Аддзел адукацыі, спорту і турызму Кіраўскага райвыканкама — пераможца раённых спаборніцтваў па шашках
На базе СШ №1 прайшлі раённыя спаборніцтвы па шашках сярод калектываў фізічнай культуры. Удзел у іх прынялі 8 каманд.
Упэўненую перамогу з вялікім адрывам святкавала каманда аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, удзельнікі якой набралі ў суме 10,5 бала. Другое месца з 7 ачкамі заваявалі шашысты ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”. Толькі 0,5 бала ім уступіла зборная цэнтральнай райбальніцы.
У асабістым заліку сярод мужчын першае і другое месцы падзялілі паміж сабой Барыс Гаўрыленка і Аляксандр Ласякоў, якія набралі па 3,5 ачка. 3 балы і трэцяе месца на рахунку Яўгена Пішчаліна.
У жанчын пераможцай стала Людміла Куцянкова, 2 і 3 месцы занялі адпаведна Таццяна Алейнік і Тамара Грыгор’ева.