Темы

Зрабілі свой выбар

Скачек-2

Скачек-1

Скачек-3

Скачек-4

Аб тым, што правядзенне выбараў — гэта не толькі важная палітычная падзея, але і своеасаблівае свята, карэспандэнты “раёнкі” ўпэўніліся, наведаўшы Скачкоўскі ўчастак для галасавання №20. Сяльчане, якія прыходзілі, каб аддаць свой голас за выбраных імі кандыдатаў у дэпутаты, пасля таго, як апускалі бюлетэні ў урны для галасавання, не спяшаліся разыходзіцца. Гукі цудоўных народных песень у выкананні самадзейных артыстаў — работнікаў Баравіцкага СДК — прымушалі іх прысесці на месцы для гледачоў і шчыра апладзіраваць.

Як адзначыла старшыня ўчастковай выбарчай камісіі Алена Шыраева, з 239 грамадзян, унесеных у спісы выбаршчыкаў, больш за палову скарысталі сваё права прагаласаваць датэрмінова. Каля 30 чалавек, якія па стане здароўя ці іншых важкіх прычынах не маюць магчымасці наведацца на ўчастак для галасавання, выказалі жаданне прагаласаваць па месцы знаходжання.

Сярод самых юных, упершыню прымаючых удзел у выбарах на гэтым участку, — Таццяна Калістратава. Прыйшоўшы сюды, дзяўчына крыху расхвалявалася, не ведала, як правільна ўсё рабіць. Члены камісіі дакладна растлумачылі ёй увесь цыкл галасавання. І Таццяна дастойна выканала свой грамадзянскі абавязак. На памяць аб такой значнай падзеі ў жыцці Таццяна Калістратава атрымала сувеніры.

Не абышла ўвагай такую важную палітычную падзею, як выбары, і жыхарка Скачка, 70-гадовая Ніна Таміловіч. Па словах жанчыны, за ўсё сваё свядомае жыццё яна не прапусціла ніводных выбараў.

— А як жа інакш, — здзіўляецца Ніна Міхайлаўна, — галасуючы за таго ці іншага кандыдата ў дэпутаты, мы ж не проста надаем гэтаму чалавеку дэпутацкія паўнамоцтвы, мы выбіраем, як будзе развівацца далей наша малая радзіма, раён. Хіба ж гэта не важна! Упэўнена, што ў нашым раёне будуць абраны дэпутаты, якія стануць сапраўднымі абаронцамі правоў і інтарэсаў простых людзей.

Последние новости

Актуально

Когда алкоголь становится причиной отравления

11 ноября 2026
Читать новость
В районе

Энергия «Искры»

11 ноября 2026
Читать новость
В районе

На базе СШ №1 прошёл районный этап республиканского правового турнира «Сила закона»

10 ноября 2026
Читать новость
В районе

Опрос «О проблемных вопросах упрощённого порядка строительства индивидуального жилья»

10 ноября 2026
Читать новость
Актуально

12 ноября состоится заседание комиссии по координации работы по содействию занятости населения

10 ноября 2026
Читать новость
В районе

Изучение проблем занятости населения

10 ноября 2026
Читать новость