Полацк — сталіца святкавання Дня беларускага пісьменства

Полацк — сталіца святкавання Дня беларускага пісьменства

Письменства

Сёлета сталіцай святкавання Дня беларускага пісьменства, прымеркаванага да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, зноў стане старажытны Полацк — родны горад беларускага асветніка і першадрукара Францыска Скарыны.
Упершыню, у 1994 годзе, святочныя мерапрыемствы з нагоды Дня беларускага пісьменства адбыліся менавіта тут. Затым сталіцамі свята былі такія гістарычна значныя культурныя цэнтры краіны, як Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў, Шчучын і Рагачоў.
Праграма свята вельмі насычаная, горад ператворыцца ў вялікую культурна-асветную пляцоўку. Галоўнымі тэмамі стануць 1155-годдзе Полацка і 500-годдзе беларускага кнігадрукавання. Адбудзецца міжнародны круглы стол беларускіх і замежных пісьменнікаў, уручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі, пройдзе фестываль кнігі і прэсы, будуць арганізаваны канферэнцыі і выстаўкі.

Памятны знак «Полацк – калыска беларускай дзяржаўнасці» адкрыюць у сталіцы Дня беларускага пісьменства 2 верасня.
Урачыстае адкрыццё скульптурнай кампазіцыі стане адным з ключавых момантаў суботняй праграмы свята. Памятны знак у Полацку ўжо ўстаноўлены на беразе Заходняй Дзвіны ля Сафійскага сабора.
У бронзе адліты шчыты з партрэтамі выдатных гістарычных асоб, якія стаялі ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці. Сярод іх князь Рагвалод і яго дачка Рагнеда, Усяслаў Чарадзей, Еўфрасіння Полацкая. На адваротным баку – важныя гістарычныя даты і культурныя каштоўнасці, такія як Сафійскі сабор, Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр, Крыж Еўфрасінні Полацкай і інш.
Сярод запланаваных мерапрыемстваў – мастацкі пленэр, прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання «Полацк у гравюрах сучасных мастакоў» і выстава па выніках Міжнароднага пленэра, які пройдзе ў Кіеве, Вялікім Ноўгарадзе і Полацку, гарадах трох славянскіх краін, якія ўпрыгожваюць велічныя Сафійскія саборы.
Таксама адбудзецца прэзентацыя ўнікальнай кнігі Францыска Скарыны «Малая падарожная кніжка». Жадаючыя змогуць пазнаёміцца з серыяй памятных манет Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь «Шлях Скарыны» і наведаць выставу аднаго дня «Полацк на памятных манетах Рэспублікі Беларусь».
І гэта толькі невялікая частка падзей, якія будуць чакаць удзельнікаў і гасцей Дня беларускага пісьменства.
Літаратары з дзесяці краін прымуць удзел у Дні беларускага пісьменства. Запрашэнні накіраваны прадстаўнікам творчай эліты з Расіі, Украіны, Малдовы, Азербайджана, Казахстана, Узбекістана, Літвы, Польшчы, Сербіі, Францыі. У мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства будуць таксама ўдзельнічаць больш за 100 літаратараў з усёй Беларусі. Госці свята збяруцца на пасяджэнні міжнароднага круглага стола «Дыпламатыя слова: Францыск Скарына ў сусветнай гуманітарнай прасторы» 2 верасня, які прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Тэмай абмеркавання стане культурная спадчына Беларусі.
Важнай падзеяй святочнай праграмы 2 верасня стане цырымонія ўзнагароджвання лаўрэатаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Саюз пісьменнікаў Беларусі таксама прадставіць літаратурна-музычную праграму «Як на свет нарадзіўся Янка» па матывах рок-оперы «Курган», у стварэнні якой удзельнічаў вядомы паэт Андрэй Скарынкін. Творчую эстафету на галоўнай сцэне падхопяць беларускія паэты, члены пісьменніцкага саюза. Да іх далучацца артысты, музыканты, таксама члены СПБ.
На пляцоўцы «Слова пісьменніка» прагучаць і ўзнёслыя вершы, і бардаўскія песні. Тут пройдуць аўтограф-сесіі, у час якіх можна будзе набыць кнігі, атрымаць аўтографы, паразмаўляць. У Полацку таксама адбудзецца прэзентацыя аўдыядыска з лепшымі творамі конкурсу «Душой Скарыны ўзлашчанае слова», які праводзіў Саюз пісьменнікаў Беларусі.
Па матэрыялам БЕЛТА.

Последние новости

Актуально

Пасхальное послание преосвященнейшего Серафима, Епископа Бобруйского и Быховского Дорогие отцы, братья и сёстры!Христос Воскресе!

5 мая 2024
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Духовность

Куличи и паска

4 мая 2024
Духовность

Светлое Христово Воскресение: история, смысл, традиции

4 мая 2024
Духовность

Пасхальные яйца

4 мая 2024
Знай наших!

Команда учащихся объединения по интересам «Мотолюбители» ЦДОДиМ г.Кировска успешно приняла участие в областном этапе республиканской спартакиады

4 мая 2024
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Прием граждан

Приём граждан и прямая телефонная линия

3 мая 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

3 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Чаусском районе 2 мая прошла церемония открытия памятного знака советским воинам, павшим на реке Проня

2 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024