У агульным страі абаронцаў. Да 100-годдзя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

У агульным страі абаронцаў. Да 100-годдзя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Кутилкин-2

У Беларусі свята захоўваюцца пераемнасць пакаленняў, павага да воінскіх традыцый. На гісторыі гераічных, доблесных Узброеных Сіл выхоўваюцца будучыя пакаленні абаронцаў Айчыны і яе народа. Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, воіны-інтэрнацыяналісты ўдзель­нічаюць у рабоце па патрыя­тычным выхаванні моладзі, вучаць юнакоў і дзяўчат шчыра любіць сваю малую радзіму, сваю краіну.

Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны да ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Рыгора Іванавіча Куцілкіна з прыемнай місіяй — уручыць юбілейны медаль «100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь» — завітаў начальнік адасобленай групы Кіраўскага раёна Бабруйскага АГВК Андрэй Гайдукевіч. Разам з ім, каб павіншаваць ветэрана, прыйшоў салдат тэрміновай службы Мазырскага пагранічнага атрада 3-й пагранічнай заставы “Падгалле” кіраўчанін Максім Лабанёнак, які зараз знаходзіцца ў водпуску. У адрас Рыгора Іванавіча прагучалі шчырыя словы ўдзячнасці за ўклад у Вялікую Перамогу, былі ўручаны кветкі.

_____________________

У агульным страі абаронцаў

Адзначаючы 100-годдзе Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, мы звяртаемся да гісторыі, нагадваем слаўныя старонкі гераічнага летапісу Чырвонай, а потым Савецкай Арміі. Яшчэ раз аддаем даніну павагі ратнаму подзвігу нашых воінаў, якія ў гады Вялікай Айчыннай вайны разграмілі полчышчы нямецка-фашысцкіх захопнікаў, адстаялі мір і незалежнасць краіны.

Адзін з тых, хто прайшоў дарогамі вайны, неаднойчы гля­дзеў смерці ў вочы — вядомы і паважаны ў нашым раёне чалавек Рыгор Іванавіч Куцілкін. Для яго, расіяніна, сінявокая Беларусь стала другой ра­дзімай за тыя амаль 70 год, на працягу якіх былы салдат жыве на Кіраўшчыне. Ён унёс значны ўклад у яе развіццё: 26 год ня­зменна ўзначальваў калектыў раёна электрасетак, і многае ўдалося зрабіць у плане электрыфікацыі горада, сельскіх населеных пунктаў.

Рыгор Іванавіч прымаў актыўны ўдзел у патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення, быў частым госцем у школах, расказваў рабятам аб вайне, аб мужнасці і гераізме аднапалчан.

Ваенныя гады і сёння ў памяці і сэрцы ветэрана — як кадры дакументальнай кінахронікі. Хвалюючыся, ён успамінае аб сваёй баявой маладосці:

— Адразу пасля заканчэння школы практычна ўвесь наш клас, а гэта 12 юнакоў і столькі ж дзяўчат з в.Пятроўка Куйбышаўскай вобласці, былі прызваны на сапраўдную ваенную службу: юнакоў накіравалі ў дэсантныя войскі, а дзяўчат — у зенітныя. За тыдзень мы прайшлі курс маладога байца і ў саставе 20-й паветрана-дэсантнай брыгады разам з іншымі байцамі білі ворага на Карэльскім перашыйку, вызвалялі гарады і мястэчкі на тэрыторыі Польшчы.У адным з баёў я быў цяжка паранены: пацягнуліся доўгія дні лячэння ў шпіталі. Пасля выздараўлення — зноў на фронт.

— Галоўная думка, якая тады валодала байцамі, — перамагчы ворага, быць дастойнымі абаронцамі сваёй Айчыны, — падкрэсліў Р.І.Куцілкін.

Нагадвае ветэран доўгачаканы дзень Перамогі: радасці салдат Чырвонай Арміі не было канца. Але для Рыгора Куцілкіна армейская служба на гэтым не закончылася: яму давялося ваяваць з ворагам на тэрыторыі Памераніі. У адным з рукапашных баёў адважны баец быў кантужаны…

Увесь жыццёвы шлях Р.І.Куцілкіна — дастойны прыклад для пераймання. Яго патрыятызм, інтэлігентнасць, добразычлі­васць, адказнасць заўсёды выклікаюць павагу.

З вышыні сваіх гадоў Рыгор Іванавіч пазірае на пройдзены шлях спакойна: нямала добрага зрабіў для людзей, нямала аддаў душэўнай цеплыні родным і блізкім, добрымі і клапатлівымі выраслі дачка і сын, радуюць унукі і праўнукі, адзін з якіх, дарэчы, названы ў гонар прадзядулі.

Святочны пінжак ветэрана ўпрыгожваюць ордэн Айчыннай вайны, медаль “За адвагу”, ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга, іншыя ўзнагароды. А напярэдадні сёлетняга Дня абаронцаў Айчыны да іх дабавіўся юбілейны медаль “100 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь”.

У дні святкаваня гэтага слаўнага юбілею сэрца Рыгора Іванавіча перапаўняе пачуццё гонару за нашых воінаў, якія ажыццявілі бессмяротны подзвіг у гады вайны, заваяваўшы Перамогу, а сёння іх нашчадкі надзейна стаяць на варце міру і спакою нашай Айчыны.

Таццяна БАРАДЗІНА.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Общество

Заседание комиссии

21 мая 2024
Читать новость
Актуально

Нацелены на дальнейшее развитие

21 мая 2024
Читать новость
В стране и мире

“Эбрахим Раиси был настоящим другом Беларуси”. Лукашенко направил соболезнование в связи с гибелью Президента Ирана

20 мая 2024
Читать новость
Кировск — здоровый город

19 мая – Всемирный день памяти жертв СПИДа

19 мая 2024
Читать новость
Образование

Мерапрыемства “Пісьмо пра Беларусь»” прайшло ў дзіцячым садку №1 Кіраўска

19 мая 2024
Читать новость
Актуально

Сегодня в Кировском районе прошëл областной семинар по заготовке травяных кормов в сельскохозяйственных организациях Могилëвской области

18 мая 2024
Читать новость
Общество

Флагман сельскай гаспадаркі

18 мая 2024
Читать новость
Знай наших!

Воспитанники отделения велоспорта Кировской ДЮСШ пополнили медальную копилку

18 мая 2024
Читать новость
Образование

Прывіць вучням жаданне быць здаровымі

18 мая 2024
Читать новость
Прямая линия

Изучаем мнение

18 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Празднование Дня Победы на Кировщине (фоторепортаж)

10 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Сямейная пара кіраўчан Яўгенія і Вікторыі Зайцавых напярэдадні Дня сям’і падзяліліся сакрэтамі свайго шчаслівага сямейнага жыцця

15 мая 2024
Стрелка вверх
В стране и мире

Лукашенко прибыл в Москву, где примет участие в саммите ЕАЭС и посетит в День Победы военный парад

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Сегодня в Кировском районе прошëл областной семинар по заготовке травяных кормов в сельскохозяйственных организациях Могилëвской области

18 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

На площади имени Кирова райцентра прошли торжества по случаю празднования Дня Государственного флага, Государственного герба, Государственного гимна Республики Беларусь

12 мая 2024
Стрелка вверх
В стране и мире

Лукашенко прибыл с государственным визитом в Азербайджан

15 мая 2024
Стрелка вверх