Темы

“Размаўляй са мной па-беларуску!”. Дзень роднай мовы прайшоў у Мышкавіцкай СШ

“Размаўляй са мной па-беларуску!”. Дзень роднай мовы прайшоў у Мышкавіцкай СШ

Бусел ляциць

Сто гадоў шукай другой красы,

А тым больш, што свет зусім не вузкі.

Дык калі ты не бязродны сын,

Гавары са мной па-беларуску

(Я.Янішчыц).

“Размаўляй са мной па-беларуску!”. Пад такім дэвізам 21 лютага прайшоў Міжнародны дзень роднай мовы ў Мышкавіцкай СШ.

Настаўнікі і вучні прынялі ўдзел у акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”.  Перш за ўсё, на перапынках размаўлялі на роднай мове. У бібліятэцы ў гэты дзень прапаноўваліся кнігі для чытання ТОЛЬКІ на беларускай мове (акрамя, зразумела, праграмных твораў).

Настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры быў праведзены шэраг мерапрыемстваў: інтэрактыўная гульня “Размаўляем па-беларуску” для вучняў 8-9 класаў, віктарына “Ад прадзедаў спакон вякоў” для вучняў 5-6 класаў. А дзесяцікласнікі далучыліся да рэспубліканскай акцыі і напісалі дыктоўку па твору М.Гарэцкага “Літоўскі хутарок”.

Настаўнікі выказалі вучням пажаданне размаўляць на роднай мове не толькі падчас правядзення мерапрыемстваў у школе і з гонарам усведамляць, што ўсе мы – дзеці самай лепшай краіны на свеце – Беларусі!

Любоў МАРКЕВІЧ, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Мышкавіцкай СШ.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость