Темы

Вучні трох устаноў адукацыі Кіраўскага раёна разам ушанавалі памяць Кірылы Арлоўскага

Вучні трох устаноў адукацыі Кіраўскага раёна разам ушанавалі памяць Кірылы Арлоўскага

Арол-1

Арол-2

Арол-3

Арол-4

Арол-5

13 студзеня, у дзень памяці Героя Савецкага Саюза, Героя Сацыялістычнай Працы Кірылы Пракопавіча Арлоўскага вучні Мышкавіцкай СШ, СШ №1 і СШ №2 імя К.П.Арлоўскага разам са сваімі настаўнікамі правялі мерапрыемства, прысвечанае памяці славутага земляка.

Рабяты даведаліся шмат цікавай інфармацыі аб жыцці, дзейнасці, подзвігах і заслугах К.П.Арлоўскага. Гэты чалавек шмат чаго зрабіў для сваёй малой радзімы, краіны, быў вядомы ва ўсіх кутках былога вялізнага Савецкага Саюза. Асаблівы клопат ён праяўляў аб маладым пакаленні: Кірыл Пракопавіч з уласных сродкаў выдзеліў грошы на завяршэнне будаўнічых работ Мышкавіцкай СШ (зараз яго імя носіць піянерская дружына школы). Імя К.П.Арлоўскага прысвоена і сярэдняй школе №2 г.Кіраўска.
Пазнавальнай была экскурсія ў музей, які знаходзіцца на базе Мышкавіцкага СДК. Вучням яшчэ раз нагадалі пра асноўныя падзеі станаўлення, развіцця і дасягненнях знакамітага ка­лгаса “Рассвет”, расказалі аб працоўным жыцці К.П.Арлоўскага.
Затым для рабят была арганізавана эрудыт-віктарына, дзе яны прадэманстравалі трывалыя веды аб па­дзеях, прысвечаных жыццю і дзейнасці К.П.Арлоўскага. А бібліятэкарам мясцовай бібліятэкі была праведзена агляд-экскурсія “Магілёўская вобласць: учора, сёння, заўтра”, прысвечаная 80-годдзю з дня ўтварэння нашай вобласці.
Любоў МАРКЕВІЧ, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Мышкавіцкай СШ.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость