Темы

Чарговая перамога аддзела адукацыі, спорту і турызму Кіраўскага райвыканкама

Чарговая перамога аддзела адукацыі, спорту і турызму Кіраўскага райвыканкама

Образование

Трэці год запар пераможцам раённага спаборніцтва сярод аддзелаў культуры, адукацыі Кіраўскага райвыканкама, УЗ “Кіраўская ЦРБ” за 2017 год стаў аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Аб дасягнутых поспехах расказ­вае начальнік аддзела Наталля ТРАЦЦЯКОВА:
— На ўспамін прыходзіць момант з урачыстага мерапрыемства па падвядзенні вынікаў работы галін народнай гаспадаркі за 2016 год. Я тады вельмі хвалявалася, калі ўзнялася на сцэну. А старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў, які ўручаў Ганаровы пераходны сцяг раённага выканаўчага камітэта, ціха прамовіў, усміхаючыся: “Трымайце мацней!..”. Што ж, сцяг удалося ўтрымаць у руках!
А калі гаварыць сур’ёзна, за агульнай чарговай перамогай стаіць зробленая вялікім калектывам работнікаў раёна карпатлівая работа па многіх накірунках. Адным з галоўных паказчыкаў з’яўляліся рэзультаты навучальна-выхаваўчай дзейнасці, якія вызначала колькасць перамог вучняў раёна ў абласных, рэс­публіканскіх і міжнародных алімпіядах, конкурсах, выставах,спартыўных спаборніцтвах, турнірах. У мінулым годзе вучні нашага раёна заваявалі 134 прызавых месцы на абласным, 32 — на рэспубліканскім і 84 — на міжнародным узроўнях.
Выкананне прагнозных паказчыкаў па тэмпах росту шчыльнасці паслуг насельніцтву за мінулы год склала 125% да ўзроўню 2016 г. Сюды ўвайшлі навучанне ў школе ранняга развіцця, рэпетытарства, вывучэнне прадметаў звыш вучэбных планаў, заняткі ў школе абітурыента і інш.
На 115% у параўнанні з папярэднім годам выкананы план па аказанні турысцкіх паслуг, на належным узроўні ўдалося спрацаваць па выкананні прагнозных паказчыкаў па энергазберажэнні.
Яшчэ адзін важны паказчык, які бярэцца ў разлік, — камп’ютарызацыя ў кіраўніцкай і прафесійнай дзейнасці. На бягучы момант у педустановах раёна выкарыстоўваецца 87 камп’ютарных праграм.
Хацелася б шчыра падзякаваць калектывам устаноў адукацыі раёна, якія плённа і мэтанакіравана працуюць на працягу многіх гадоў, у тым ліку і ў мінулым. Сярод іх — работнікі абедзьвюх гарадскіх школ, Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева, дзіцячых садкоў №4, №2 г.Кіраўска, “Вясёлка” аг.Мышкавічы, Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і іншых.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость