Темы

Кіраўчанін Вадзім Бокач — адзін з лепшых пляжных футбалістаў Беларусі 2017 года!

Кіраўчанін Вадзім Бокач — адзін з лепшых пляжных футбалістаў Беларусі 2017 года!

Бокач Беларусь-Россия-1

Завяршылася традыцыйнае апытанне, якое дазволіла вызначыць лепшага пляжнага футбаліста 2017 года. Свае “пяцёркі” мацнейшых выказалі галоўныя трэнеры каманд, суддзі, футбольныя спецыялісты. Выказалі меркаванні і заўзятары гэтай разнавіднасці гульні №1.

Найбольшую колькасць галасоў набраў капітан нацыянальнай зборнай Беларусі, лепшы яе бамбардзір Ігар Брыштэль, які добра знаёмы кіраўчанам, бо ў свой час выступаў за каманду “Кіраўск-ДЮСШ”. Гэта ўжо 6-ты тытул праслаўленага бамбардзіра. А вось другі паказчык —  у карэннага кіраўчаніна Вадзіма Бокача — таксама аднаго з асноўных ігракоў зборнай Беларусі! У разрэзе аддадзеных галасоў Вадзім набраў 4 першых месцы, 4  другіх, 3  трэціх і па 1 чацвёртых і пятых. Трэба заўважыць, што ў ліку іншых пераех месца нашаму земляку аддаў галоўны трэнер нацыянальнай зборнай краіны і вядомы пляжнафутбольны спецыяліст Нікалас Альварада, у былым 5-разовы чэмпіён Еўралігі, тройчы сярэбраны прызёр Чэмпіянатаў свету у саставе зборнай Іспаніі.

Але гэта яшчэ не ўсё! Па выніках незалежнага галасавання заўзятараў у сацыяльных сетках Вадзім Боках набраў найбольшую колькасць галасоў і стаў пераможцам! Віншуем земляка з удалым сезонам!

Последние новости

Актуально

Лукашенко: Беларусь хотела бы иметь продвинутые, серьезные отношения с Алжиром

27 мая 2026
Читать новость
Профилактика и безопасность

Обман под предлогом заработка

27 мая 2026
Читать новость
В районе

На мемориальном комплексе «Буйничское поле» дан старт третьему трудовому семестру

27 мая 2026
Читать новость
В районе

Команда «Орлята» Средней школы №1 г.Кировска зажгла на областном этапе спортивно-патриотической игры «Зарничка»

27 мая 2026
Читать новость
Актуально

Более тысячи участниц: в Минске прошел интерактивный Женский форум

26 мая 2026
Читать новость
Профилактика и безопасность

Поддельные домовые чаты и фишинговые ссылки на онлайн-уроки: о новых схемах обмана

26 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем