На службе ў жыхароў Кіраўшчыны — блакітнае паліва

На службе ў жыхароў Кіраўшчыны — блакітнае паліва

Горга-гортоп-3

Горга-гортоп-2

Думаецца, няма сёння сумненняў кагосьці пераконваць у перавагах такога віду паліва, як газ. Той, хто аднойчы паспбрабаваў выкарыстоўваць менавіта яго, наўрад ці адмовіцца яд вартасцей блакітнага паліва, якое трывала ўвайшло ў наш побыт, шырока выкарыстоўваецца ў прамысловасці. Увесь спектр паслуг, які тычыцца газу, на Кіраўшчыне звязаны з раёнам газазабеспячэння філіяла “Бабруйскае вытворчае ўпраўленне” (Кіраўскі РГС філіяла ПУ “Бабруйскгаз”).

Як адзначыў у размове начальнік філіяла Генадзь Пінчук, асноўным відам дзейнасці прадпрыемства з’яўляецца размеркаванне газавага паліва па трубаправодах і яго рэалізацыя. Філіял аказвае паслугі па будаўніцтву размеркавальных і ўнутрыдамавых сістэм газазабеспячэння, рамонце і эксплуатацыі газавыкарыстоўваемага абсталявання. Вырашаецца комплекс задач, звязаных з газіфікацыяй Кіраўшчыны: будаўніцтва адпаведных сетак, газазабеспячэнне прамысловых, сельскагаспадарчых, камунальна-бытавых спажыўцоў і насельніцтва райцэнтра і раёна ў цэлым. Вялікая ўвага надаецца прапагандзе бяспечных метадаў карыстання газам у быце і ахове сістэм газазабеспячэння.

На бягучы момант агульная працягласць абслугоўваемых у раёне газаправодаў складае 181 км. На балансе знаходзяцца 8 газарэгулятарных і столькі ж шафных пунктаў, а таксама 69 газавых засавак.

З пачатку бягучага года, адзначыў Генадзь Пінчук, насельніцтву і прамысловым спажыўцам рэалізавана больш за 9 млн. м3 прыроднага газу, да канца года плануецца давесці гэтую лічбу да 15 млн. м3. Звадкаванага газу сёлета рэалізавана 204 т.

У цэлым па раёне на сёння газіфікавана 12 263 жылыя кватэры, з іх з выкарыстаннем звадкаванага газу — 7971 кватэра, пераведзена на прыродны — 4292. Маюцца таксама 2725  газавых катлоў, 939 воданагравальнікаў, 531 рэгулятар сярэдняга ціску.

Акрамя насельніцтва філіял забяспечвае газам Кіраўскі харчовы камбінат, кацельні “Жылкамгаса” і 6 сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Самы ж асноўны спажывец з іх — ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, а, дакладней, мясцовы цяплічны камбінат.

Сёлета завяршаецца газіфікацыя жыллёва-будаўнічага кааператыву “Цясоўскі” ў аг.Мышкавічы. Пабудаваны ўжо размеркавальныя сеткі газаправоду ў в.Букіно, і мясцовыя жыхары ўжо адчулі перавагі прыроднага газу.

Шмат перад філіялам стаіць і планаў. У хуткім часе чакаецца газіфікацыя аграгарадкоў Баравіца і Скрыпліца: ужо зроблена для гэтага праектная дакументацыя. На бягучы год запланаваны перавод на прыродны газ 55 кватэр, 19 з якіх — пераведзены. Будзе сёлета газіфікаваны новы 20-кватэрны дом па вул.Гагарына райцэнтра.

Паспяховае вырашэнне разнастайных задач у пераважнай большасці заключаецца ў зладжанай рабоце калектыву філіяла, у якім сёння працуе 50 чалавек. Многія з іх — вопытныя работнікі. Яны штогод паказваюць высокія працоўныя рэзультаты. Шмат гадоў шчыруе вадзіцель Ігар Бяляўскі, сёлета яго партрэт будзе размешчаны на Дошцы гонару РУП “Магілёўаблгаз”. Добрых слоў заслугоўвае таксама шчырая праца галоўнага інжынера Віктара Каранкевіча, газаэлектразваршчыка Аляксандра Скараходава, слесара па эксплуатацыі вонкавых газаправодаў Мікалая Сітцава, аператара ЭВМ Ірыны Фраловай і многіх іншых.

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Общество

5 мая – Дзень друку

5 мая 2024
Актуально

Пасхальное послание преосвященнейшего Серафима, Епископа Бобруйского и Быховского Дорогие отцы, братья и сёстры!Христос Воскресе!

5 мая 2024
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Духовность

Куличи и паска

4 мая 2024
Духовность

Светлое Христово Воскресение: история, смысл, традиции

4 мая 2024
Духовность

Пасхальные яйца

4 мая 2024
Знай наших!

Команда учащихся объединения по интересам «Мотолюбители» ЦДОДиМ г.Кировска успешно приняла участие в областном этапе республиканской спартакиады

4 мая 2024
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Прием граждан

Приём граждан и прямая телефонная линия

3 мая 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

3 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024