Темы

Прызванне і прызнанне… Любоніцкая амбулаторыя ўрача агульнай практыкі — пераможца абласнога агляду-конкурсу

Прызванне і прызнанне… Любоніцкая амбулаторыя ўрача агульнай практыкі — пераможца абласнога агляду-конкурсу

Бовтович-2

Прыём пацыента вядзе загадчык амбулаторыі Міхаіл Баўтовіч

Як паведамляла “раёнка”,  па выніках агляду-конкурсу па павышэнні якасці і культуры медыцынскага абслугоўвання насельніцтва ў 2017 годзе ў намінацыі “Урачэбныя амбулаторыі” першае месца з уручэннем дыплома ўпраўлення аховы здароўя аблвыканкама і абкама прафсаюза работнікаў аховы здароўя прысуджана калектыву Любоніцкай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі ўстановы аховы здароўя “Кіраўская цэнтральная раённая бальніца”!

З загадчыкам Любоніцкай амбулаторыі Міхаілам Баўтовічам мы сустрэліся ў яго кабінеце. Доктар ўжо зранку ўвесь быў у штодзённых клопатах — прымаў чарговых пацыентаў.

— У сярэднім за дзень, адзначыў Міхаіл Васільевіч, звяртаюцца па 10-15 чалавек, скаргі на здароўе — самыя розныя. Трэба кожнага выслухаць, назначыць патрэбнае лячэнне. Камусьці — выпісаць рэцэпт на неабходныя лякарствы, якія можна набыць у аптэцы ў Любонічах. Для жыхароў аграгарадка і навакольных вёсак, сярод якіх, дарэчы, шмат інвалідаў, тых, хто карыстаецца пэўнымі льготамі, наяўнасць амбулаторыі — безумоўна, вялікая зручнасць: адпадае праблема ехаць   з аддаленых населеных пунктаў за меддапамогай у райцэнтр.

На сённяшні дзень амбулаторыя абслугоўвае 1015 чалавек, з якіх 488 — працаздольнае насельніцтва, 98 дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў. У самым вялікім населеным пункце — Любонічах — пражывае каля 600 чалавек. Акрамя таго ў зоне  ўвагі мясцовых медыкаў — жыхары 8 навакольных вёсак, самая аддаленая з якіх — Ігнацоўка. Радыус дзеяння — каля 10 кіламетраў.

Бовтович-4

Фельчар Таццяна Фядотава

Ва ўтульнай амбулаторыі, па якой правёў невялікую экскурсію яе загадчык, сапраўды маецца ўсё неабходнае для аказання дапамогі пацыентам. Да іх  паслуг — кабінет урача, акушэра, працэдурны, дзіцячы, лабараторыя. Па вызначаных днях прыязджае з цэнтральнай бальніцы зубны ўрач, для работы якога таксама ёсць кабінет. Маюцца два месцы для дзённага стацыянару. Практыкуецца і такая форма аказання дапамогі, як стацыянар на даму: для сяльчан, якім цяжка дабрацца ў амбулаторыю, на спецыяльным транспарце (апошнім таксама забяспечана амбулаторыя) прыязджае фельчар, каб паставіць капельніцу ці зрабіць ін’екцыю.

Бовтович-3

Лабарант Галіна Богма

У медустанове працуе невялікі, але дружны калектыў. Акрамя загадчыка — яшчэ чавёра чалавек. Каля 30 гадоў выконвае абавязкі лабарант Галіна Богма. Летась пасля заканчэння Бабруйскага медыцынскага каледжа сюды была накіравана фельчар Таццяна Фядотава. За чысцінёй і парадкам уважліва сочыць санітарка Лілія Чайка. Заўсёды гатовы адправіцца па маршруце вадзіцель Васіль Салановіч.

Але сэрцам і душой установы, безумоўна, з’яўляецца Міхаіл Баўтовіч. І гэта не проста словы. Доктара ведаюць і паважаюць усе ў Любонічах і за іх межамі. Чуласць, прафесіянальная кампетэнтнасць — неад’емныя рысы Міхаіла Васільевіча. Сёлетні год — адметны ў яго працоўнай біяграфіі. У жніўні споўніцца 35 гадоў, як маладая сям’я медыкаў Баўтовічаў пасля заканчэння Гродзенскага медінстытута прыехала на працу ў наш раён. У Любонічах, побач з амбулаторыяй атрымалі жыллё. З таго часу Кіраўшчына іх стала другой радзімай.

Бовтович-5

Калекцыя ўзнагарод  — за высокі прафесіяналізм і сумленную працу

Дарэчы, атрыманы дыплом, пра які мы вялі гаворку напачатку, — далёка не першая ўзнагарода калектыву амбулаторыі. У кабінеце загадчыка адразу кідаецца ў вочы асобны куток, дзе размешчаны іншыя дыпломы, граматы і падзякі. З 92 наяўных амбулаторый Магілёўшчыны Любоніцкая не аднойчы прызнавалася адной з лепшых. А сам Міхаіл Васільевіч лічыць галоўнай уласнай узнагародай дыплом, атрыманы ў 2012 годзе, калі ён быў прызнаны лепшым урачом агульнай практыкі ў рэспубліцы.

Дарэчы, менавіта ўрач агульнай практыкі — і ў гэтым Міхаіл Баўтовіч перакананы, зыходзячы з асабістага вопыту,  — на сяле асабліва патрэбны. Ён выконвае работу адразу некалькіх спецыялістаў. Сам доктар калісьці праходзіў інтэрнатуру па хірургіі. І тыя навыкі, як адзначыў сам, пазней вельмі спатрэбіліся. Урачу даводзілася і сшываць сухажылле, і нават прымаць роды. А самым адметным выпадкам у жыцці лічыць цудоўнае выратаванне немаўляці, калі яшчэ ў першыя гады працоўнай дзейнасці давялося рэаніміраваць неданошанае нованароджанае дзіця з дапамогай ручнога дыхальнага апарата. Шанцаў выжыць у хлопчыка практычна не было. Але дзякуючы намаганням доктара і нейкаму цуду, дзіяці ўдалося выратаваць. Зараз Міша — так назвалі таго хлопчыка ў гонар Міхаіла Васільевіча — мае сваю сям’ю, наведваецца да сваёго “хроснага”, як да роднага бацькі, які фактычна даў яму другое жыццё. Магчыма, гэта быў Божы знак аб тым, што быць на варце здароўя людзей — сапраўднае прызванне Міхаіла Баўтовіча і сэнс яго жыцця…

Аляксандр ХАХЛОЎ. 

Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость