Темы

Прафесія — ваенны (бліц-інтэрв’ю з курсантамі-вайскоўцамі — ураджэнцамі Кіраўшчыны)

Прафесія — ваенны (бліц-інтэрв’ю з курсантамі-вайскоўцамі — ураджэнцамі Кіраўшчыны)

Зольдатен

Штогод некаторыя ўраджэнцы Кіраўшчыны вырашаюць звязаць сваё жыццё з арміяй: застаюцца служыць пасля праходжання тэрміновай службы, паступаюць у ваенныя навучальныя ўстановы. Мы мелі магчымасць падчас зімовых канікулаў курсантаў сустрэцца і пагаварыць з імі:

Сяргей МІХАЛАП, курсант 1 курса Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь:

Зольдат-2— Пасля заканчэння 9 класаў СШ №1 я паступіў у Магілёўскі абласны ліцэй, абраўшы фізіка-матэматычны профіль. Вырашыў выбраць ваенны накірунак, які лічу важным і неабходным для грамадства і дзяржавы. Маю ідэю падтрымалі і бацькі. Да таго ж, мой та­та сам скончыў Ваенную акадэмію і Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь, а цяпер працуе ў РАУС. Так што, можна сказаць, я пайшоў па слядах бацькі — служыць народу і Айчыне.
Паспяхова здаў уступныя іспыты, уключаючы праверку фізічных здольнасцей. Нарматывы, якія трэба здаваць, не складаныя — бег, падцягванне і г.д. Усё гэта робіцца ў школе, і любы актыўны хлопец, калі ў дзяцінстве быў са спортам і здаровым ладам жыцця на «ты», без праблем справіцца.
Паступіў я на факультэт ваеннай разведкі. Праз гады атрымаю спецыяльнасць «эксплуатацыя сродкаў радыёэлектроннай разведкі”.
Пасля праходжання “курса маладога байца” мы прыступілі да вучобы. Прадметы пераважна агульнаадукацыйныя, але з упорам на прафесійную лексіку. Таксама паступова нас уводзяць у спецыяльнасць, знаёмяць з асновамі і важнымі нюансамі.
Лічу, што кандыдатам для службы ў арміі і ваеннай сферы павінны быць уласцівыя камунікабельнасць, адказнасць, бесканфліктнасць, трываласць, настойлівасць і ўменне пастаяць за сябе. Любоў да Радзімы і адданасць ёй — бадай, галоўнае ў маёй прафесіі. Упэўнены, што дастойна правяду гады вучобы і з гонарам буду выконваць свае службовыя абавязкі.

Арцём СЯМЁНАЎ, курсант 1 курса Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь:

Зольдат-3— Пра тое, што стану ваенным, марыў яшчэ са школы. З гульняў у «казакі-разбойнікі» і «вайнушкі» цяга да актыўнасці, кемлівасці, важнай прафесіі перайшла да імкнення паступіць у ваенную навучальную ўстанову.
З 9 класа Дабаснянскай школы, дзе я вучыўся, стаў планаваць сваё паступленне. Вырашыў паступаць у Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь на факультэт супрацьпаветранай абароны. Варыянт мне спадабаўся не толькі з-за прыналежнасці да жаданай сферы дзейнасці, але і з-за добрых перспектыў: акрамя вайсковага звання выпускнікі атрымліваюць і інжынерную спецыяльнасць. Калі не атрымаецца служыць у арміі, можна працаваць па грамадзянскай спецыяльнасці.
У старэйшых класах я ўзмоцнена рыхтаваўся да паступлення: падцягваў фізічную падрыхтоўку, паглыблена вывучаў фізіку, матэматыку і рускую мову, па якіх у выніку здаваў цэнтралізаванае тэставанне. Паспяхова прайшоў медкамісію, набраў неабходныя балы на ЦТ — і здзейснілася мара.
Мае бацькі, старэйшы брат, які, дарэчы, нядаўна прыйшоў з арміі, сваякі — усе падтрымалі мяне і былі шчыра рады, за што я ім удзячны. Яны не менш за мяне хацелі, каб усё атрымалася.
Шчыра кажучы, спачатку былі цяжкасці — трапіўшы на «курс маладога байца», складана было прызвычаіцца да ранняга пад’ёму, строгай дысцыпліны. Але з цягам часу я зразумеў, што абраў правільны шлях і ні аб чым не шкадую.
Тым, хто плануе паступаць у ваенныя ўстановы адукацыі, хачу даць параду: старайцеся вучыцца, упор рабіце на матэматыку, а таксама на фізічную падрыхтоўку.

Ігар ХРАМЦОЎ, курсант 1-га курса Ваенна-медыцынскай акадэміі імя Кірава, г.Санкт-Пецярбург:

Зольдат-4
— Мяркую, што большасць хлопцаў хоць аднойчы задумваецца аб прафесіі ваеннага. Быць абаронцам сваёй краіны, народа — прэстыжна і адказна.
Быць ваенным, пры­чым ваенным медыкам, — гэта мая дзіцячая мара, і для яе здзяйснення я імкнуўся прыкласці ўсе намаганні. У школе надаваў увагу вучобе, а пасля заканчэння 6-ці класаў паступіў у Сувораўскае ваеннае вучылішча. Шчыра кажучы, спачатку было вельмі няпроста: строгая дысцыпліна, дзень распісаны па хвілінах і … вострае жаданне паехаць дадому, да матулі, да братоў і сясцёр. Але я не дазваляў сваім слабасцям узяць над сабою верх. Паступова ўцягнуўся і ўпэўніўся, што не памыліўся з выбарам будучай прафесіі.
Пасля заканчэння Сувораўскага вучылішча падаў дакументы ў ваенна-медыцынскую акадэмію ў г.Санкт-Пецярбургу. Мая маці, Любоў Мікалаеўна, заўсёды мяне падтрымлівала, але вельмі перажывала, што буду вучыцца далёка ад дома. Аднак, яна бачыла маё шчырае жаданне стаць ваенным урачом, бо сама па спецыяльнасці медык, і вось я яшчэ на адну прыступку стаў бліжэй да ажыццяўлення сваёй мары.
Курс навучання ў акадэміі — 6 гадоў, інтэрнатуру буду праходзіць у Беларусі. Вельмі хачу стаць практыкуючым кардыяхірургам. У акадэміі моцная матэрыяльна-тэхнічная база, практычна ўсе выкладчыкі — прафесары, таму пры жаданні можна атрымаць трывалыя веды і навыкі. Асабіста я вельмі люблю анатомію і фізпадрыхтоўку.
Сярод курсантаў — прадстаўнікі з розных краін свету. На факультэце 21 беларус, двое юнакоў вучыліся разам са мной у Сувораўскім ваенным вучылішчы. Пасля заканчэння Ваеннай акадэміі атрымаю дыплом міжнароднага ўзору.
Спадзяюся, што дамоў мы вернемся высока­кваліфікаванымі спецыялістамі і прыменім усе свае навыкі і ўменні для ўмацавання здароўя беларускіх ваеннаслужачых.

Уладзіслаў БАЦЮНЯ, малодшы сяржант (радыст) 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння, г.Мар’іна Горка.

Зольдат-1
— Ва ўсе часіны быць абаронцам сваёй Айчыны, свайго народа было і застаецца ганаровай справай. Служба ў арміі, вучоба ў ваенных установах адукацыі дазваляе навучыцца рабіць гэта прафесійна і на высокім узроўні.
Аб тым, што хачу звязаць сваё далейшае жыццё з ваеннай справай, вырашыў дзесьці гадоў у 16. У Клічаўскім аграрна-тэхнічным каледжы атрымаў спецыяль­насць тэхніка-механіка, мяркую, што ў жыцці гэтыя навыкі мне могуць спатрэбіцца.
Шчыра скажу, што прызыву на тэрміновую вайсковую службу вельмі чакаў. Ганаруся, што трапіў у так званыя элітныя войскі. Спачатку было даволі няпроста, але хутка ўцягнуўся ў вайсковы рытм жыцця. Вельмі дапамагло адаптавацца маё даўняе сяброўства са спортам: заўсёды ўдзельнічаў у розных спаборніцтвах, неаднойчы станавіўся пераможцам. Я і зараз актыўна займаюся спортам, абараняю гонар сваёй брыгады. Падчас нядаўніх спаборніцтваў па гіравым спорце заняў 3-е месца.
Вельмі яркай і запамінальнай падзеяй падчас праходжання службы стаў для мяне ўдзел у вучэннях “Захад-2017”. У чарговы раз наша Беларусь прадэманстравала ўсяму свету, што мае ўсё неабходнае для абароны сваіх рубяжоў і незалежнасці. Але пры гэтым мы застаемся мірнай і дружалюбнай краінай.
У маі бягучага года заканчваецца тэрмін маёй службы, адразу буду падаваць дакументы для паступлення на ваенную на службу па кантракту. Бацькі падтрымалі мой выбар, хаця ў нашай сям’і дагэтуль ваенных не было.
Служба ў арміі можа многаму навучыць. Асабіста я па-іншаму стаў глядзець на многія рэчы, стаў больш адказным, адчуў, што значаць паняцці ўзаемавыручка і сапраўднае мужчынскае сяброўства.

Последние новости

Актуально

С 28 июля стартует акция «В школу с полным рюкзаком»

28 июля 2026
Читать новость
Общество

Подростки побывали на экскурсии в производственном отделе Кировского райпо

28 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

3 августа прямую телефонную линию проведет Нина Ивановна Солодуха

28 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

30 июля прямую телефонную линию проведет Виталий Валерьевич Коновальчик

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

28 июля прямую телефонную линию проведет Вячеслав Юрьевич Каранкевич

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

29 июля прямую телефонную линию проведет Александр Викторович Комаровский

27 июля 2026
Читать новость