Темы

Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Кіраўска: вольны час — з карысцю!

Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Кіраўска: вольны час — з карысцю!

Гламур-1

Гламур-2

Займацца творчасцю, атрымліваць новыя карысныя веды, цікава праводзіць час з сябрамі, быць у цэнтры культурнага і спартыўнага жыцця раёна — гэта і многае іншае прапануе дзецям і падлеткам Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, калектыў якога па выніках раённага спаборніцтва за 2017 год быў прызнаны лепшым сярод калектываў устаноў пазашкольнага выхавання і навучання.

Асаблівы гонар Цэнтра — поспехі яго выхаванцаў на міжнародных, рэспубліканскіх и абласных конкурсах. За мінулы год скарбонка ўзнагарод ўстановы папоўнілася 66 дыпломамі розных узроўняў.
Мастацкі профіль — адзін з самых масавых і папулярных. Ён уключае ў сябе харэаграфічны, музычны, тэатральны напрамкі, выяўленчую дзейнасць і дэкаратыўна-прыкладную творчасць. Напрыклад, дзякуючы таленту і майстэрству педагога Анастасіі Каўрыжкінай, дзяцей і дарослых прыцягваюць заняткі па харэаграфіі.
Візітная картка Цэнтра — узорная студыя юнага ма­дэльера «Жамчужына» пад кіраўніцтвам Эльвіры Перадня і Таццяны Рудак. За 2017 год студыя адзначана 10 дыпломамі, сярод якіх 5 дыпломаў конкурсу «Добры дзень, свет!»: 4 — абласнога ўзроўню, 1 — рэспубліканскага).
Стабільна высокія вы­нікі паказва­юць хлопцы і дзяўчаты з інтэлектуальнага клуба «Эрудыт», які больш за 20 гадоў паспяхова функцыяніруе пад кіраўніцтвам Ігара Лукашова. 23 дыпломы зароблена ў мінулым годзе за ўдзел у розных інтэлектуальных турнірах.
Адзін з прыярытэтных напрамкаў работы Цэнтра — развіццё дзіцячага турызму і краязнаўства. Рабяты даведваюцца пра гісторыю і культуру нашай краіны, знаёмяцца з памятнымі месцамі і славутасцямі Кіраўшчыны, самі распрацоўваюць турыстычныя маршруты па раёне, удзельнічаюць у паходах.
Значнае месца ў сістэме дадатковай адукацыі займае тэхнічны профіль. У Цэнтры гэты напрамак прадстаўлены аб’яднаннем «Мотааматары» (кіраўнік Сяргей Маркевіч). Хлопцы не толькі актыўна ўдзельнічаюць у спаборніцтвах па картынгу ў іншых гарадах, але і самі аргані-
зуюць падобныя мерапрыемствы на Кіраўшчыне. Дарэчы, з гэтага навучальнага года картынгам сталі захапляцца і дзяўчынкі. І, што цікава, часам «слабы пол» выступае лепш хлопцаў.
Рабяты з аб’яднання па інтарэсах «Шчыт» фізкультурна-спартыўнага профілю (педагог Валерый Буднік) — пастаянныя ўдзельнікі і прызёры абласных спаборніцтваў па боксе. На іх рахунку за 2017 год — 10 дыпломаў І і ІІ ступеняў.
У Цэнтры працуе ваенна-патрыятычны клуб «Шчыт» пад кіраўніцтвам Анатоля Сцепановіча. На занятках моладзь адпрацоўвае навыкі сама­абароны, спасцігае асновы рукапашнага бою. Адкрылася новае аб’яднанне па інтарэсах — «Юны стралок», якім таксама кіруе Анатоль Сцепановіч. Тут хлопцы вучацца абыходзіцца са зброяй, трапна страляць.
Неабходна адзначыць, што заняткі ва ўсіх аб’яднаннях Цэнтра — бясплатныя. Бацькі ўдзельнічаюць у іх падтрымцы праз унясенне апякунскіх узносаў.
Ірына ШЫНКОЎСКАЯ, намеснік дырэктара
па вучэбна-выхаваўчай рабоце ЦДАДіМ.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость