6 кастрычніка — Дзень архівіста

6 кастрычніка — Дзень архівіста

Архивист

У 1994 годзе быў прыняты Закон “Аб Нацыянальным архіўным фондзе і архівах у Рэспубліцы Беларусь”, і гэтая дата стала адзначацца ў нашай краіне як прафесійнае свята работнікаў архіўнай службы.
Калі гаварыць аб патрабаваннях, якія прад’яўляе да работнікаў такая прафесія, то гэта найперш уважлі­васць, акуратнасць, нават скрупулёзнасць да кожнага запісу, факта, лічбы. Вольга Заркевіч (на здымку) працуе загадчыцай Кіраўскага раённага архіва другі год, а таму добра ведае, наколькі важныя гэтыя якасці ў яе справе. Бо ў большасці сваёй за кожным фактам, запісам, лічбай стаіць канкрэтны чалавек, яго лёс. І яна стараецца працаваць так, як таго патрабуюць прафесійныя патрабаванні.
Вядома, што ўласнае сховішча дакументаў ёсць практычна ў кожнай арганізацыі, але калі яна заканчвае сваю дзейнасць, уся асноўная дакументацыя перахо­дзіць менавіта ў раённы архіў.
Вольга Заркевіч згодна запытаў грамадзян састаўляе даведкі на пенсіі, рыхтуе інфармацыю аб гадах існавання той ці іншай установы і арганізацыі, словам, аказвае метадычную і практычную дапамогу. Калі трэба, то робіць выпіскі і ксеракопіі.
У раённы архіў за неабходнымі даведкамі звяртаюцца не толькі жыхары Кіраўшчыны і розных абласцей Беларусі, але і з краін блізкага замежжа.
Сваю дзейнасць раённы архіў пачаў 30 верасня 1993 года. На дадзены момант тут захоўваецца 254 фонды і 8080 спраў, пачынаючы з 1944 года. Асноўную масу дакументаў складаюць справы (разлікова-плацёжныя ведамасці і загады па асабістым складзе) арганізацый дзяржаўнай і недзяржаўнай форм уласнасці, а таксама ліквідаваных суб’ектаў гаспадарання.
Нямала сярод архіўных звестак інфармацыі, якая сведчыць аб развіцці раёна, адкрыцці новых прадпрыемстваў і арганізацый, іх функцыянаванні, рэарганізацыі ці ліквідацыі.

Последние новости

Актуально

«ПЬЯНОМУ И БЕСПРАВНОМУ НЕ МЕСТО НА ДОРОГЕ!»

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования в Кировском районе газоснабжения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования прошел в Кировском районном Центре социального обслуживания населения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

О мерах безопасности на республиканском субботнике

16 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

18 апреля – республиканский субботник. На что пойдут заработанные деньги?

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко подписал указ о приеме в белорусское гражданство 230 человек

16 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем