На спартыўных пляцоўках дастойна выступаюць кіраўчане


У новым сезоне прадстаўнікі Кіраўшчыны працягваюць дастойна выступаць на спартыўных пляцоўках абласнога, рэспубліканскага і сусветнага ўзроўню.

Выхаванцы Кіраўскай СДЮШАР паказалі добрыя рэзультаты і ў абодвух спаборніцтвах занялі агульнакамандныя 3-я месцы. Прычым адзначым, што нашы маладзейшыя рабяты спрачаліся не толькі з равеснікамі, але і са старэйшымі апанентамі. Выдатна выступілі Мікіта Гунаеў і Дар’я Чыжонак. У абодвух турнірах яны былі мацнейшымі за сапернікаў і занялі першыя месцы! Блізка да п’едэсталу гонару былі і іншыя нашы прадстаўнікі, іх рэзультаты — таксама дастойныя высокай ацэнкі.
***

Кіраўскія юныя валейбалісткі прынялі таксама ўдзел ў Алімпійскіх днях моладзі, якія праходзілі ў Магілёве. Нашы дзяўчаты занялі 4-е месца, крыху не дацягнуўшыся да тройкі прызёраў. Аднак дзеля справядлівасці варта адзначыць, што кіраўчанкі былі на 3 гады маладзейшыя за апанентак. Тым не менш, яны не толькі аказалі дастойнае супраціўленне астатнім камандам-удзельніцам, але і без перамог не пакінулі спаборніцтвы.
***

Акрамя інтэнсіўных трэніровак беларусы правялі спарынгі з вядучымі пляжнафутбольнымі клубамі Іспаніі, зноў атрымаўшы перамогі над імі, як і месяц таму. Сярэбранага прызёра іспанскай лігі каманду “Левантэ” зборная Беларусі двойчы адолела з аднолькавым лікам 7:6. У першым матчы галамі вызначыліся Бокач і Дрозд. А напрыканцы ВТЗ была атрымана вікторыя над гаспадарамі — камандай “Бенідорм” з лікам 12:7. Два галы забіў Бокач.
Аляксандр ХАХЛОЎ.