Темы

Кіраўчане прымалі ўдзел у абласным конкурсе аператараў па штучным асемяненні

На мінулым тыдні на базе навучальнага цэнтра аблсельгасхарчу ў г.Горкі прайшоў XVI абласны конкурс аператараў па штучным асемяненні буйной рагатай жывёлы, у якім прынялі ўдзел і прадстаўнікі нашага раёна.
Конкурс складаўся з двух этапаў: тэстаў і вусных адказаў на пытанні кампетэнтнага журы.
Дарэчы, для канкурсантаў не было нічога новага: падобныя выпрабаванні кожны з іх прайшоў у сваіх раёнах падчас правя­дзення конкурсаў па штучным асемяненні БРЖ. Пераможцам і выпаў гонар прадстаўляць свае рэгіёны на вобласці.
Пры падвядзенні вынікаў, акрамя тэстаў і вусных адказаў пра цыкл работ пры падрыхтоўцы і правядзенні асемянення кароў, таксама ўлічваліся паказчыкі работы тэхнікаў-асемянатараў на працягу года: выхад цялят і вядзенне неабходнай дакументацыі.
Тэхнікі-асемянатары атрымалі магчымасць пабываць на лекцыі “Метады і спосабы павышэння рэпрадуктыўнай здольнасці БРЖ”, якую правёў доктар ветэрынарных навук, прафесар Рыгор Мядзведзеў.
Надышоў час падвя­дзення вынікаў конкурсу. Генеральны дырэктар РУСВП “Магілёўскае Джяржплемпрадпрыемства” Віктар Віткоўскі ўзнагародзіў пераможцаў граматамі і каштоўнымі падарункамі ў розных намінацыях. Так, званне “Самы малады спецыяліст” атрымаў тэхнік-
асемянатар з КСУП “Барчыцы-агра” Васіль Фядотаў, таксама спецыя­ліст быў узнагароджаны Ганаровымі граматамі дзяржаўнага аб’яднання па племянной жывёлагадоўлі “Белплемжыўаб’яднання” за высокія паказчыкі ў рабоце і РУСВП “Магілёўскае Джяржплемпрадпрыемства” за добрасумленную працу і павышэнне эфектыўнасці грамадскага статку.
Ганаровай граматай РУСВП “Магілёўскае Джяржплемпрадпрыемства” за добрасумленную працу, высокую нагрузку і павышэнне эфектыўнасці грамадскага статку адзначаны тэхнік-асемянатар з ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Сяргей Стральцоў.
У ліку лепшых урачоў-гінеколагаў каштоўным падарункам быў адзначаны ўрач-гінеколаг райветстанцыі Юрый Гушчын.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость