Лукашенко вручил награды и Благодарности Президента лучшим хозяйствам и труженикам села


___________________________________
Пасля прыезду з Мінска, з урачыстай цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод лепшым работнікам аграрнай галіны краіны мы папрасілі нашых землякоў падзяліцца ўражаннямі.
Аляксандр ПЕТРАНКОЎ, трактарыст-машыніст КСУП “Ніва-Барсукі”, узнагароджаны ордэнам Айчыны ІІІ ступені:
— Вельмі прыемна было знаходзіцца ў ліку лепшых прадстаўнікоў аграпрамысловага комплексу з усёй краіны. Асабліва ўсхвалявалі выступленне Прэзідэнта Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, яго словы падзякі за нашу добрасумленную працу на карысць роднай Беларусі.
Сёлетняя ўзнагарода — не першая, якую я атрымаў. Дагэтуль мой уклад у агульную скарбонку аграрыяў краіны быў адзначаны медалём “За працоўныя заслугі”, ордэнам Пашаны. Кожны раз, калі ўзнімаўся на сцэну і прымаў віншаванні за дасягнутыя поспехі, сэрца перапаўняў гонар за тое, што нас, працаўнікоў вёскі, шануюць і намі даражаць.
Такое стаўленне да сяльчан натхняе на выкананне сваёй справы яшчэ больш адказна і сумленна. Дарэчы, у тым, што мая праца так высока ацэнена, заслуга ўсяго калектыву гаспадаркі і яе кіраўніка Івана Рыняка. Калі ўсё арганізавана, дакладна спланавана, з табою лічацца і звяртаюцца за парадай — тады і працуеш з агеньчыкам, і настрой выдатны.
Зямлю я вельмі люблю, яшчэ з дзяцінства прызвычаіўся да сялянскай працы, а прыкладам для мяне заўсёды з’яўляліся бацькі і старэйшы брат Рыгор. Яны ніколі не былі абыякавымі, шчыравалі, таму пастаянна знаходзіліся ў ліку перадавікоў. Да таго ж, стараннасць брата ў свой час была адзначана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.
Зараз механізатары нашай гаспадаркі заняты на падвозе кармоў да жывёлагадоўчых аб ектаў і вывазе арганікі на палеткі. Не за гарамі і веснавыя клопаты, да якіх мы ўжо падрыхтаваліся. Кожны з нас разумее, што ад нашай добрасумленнай працы залежыць не толькі дабрабыт сям і, але і гаспадаркі, і рэспублікі ў цэлым.
Да таго ж, у дружным калектыве ніваўцаў большасць — мясцовыя жыхары. Усе адзін аднаго ведаюць з малых гадоў, дапамагаюць і падтрымліваюць. А як працуюць! Менавіта ад стараннага ўкладу кожнага наша гаспадарка пастаянна займае лідзіруючыя пазіцыі на раённым узроўні.
Шмат цёплых слоў пачуў у свой адрас ад кіраўніцтва раёна, гаспадаркі, землякоў. Прыехалі павіншаваць і абедзве дачкі з сем’ямі з Бабруйска. Радаваліся за мяне і абодва ўнукі.
Ніна ЛЯЎКОВІЧ, аператар машыннага даення КСУП “Жылічы”, узнагароджана ордэнам Пашаны:
— Удзел у такім маштабным мерапрыемстве рэспубліканскага ўзроўню я прымала ўпершыню. Вельмі рада была знаходзіцца ў ліку лепшых працаўнікоў вёскі з усёй рэспублікі. Атрыманы запал станоўчых эмоцый перажываю яшчэ і зараз. Добразычлівая і душэўная атмасфера, шчырыя віншаванні Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі з дасягнутымі працоўнымі поспехамі — моманты, якія застануцца ў маёй памяці на ўсё жыццё. Шчырыя словы ўдзячнасці за аказаны мне высокі давер прадстаўляць Кіраўшчыну на рэспубліканскім узроўні хочацца выказаць кіраўніцтву абласной і раённай улады, роднай гаспадаркі.
Прыемна ўсведамляць, што праца жывёлаводаў настолькі высока ацэньваецца, пацвярджэнне таму — дзяржаўныя ўзнагароды. Вельмі кранулі за душу словы нашага Прэзідэнта аб сельскіх працаўніках, аб тым што вёска — аснова жыцця.
Падчас уручэння мне ордэна Пашаны Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка пажадаў далейшых працоўных поспехаў. Пастараюся прыкласці ўсе намаганні, каб прымножыць дасягнутыя вынікі.
Увогуле, з выступлення Прэзідэнта прыемна было пачуць, што наша Беларусь уваходзіць у пяцёрку сусветных экспарцёраў малочнай прадукцыі. Гонар бярэ ад таго, што ў гэтым заслуга і нашага Кіраўскага раёна, размешчаных тут сельгасарганізацый, руплівых працаўнікоў жывёлагадоўчай галіны.
Прыемным дапаўненнем урачыстай цырымоніі ўшанавання перадавікоў стаў канцэрт з удзелам айчынных і замежных зорак эстрады.
З радасцю даведалася, што ў нашай краіне 2018 год аб’яўлены Годам малой радзімы. У кожнага з нас яна свая, але ўсе разам нашы родныя сэрцу мястэчкі аб’яднаны ў агульны дом — прыгожую сінявокую Беларусь.
Хочацца спадзявацца, што праводзімыя сёлета мерапрыемствы паспрыяюць росквіту нашых малых і вялікіх вёсак, прыгожых і памятных мясцін. Як бы было цудоўна, каб больш моладзі заставалася жыць і працаваць на сваёй малой радзіме, каб вясковыя вуліцы поўніліся звонкім дзіцячым смехам. Мяркую, што сёлетні Год малой радзімы для працаўнікоў аграпрамысловага комплексу стане плённым.

Делегация Кировского района перед выездом в г.Минск для участия в торжественной церемонии вручения государственных наград лучшим работникам аграрной отрасли страны, во главе с председателем райисполкома Александром Бутаревым (в центре), (слева направо): тракторист-машинист ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» Николай Дрозд, оператор машинного доения КСУП «Жиличи» Нина Левкович, тракторист-машинист КСУП «Нива-Барсуки» Александр Петранков, операторы машинного доения: КСУП «Жиличи» — Тамара Кузьменкова и ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» — Галина Легкая, директор ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» Александр Багель.