Темы

Каб квітнела наша малая радзіма

Каб квітнела наша малая радзіма

Петрык-1

Петрык-2

Ужо з самай раніцы на Барсукоўскім участку для галасавання №14 было ажыўлена. Сяльчане, праяўляючы актыўную грамадзянскую пазіцыю спяшаліся на ўчастак, каб аддаць свой голас за дастойнага кандыдата ў дэпутаты. Добры настрой выбаршчыкам дарылі мясцовыя самадзейныя артысты.

Як адзначыла старшыня камісіі Еўдакія Капцялова, з 323 грамадзян, унесеных у спісы выбаршчыкаў па Барсукоўскаму ўчастку для галасавання №14, 204 чалавекі (63%) выкарысталі сваё права прагаласаваць датэрмінова. У ліку першых у дзень правядзення выбараў завітаў на ўчастак для галасавання і трактарыст-машыніст КСУП “Ніва-Барсукі” Аляксандр Петранкоў са сваім унукам Жэням. Зрабіўшы свой выбар, перадавы механізатар, працоўны шлях якога адзначаны ордэнам Айчыны ІІІ ступені, ордэнам Пашаны і медалём “За працоўныя заслугі”, падзяліўся з журналістамі “раёнкі” сваімі меркаваннямі аб неабходнасці ўдзелу ў выбарах.

— Усё сваё свядомае жыццё я прымаю ўдзел у выбарах. Вось і цяпер разам з унукам, якому, дарэчы, сёння споўнілася 8 гадоў, прыйшоў на ўчастак для галасавання, каб аддаць свой голас за дастойных кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў.

Зрабіўшы свой выбар разлічваю, што гэты чалавек прыкладзе ўсе намаганні, каб мая малая радзіма і надалей развівалася, прыгажэла, каб паляпшаўся дабрабыт сяльчан. А ўвогуле, як прадстаўнік сельскагаспадарчай галіны, упэўнены, што наша старанная агульная праца і надалей будзе важкім укладам у скарбонку дасягненняў аграрыяў Беларусі.

Некалькі жыхароў вёсак Барсукі, Лешчанка, Вішанька звярнуліся ва ўчастковую выбарчую камісію, каб згодна з Выбарчым кодэксам скарыстаць сваё права прагаласаваць па месцы знаходжання.

Последние новости

Актуально

Электробезопасность – ответственность каждого

29 июля 2026
Читать новость
В районе

Галасы зямной красы

29 июля 2026
Читать новость
Актуально

В Боровицком сельском Совете депутатов состоялись выездной приём граждан и прямая телефонная линия

29 июля 2026
Читать новость
Актуально

Жатва на Кировщине идёт полным ходом

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Молодёжный экипаж хлеборобов Кировского района достигли рубежа в 1000 тонн

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Студотрядовцы делают Кировск чище и уютнее

28 июля 2026
Читать новость