Темы

Сёння — Дзень ведаў!

Сёння — Дзень ведаў!

Школьники

Для сям’і кіраўчан Навіцкіх-Дрозд 1 верасня — хвалюючы і асаблівы дзень: блізняты Ігар і Кірыл сталі першакласнікамі. Учарашнія дашкольнікі ў прыгожых касцюмах выглядаюць не па гадах сур’ёзна. І хоць дзяцінства для хлопчыкаў яшчэ не заканчваецца, паход у першы клас — гэта своеасаблівы крок у дарослае жыццё. Рабяты ўпэўнены, што падчас вучобы ў школе ўсё ў іх абавязкова будзе атрымлівацца, а калі спатрэбіцца дапамога — побач заўсёды старэйшая сястрычка Аліна, якая сёлета пайшла ў 5-ы клас.

Сёння ва ўсіх установах адукацыі горада і раёна праходзяць урачыстыя лінейкі, гучаць залівістыя школьныя званкі, якія абвясцілі аб пачатку новага навучальнага года і запрасілі рабят у абноўленыя прыгожыя класы.
Першы ўрок ва ўсіх класах пройдзе пад назвай «Беларусь — мая Айчына!».
Белыя банцікі, строгія касцюмы, вясёлыя ўсмешкі і букеты прыгожых кветак… Менавіта так выглядаюць сёння юныя жыхары Кіраўшчыны. Для соцень хлопчыкаў і дзяўчынак гэта доўгачаканы дзень: яны сустрэнуцца са сваімі любімымі настаўнікамі, сябрамі-аднакласнікамі. А галоўнае — адкрыюць новую старонку ў цікавую і захапляльную Краіну ведаў.
Сёлета на Кіраўшчыне свае дзверы для рабят адчынілі 22 установы адукацыі: 7 сярэдніх школ, 4 навучальна-
педагагічныя комплексы і 11 дашкольных навучальных устаноў. За парты селі 1936 вучняў: 1086 — у гарадскіх і 850 — сельскіх установах адукацыі.
Упершыню пераступілі парог устаноў адукацыі 187 першакласнікаў (113 — у горадзе і 74 — на вёсцы).
Сваю працоўную дзейнасць на ніве адукацыі ў гэтым годзе пачалі 13 маладых спецыялістаў, якія па размеркаванні прыехалі на Кіраўшчыну.

 

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость