Темы

Забяспечваючы дастойныя ўмовы жыцця і працы

Забяспечваючы  дастойныя ўмовы жыцця і працы

На мінулым тыдні на базе Скрыпліцкага сельсавета прайшло выязное пасяджэнне прэзідыўма раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта па тэме: аб рабоце Скрыпліцкага сельскага выканаўчага камітэта па забеспячэнні сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна. Удзел у ім прынялі старшыня раённага Савета дэпутатаў Надзея Каранкевіч, першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Аляксандр Осіпаў, член прэзідыўма абласнога Савета дэпутатаў, намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Шапялевіч, галоўны ўрач райбальніцы, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алена Круцько, а таксама кіраўнікі сельскагаспадарчых арганізацый раёна, работнікі райсельгасхарчу, старшыні сельвыканкамаў, кіраўнікі шэрагу раённых службаў, устаноў і арганізацый.
У дзельнікі выязнога пасяджэння наведалі шэраг аб’ектаў сацыяльнай сферы, увачавідкі пераканаліся, што зроблена па добраўпарадкаванні тэрыторый, а потым абмеркавалі вынікі ўбачанага, акрэслілі задачы, якія неабходна вырашыць, абапіраючыся на органы тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання. Менавіта яны знаходзяцца найбліжэй да насельніцтва, добра ведаюць праблемы і запатрабаванні сяльчан.
Першым пунктам прыпынку ўдзельнікаў пасяджэння, які дарэчы даставіў іх позірку сапраўднае задавальненне, стала асабістае падвор’е сям’і Пятра і Вольгі Шашанкаў з в.Капусціна. Паўсюдна — чысціня і парадак, мноства кветак і дэкаратыўных садовых фігур звяроў і птушак, прыгожая альтанка. Усё гэта характарызуе пражываючых тут людзей, як сапраўдных гаспадароў і творцаў, людзей неабыякавых і працавітых. Калі б кожны з такой любоўю ставіўся да эстэтычнага афармлення месца пражывання, наша краіна была б яшчэ больш прыгожай і ўтульнай.
Пытанні арганізацыі вытворчасці разглядаліся на прыкладзе МТФ СВК “Ніва” ў в.Капусціна. Гэты аб’ект быў пабудаваны ў 2009 г. па Указу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №332. Праектная магутнасць — 690 галоў БРЖ. Утрымліваецца жывёла ў 2 кароўніках безпрывязнага ўтрымання, у комплексе — таксама даільна-малочны блок, радзільнае аддзяленне з цэхам сухастойных кароў. Ёсць і свая лабараторыя, дзе праводзяцца даследванні малака на тлушч, антыбіётыкі, саматыку.
Радзільнае аддзяленне падзелена на секцыі, дзе жывёла ўтрымліваецца ў залежнасці ад яе фізіялагічнага стану. У родавай секцыі карова з цяляці знаходзіцца 1 дзень, пасля пераводзіцца ў пасляродавую секцыю, а цяляці — у індывідуальны домік, дзе маладняк утрымліваецца да 20-дзённага ўзросту і выпайваецца малаком. Дарэчы, для даення кароў малозіўнага перыяду выкарыстоўваецца асобная мініўстаноўка.
Кармленне арганізавана з дапамогай кормараздатчыка згодна тэхналагічных груп жывёлы, дыферынцыравана, з улікам стадыі лактацыі, сутачнага надою і фізіялагічнага стану каровы. У бягучым годзе жывёлаводы Капусцінскай МТФ плануюць атрымаць ад кожнай каровы па 5100 л малака.
Як адзначыў начальнік райсельгасхарчу Аляксандр Осіпаў, па запатрабаванні Кіраўніка дзяржавы да 2015 г. на ўсіх падобных фермах (а на Магілёўшчыне іх 21) павінны выйсці на праектную магутнасць у 7000 л малака на карову. У нашым раёне Капусцінская МТФ павінна стаць базавай па ўсіх параметрах.
На сённяшні дзень раён, маючы 80-% эфектыўнасць вытворчасці малака, знаходзіцца ў вобласці ў ліку лідараў.
Падчас наведвання а/г Барчыцы начальнік райсельгасхарчу яшчэ раз нагадаў, што Прэзідэнтам краіны пастаўлена задача ў кожнай гаспадарцы пабудаваць ці рэканструяваць па адной малочнатаварнай ферме за ўласныя сродкі. У нашым раёне вызначана будаўніцтва васьмі такіх ферм і адной дадаткова — у СГФ “Чыгірынка”.
Аб тым, што зроблена ў гэтым накірунку ў СВК “Калгас “Беларусь” удзельнікі выязнога пасяджэння пераканаліся падчас наведвання будаўнічага аб’екта фермы. Адзін з хлявоў быў уведзены ў строй яшчэ ў снежні мінулага года, у другім — ужо гатовы каркас. Больш чым на 95% гатоўнасці мае малочны блок. Разлічана ферма на 635 галоў БРЖ.
Як адзначыў старшыня СВК “Калгас Беларусь” Уладзімір Ядчанка, у гаспадарцы ўжо маецца неабходная колькасць жывёлы, каб запоўніць пабудаваны хлеў. У самы бліжэйшы час павінна паступіць новае халадзільнае абсталяванне. Прадугледзелі ў гаспадарцы і забеспячэнне будуючагася аб’екта кваліфікаванымі кадрамі, многія з іх павышаюць свае прафесійныя навыкі на іншых фермах гаспадаркі.
Адзін з важнейшых сацыяльных аспектаў жыцця насельніцтва — гандлёвае абслугоўванне. На тэрыторыі Скрыпліцкага сельсавета яно ажыццяўляецца чатырма стацыянарнымі магазінамі: у аграгарадках Скрыпліца і Барчыцы, вёсках Капусціна і Хвайніца. Восем населеных пунктаў абслугоўваюцца 2-3 разы на тыдзень чатырма перасоўнымі аўталаўкамі.
Для якаснага аблугоўвання сяльчан створаны неабходныя ўмовы. Пры адсутнасці тавара на прылаўках магазіна ёсць магчымасць зрабіць заяўку і атрымаць любы тавар: ад мэблі і будаўнічых матэрыялаў да бытавой тэхнікі. Акрамя таго, магазіны займаюцца нарыхтоўчай дзейнасцю: закупам у насельніцтва лішкаў сельскагаспадарчай і дзікарослай прадукцыі, а таксама другаснай сыравіны.
Новае аблічча з уводам аграгарадкоў Барчыцы і Скрыпліца набылі тут аб’екты сацыяльна-культурнай сферы. Каб падтрымліваць іх у належным стане, быць са-праўднымі гаспадарамі на сваёй зямлі, неабходна беражліва ставіцца да зробленага. Менавіта аб гэтым ішла размова падчас наведвання Барчыцкага НПК “ДССШ”, ФАПа, Скрыпліцкага сацыяльнага пункта і пункта аховы правапарадку, аддзялення паштовай сувязі.
Падчас наведвання гэтых аб’ектаў, а затым і ў ходзе плянарнага пасяджэння абмяркоўваліся пытанні навядзення парадку на зямлі і добраўпарадкавання тэрыторый Скрыпліцкага сельсавета, паляпшэння ўмоў жыцця і працы сяльчан, а таксама аб тым, што дабівацца гэтага патрэбна агульнымі намаганнямі.
Адным з прыярытэтных напрамкаў работы сельвыканкама, адзначыла яго старшыня Жанна Рышкевіч, з’яўляецца работа па навядзенні парадку на зямлі. На тэрыторыі сельсавета маюцца 20,46 га невыкарыстоўваемых ўчасткаў. Існуюць некаторыя праблемы з перадачай гэтых земляў мясцовым сельгаспрадпрыемствам: большасць з іх заняты садамі, зараслі кустоўем, а таксама размешчаны паміж вуліцамі вёсак. Для перадачы падрыхтаваны каля 7 гектараў пустуючых участкаў.
Увогуле, як адзначыла старшыня раённага Савета дэпутатаў Надзея Каранкевіч, неабходна прапаноўваць людзям участкі для будаўніцтва жылых дамоў і вядзення асабістых падсобных гаспадарак у населеных пунктах, а не ў палях севазвароту, што дазволіць палепшыць выкарыстанне земляў.
У мінулым годзе было праведзена паўторнае аб-следванне населеных пунктаў сельсавета па выяўленні пустуючых дамоў. У выніку было выяўлена 51 такое домаўладанне, гаспадарам былі накіраваны паведамленні, на 38 з іх паступілі заявы аб намеры выкарыстання жылога памяшкання ці яго зносе ўласнымі сіламі.
Праблемным застаецца пытанне і з дамамі пашкоджанымі ў выніку пажараў. Такіх на тэрыторыі сельсавета 8: 4 — у Хвайніцы, 3 — у Барчыцах, 1 — у Забуднянскіх Хутарах. Палова не мае ўласнікаў, што ўскадняе пытанні з іх зносам.
На кантролі сельсавета і дэмантаж 56 фундаментаў, якія застаюцца пасля зносу дамоў, 20 з іх плануецца знесці з дапамогай СВК “Калгас “Беларусь” і “Калгас “Ніва”.
Ва УКП “Жылкамгас” у межах выканання Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 студзеня 2007 года №21 “Аб павышэнні ролі органаў мясцовага кіравання і самакіравання па вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва” пастаўлены на ўлік 144 калодзежы, размешчаныя на тэрыторыі Скрыпліцкага сельсавета. Тэрміновага рамонту патрабуюць 5 з іх, 3 падлягаюць тампаніраванню.
Вострай праблемай для сельвыканкама з’яўляецца наяўнасць аварыйных дрэў, якія трэба спілаваць. Летась 17 такіх дрэў былі ўбраны з могілак у в.Глыбокавічы, 5 — у в.Хвайніца. Усяго ж неабходна спілаваць 12 дрэў у межах населеных пунктаў сельсавета і 78 — на могілках.
Варта адзначыць належную ўвагу, якая надаецца сельвыканкамам навядзенню і добраўпарадкаванню тэрыторыі могілак, брацкіх пахаванняў воінаў і партызан: 10 з наяўных 14 могілак агаро-джаны, прадугледжаны пляцоўкі для часовага складзіравання смецця. Летась праведзены рамонт і афарбоўка могілак в.Капусціна, Хвайніца і Буда. Сёлета плануецца адрамантаваць агароджу на могілках а/г Барчыцы і в.Вязаўка.
Некаторую занепакоенасць выклікае павелічэнне колькасці зарэгістраваных злачынстваў: калі летась на тэрыторыі сельсавета было ўчынена 5 правапарушэнняў, то сёлета — 11. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 27 жыхароў сельсавета, у асноўным за знаходжанне ў грамадскіх месцах у стане алкагольнага ап’янення (15 грамадзян).
Яшчэ адзін важнейшы накірунак работы сельвыканкама — падтрымка асабістых падсобных гаспадарак. Па стане на 1 студзеня 2013 г. на падворках грамадзян утрымлівалася 222 галавы КРС, 661 — свіней, 76 — коней, а таксама коз і хатняй птушкі. Сельгасарганізацыямі, размешчанымі на тэрыторыі сельсавета, аказваецца дапамога грамадзянам у апрацоўцы глебы, размоле збожжа, для выпасу жывёлы прадастаўляюцца пашы.
Пры падвя-дзенні вынікаў выязнога пася-джэння, якое адбылося ў Барчыцкім СДК, рабоце Скрыпліцкага сельскага выканаўчага камітэта была дадзена станоўчая адзнака. А ўвогуле, як адзначыў Аляксандр Осіпаў, выязныя пасяджэнні, гэта і магчымасць на месцы пазнаёміцца з сітуацыяй, і добры стымул для паляпшэння спраў.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость