Темы

Выхавальнік Таццяна Гаўрыленка прывівае любоў да мастацтва ў выхаванцаў яслей-садка ў Мышкавічах

Выхавальнік Таццяна Гаўрыленка прывівае любоў да мастацтва ў выхаванцаў яслей-садка ў Мышкавічах

Сад М

Таццяна Гаўрыленка працуе музычным выхавальнікам у дзіцячых яслях-садку “Вясёлка” аг.Мышкавічы з 1985 года. 

У свой час закончыла Кіраўскую музычную школу па класу акардэона, а потым — Гродзенскае педагагічнае вучылішча, аддзяленне музычнага выхавання. Пачынала свой працоўны шлях яшчэ ў старым будынку Мышкавіцкага садка. А потым, пасля дэкрэтнага водпуску, прыйшла ўжо ў новы, прыгожы, дыхтоўны будынак, узведзены тут па праекту эстонскага архітэктара Тоомаса Рэйна.
Таццяна Іванаўна праводзіць музычныя заняткі з дзецьмі ад малодшай групы да старшай, прывівае ім любоў да музыкі, спеваў, вучыць самавыражацца, імправізаваць.
Яе выхаванцы часта выступаюць на мясцовай сцэне, раённых мерапрыемствах, і іх нумары заўсёды яркія і разнастайныя.
Таццяна Іванаўна адзначыла, што ва ўсіх творчых пачынаннях ёй дапамагаюць калегі па рабоце, кіраўніцтва ўстановы адукацыі, таму і поспехі важкія.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость