Темы

СШ №2 імя К.П.Арлоўскага: агульная праца — агульныя поспехі

СШ №2 імя К.П.Арлоўскага: агульная праца — агульныя поспехі

Образ-2

Настаўнік англійскай мовы Марына Карніцкая стала пераможцай раённага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў «Настаўнік года».

Образов-1

У спаборніцтве сярод галін гаспадаркі раёна за 2017 год лепшай па прафесіі ў намінацыі «Лепшы работнік адукацыі» стала настаўнік нямецкай мовы СШ №2 імя К.П.Арлоўскага Таццяна Апсіт.

Па выніках раённага спаборніцтва за 2017 год лепшым сярод калектываў устаноў агульнай адукацыі прызнаны калектыў СШ №2 імя К.П.Арлоўскага. Аб поспехах і дасягненнях за мінулы год расказала дырэктар установы Галіна РУСЕЦКАЯ:

— Перш за ўсё, хачу нагадаць, што мінулы год для нас быў азнаменаваны тым, што наша ўстанова адукацыі рэарганізавана шляхам пераўтварэння з гімназіі ў сярэднюю школу №2 імя К.П.Арлоўскага.
Што тычыцца паказчыкаў, то яны не выпадковыя, а вынік крапатлівай працы работнікаў установы, вучняў і іх бацькоў. У мінулым годзе наш калектыў працаваў над павышэннем якасці адукацыі і са сваімі задачамі справіўся нядрэнна.
Якасць адукацыйнай падрыхтоўкі вучняў была пацверджана і вынікамі выпускных экзаменаў па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі. Чацвёра вучняў атрымалі пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі з адзнакай, 1 вучань — атэстат асобага ўзору з залатым медалём.
Палепшыліся вынікі цэнтралізаванага тэсціравання. Па ўсіх вучэбных прадметах, якія здавалі нашы выпускнікі на ЦТ, сярэдні бал вышэй раённага і вышэй абласнога паказчыкаў. Асаблівы наш гонар — Святлана Ісаічкіна (настаўнік Таццяна Апсіт), якая па нямецкай мове атрымала максімальную колькасць балаў – 100. Усе нашы выпускнікі 2017 года жыццеўладкаваны, 80% з іх паступілі ва ўстановы вышэйшай адукацыі.
Высокую рэзультатыўнасць нашы рабяты паказалі на другім (раённым) этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах: 66 дыпломаў, што складае 42,6 %
ад агульнай колькасці атрыманых вучнямі раёна дыпломаў. Удалым быў і трэці (абласны) этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Адзінаццацікласніцы Дзіяна і Святлана Ісаічкіны (настаўнік Таццяна Апсіт) заваявалі дыпломы III і II ступеняў адпаведна па нямецкай мове, Павел Хурсаў (настаўнік Алена Жлобіч) — дыплом III ступені па інфарматыцы.
Летась нашы вучні заваявалі 111 дыпломаў у раённых творчых конкурсах і спартыўных спаборніцтвах, 14 — у абласных, 6 — у рэспубліканскіх, 27 — у міжнародных.
Зразумела, такія дасягненні магчымыя толькі пры зла­джанай рабоце, адукацыйным і кваліфікацыйным узроўні ўсяго педагагічнага калектыву, які прадстаўлены 44 работнікамі.
На рахунку настаўнікаў — 6 дыпломаў у раённых конкурсах розных накірункаў. Так, напрыклад, настаўнік англійскай мовы Марына Карніцкая перамагла ў раённым конкурсе прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў «Настаўнік года». Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Алена Каранкевіч і настаўнік гісторыі Валянціна Яскевіч узнагароджаны граматай за ўдзел у праекце «Любі і ведай свой край» рэгіянальнага конкурсу «Экомир-2017»; Валянціна Яскевіч — граматай Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Акадэміі навук Беларусі; дыпломы І ступені атрымалі Алена Каранкевіч у Міжнародным творчым конкурсе «Метадычная распрацоўка педагога» і настаўнік англійскай мовы Наталля Максіменка ў Міжнародным дыстанцыйным конкурсе для педагогаў «Новае пакаленне»; дыплом ІІ ступені — Валянціна Яскевіч ў Міжнародным дыстанцыйным конкурсе.
У 2017 годзе ў нашай установе адукацыі завяршылася рэалізацыя рэспубліканскага інавацыйнага праекта «Укараненне мадэлі арганізацыі навучання як вучэбнага даследавання вучняў (прадметы прыродазнаўча-навуковага цыкла)», удзел у якім таксама з’яўляецца паказчыкам прафесіяналізму, педагагічнай ініцыятывы і творчасці педкалектыву.
Калектыў работнікаў установы, вучняў і іх баць­коў плённа працаваў над выкананнем іншых паказчыкаў, таму лічу, што і перамога ў нас агульная.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость