Темы

Футбалісты з Чыгірынкі — уладальнікі Кубка “Скуранога мяча”!

Футбалісты з Чыгірынкі — уладальнікі Кубка  “Скуранога мяча”!

Любімай спартыўнай гульні большасці юнакоў і нават пэўнай часткі дзяўчат асаблівая рэклама не патрабуецца. Юныя футбалісты рознага ўзросту гатовы ганяць мяч па полі, здаецца, суткі напралёт. Спаборніцтвы па футболе сярод дзяцей и падлеткаў “Скураны мяч” — гэта якраз той турнір, які дае магчымасць дзіцячым футбольным камандам прадэманстраваць сваё майстэрства, а, магчыма, у будучым дасягнуць бліскучых вышынь на спартыўных пляцоўках.
Пасля перапынку ў некалькі год “Скураны мяч” зноў завітаў на стадыён нашага райцэнтра. Удзел у спаборніцтвах прынялі каманды юных футбалістаў СШ №1, гімназіі і Чыгірынскай СШ. Рабяты змагаліся за лідарства ў дзвюх узроставых катэгорыях: малодшай падгрупе (10 — 12 год) і старэйшай (13 — 14 год).
Пасля дэталёвага падвядзення вынікаў турніру былі вызначаны ўладальнікі Кубка раённых спаборніцтваў “Скураны мяч — 2013”: імі сталі рабяты з Чыгірынскай СШ. Ім былі ўручаны заслужаныя ўзнагароды: Кубак і дыпломы арганізатараў спаборніцтваў: аддзелаў адукацыі, фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама, раённага фізкультурна-спартыўнага клуба.
Наогул, па ўмовах футбольных спаборніцтваў “Скураны мяч” у састаў каманды не ўключаюцца рабяты, якія займаюцца футболам у спецыялізаваных спартыўных установах. Гэтае правіла было ўстаноўлена ў самым пачатку гісторыі “Скуранога мяча”, якая ўзяла свой адлік яшчэ з часін існавання Савецкага Саюза. Летам 1964 года ў газеце “Пионерская правда” быў апублікаваны заклік: “Рабяты! Стварайце ў дварах і школах футбольныя каманды. Пачынайце па ўсёй нашай неабсяжнай краіне арганізаваныя спаборніцтвы!”. Ідэя наладжваць гэтыя буйнейшыя масавыя ўсесаюзныя спаборніцтвы па футболе сярод дзіцячых аматарскіх каманд належыць савецкаму варатару Л.І.Яшыну. Ужо ў першым розыгрышы турніру за перамогу змагаліся каля 170 тысяч каманд, амаль тры мільёны юных футбалістаў з усяго Савецкага Саюза. Дарэчы, першым чэмпіёнам “Скуранога мяча” стала каманда “Чайка” з Мінска. З гэтага моманту турнір рэгулярна наладжваўся ў розных кутках былога Савецкага Саюза, а потым — у нашай рэспубліцы, стаў трамплінам у вялікі футбол для такіх спартсменаў, як Фёдар Чаранкоў, Алег Блахін, Ігар Калыванаў, Сяргей Радзівонаў, Алег Раманцаў, Андрэй Шаўчэнка, Валерый Карпін, Алан Дзагоеў.
Магчыма, рэгулярнае правядзенне ў нашым раёне спаборніцтваў “Скураны мяч” таксама адкрые дарогу ў вялікі спорт будучым зоркам футбола. У любым выпадку гэтыя спаборніцтвы садзейнічаюць далейшаму ўдасканаленню фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай работы з падрастаючым пакаленнем, прывіваюць рабятам любоў да рэгулярных заняткаў фізічнай культурай і спортам, умацоўваюць іх здароўе, са-дзейнічаюць плённай арганізацыі вольнага часу і прафілактыцы правапарушэнняў.
Яўгенія БЯЛЬКО.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость