Темы

Настаўнік фізічнай культуры і здароўя Любоніцкай СШ Лізавета Багданава вучыць дзяцей на ўласным прыкладзе

Настаўнік фізічнай культуры і здароўя Любоніцкай СШ Лізавета Багданава вучыць дзяцей на ўласным прыкладзе

Богданова Лиза

Бадай, кожны з нас, калі атрымае ў свой адрас пытанне, якія ўрокі былі ў школе самыя любімыя, хутчэй за ўсё будзе атаясамліваць іх з вобразам любімых настаўнікаў. Ад іх прафесійнай кампетэнтнасці і, што немалаважна, асабістых чалавечых якасцей, безумоўна, многае залежыць у плане цікавасці вучняў да прадмета.

З вялікім задавальненнем вучні Любоніцкай СШ наведваюць урокі фізічнай культуры. І значная заслуга ў гэтым — настаўніка Лізаветы Багданавай. Трэці год пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры і спорту малады спецыяліст працуе ў Любонічах. Нягле­дзячы на невялікі пакуль стаж, паспела прывіць сваім выхаванцам любоў да фізкультуры. Яе ўрокі — цікавыя і насычаныя, разнастайныя згодна сучасных методык. Да таго ж, яна сама актыўна паказвае прыклад выдатнай фізічнай падрыхтаванасці. Як тут па самалюбстве рабят не ўдарыць той факт, што іх выкладчыца, якая не нашмат старэйшая за іх “абганяе” іх у фізічных практыкаваннях. Тут міжволі “пацягнешся” за настаўнікам! А апошні ў гэтым плане — і памочнік выдатны, і дарадчык: падкажа і пакажа, як найлепш авалодаць той ці іншай спартыўнай тэхнікай, як размеркаваць фізічныя нагрузкі, каб заняткі былі ў радасць і адначасова прыносілі карысць для здароўя.
Лізавета Багданава сама ў школьныя гады была выдатнай спарт­сменкай. За любоў да фізкультуры і спорту былая вучаніца Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева і сёння ўдзячная свайму настаўніку Валерыю Варонічу. Многае з яго напрацовак і асабістага вопыту ўзяла для сябе ў педагагічнай дзейнасці. Яркім спартыўным этапам Лізаветы сталі заняткі ў аддзяленні веласпорту Кіраўскай ДЮСШ. Пад кіраўніцтвам трэнераў Сяргея Клімовіча і Юрыя Цішкова юная спартсменка дабівалася высокіх рэзультатаў, не раз станавілася пераможцай і прызёрам розных прэстыжных спаборніцтваў.
Таму рашэнне Лізаветы звязаць сваё жыццё з фізічнай культурай, прыцягваць дзяцей да заняткаў спортам, умацавання здароўя лагічнае і асэнсаванае. Яна з задавальненнем працуе з дзецьмі, дзелячыся з імі сваімі ўменнямі і навыкамі.
Аляксандр ХАХЛОЎ.

Последние новости

Актуально

«Шаг к долголетию»

29 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Горячая линия по вопросам профилактики острых респираторных инфекций 28.09.2026–09.10.2026

29 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Жиличский дворцово-парковый ансамбль встречает региональный праздник «Вераснёўскі фэст. Палац у Жылічах»

26 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Безопасность начинается с каждого из нас

24 сентября 2026
Читать новость
Актуально

В Кировской ЦРБ прошли тактико-специальные учения

24 сентября 2026
Читать новость
Профилактика и безопасность

Профилактика  правонарушений в отношении огнестрельного оружия, боеприпасов и взрывчатых веществ

24 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем