IMG_679522

Экіпажы збожжаўборачных камбайнаў у саставе Міхаіла Котава і Аляксандра Петранкова, Аляксандра Печаня і Уладзіміра Лукановіча, Аляксандра Няфёдава і Алега Стэльмакова.

Штодзень на палях шчыруюць 8 камбайнавых экіпажаў, — рас­казвае галоўны аграном Аляксей Семашкевіч. — Сярод іх — і вопытныя, і маладыя механізатары. Варта сказаць, што маладзёжныя экіпажы сёлета не адстаюць ад сваіх таварышаў з больш важкім працоўным стажам.
Лепшыя паказчыкі маюць чатыры экіпажы, якія пераадолелі тысячны рубеж: у саставе Аляксандра Петранкова і Міхаіла Котава на “Лексіён-580”, Аляксандра Няфёдава і Алега Стэль­макова, Рыгора Асташова і Яўгена Манько, Дзмітрый Прэнз і Ула­дзімір Лебедзеў (гэтыя экіпажы працуюць на КЗС-1218).

IMG_6892

 Лепшыя вадзіцель Васіль Марозаў.

На адвозцы збожжа ад камбайнаў шчыруюць 5 вадзіцеляў. Тут лепшыя вынікі ў Васіля Марозава, а таксама Уладзіміра Ермалаева, якія працуюць на аўтамабілях МАЗ-555142 з прычэпамі — старанныя механізатары перавезлі на зернесушыльныя комплексы больш за 2 тысячы тон новага ўраджаю.
Па словах галоўнага агранома, таму, што механізатары “Нівы” належным чынам правялі ўборачную кампанію, паспрыялі адказная падрыхтоўка збожжаўборачнай тэхнікі, распрацаваныя ўмовы аплаты працы і працоўнага спаборніцтва, забеспячэнне спецвопраткай, сродкамі аховы, гарачым харчаваннем. А самае галоўнае — самааддача і адказнасць за сваю справу ўсіх удзельнікаў жніва.

IMG_68522

Звяно па абслугоўванні зернесушыльнага комплексу: Васіль Салянкін, Фёдар Шапоткін, Віктар Ганчар.

Аграрыям сельгаспрадпрыемства засталося завяршыць уборку зернебабовых культур. Варта адзначыць, што працаўнікі КСУП “Ніва-Барсукі” ўжо жывуць клопатамі пра ўраджай наступнага года…
Анастасія Логвінава.
Фота
Аляксандра Хахлова.

Последние новости

Актуально

В Барчицкой средней школе прошли торжественные мероприятия, посвященные Дню народного единства

17 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Обновление памятного места в деревне Шалаёвка

17 сентября 2026
Читать новость
Актуально

В Кировском район состоялось открытие обновлённого памятника жертвам Великой Отечественной войны

17 сентября 2026
Читать новость
Актуально

С 28 сентября стартует ярмарка вакансий для пожилых и инвалидов в Кировске

17 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Уважаемые жители и гости Кировского района!

17 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Уважаемые земляки! Поздравляем вас с Днём народного единства!

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем