30-ты турнір па міні-футболе памяці Аляксандра Ядлоўскага завяршыўся ў Жылічах

30-ты турнір па міні-футболе памяці Аляксандра Ядлоўскага завяршыўся ў Жылічах

Ядлов-турнир-2

Ядлов-турнир-3

Ядлов-турнир-1

На базе Жыліцкага сельгаскаледжа завяршыўся 30-ты, юбілейны турнір па міні-футболе памяці воіна-інтэрнацыяналіста Аляксандра Ядлоўскага. Як і ў былыя гады, паядынкі паміж камандамі-ўдзельніцамі праходзілі цікава, у вострай барацьбе. Аб тым, як праходзіў турнір, рэдактару інтэрнет-рэсурса “Кіраўца” расказаў  кіраўнік фізічнай культуры Жыліцкага сельгаскаледжа, галоўны суддзя турніру Уладзімір Пракопчык.

На працягу месяца доўжыўся міні-футбольны марафон, у якім прынялі ўдзел 12 каманд. Палова з іх прадстаўляла сельгаскаледж: па адной ад кожнага з 4 курсаў, асобная зборная ўсіх курсаў і каманда выкладчыкаў. Таксама ўдзел у турніры прынялі каманды райаддзела па надзвычайных сітуацыях, ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, КСУП “Чырвоны баец”, ААТ “Дабаснянскае”. Паколькі турнір насіў статус адкрытага, то заяўкі падалі яшчэ і дзве каманды з суседняга Бабруйска — “Саюз-Энерга” і СПК “Гігант” Бабруйскага раёна.

Каманды сустракаліся паміж сабой па кругавой сістэме. Усяго было згуляна больш за 70 матчаў. Па іх выніках чацвёрка мацнейшых склала паўфінальныя пары. Адметна, што адна з іх атрымалася “кіраўская”, другая — “бабруйская”. У першым паўфінале сустрэліся зборная навучэнцаў каледжа і каманда РАНС. Выратавальнікі аказаліся мацнейшымі за апанентаў. У другім спарынгу “Саюз-Энерга” ўпэўнена ўзяла верх над “Гігантам”. Апошняя каманда сустэлася з каледжаўцамі ў матчы за 3-е месца. На жаль, гаспадарам пляцоўкі не ўдалося “зачапіцца” за п’едэстал гонару: перамога — за “Гігантам”.

Фінальны паядынак паміж камандай РАНС і “Саюз-Энерга” выдаўся цікавым, з вострай барацьбой. І ўсё ж кіраўчанам аказалася цяжкавата змагацца з камандай, якая выступае ў рэгулярным чэмпіянаце краіны. Бабруйчане ўзялі верх і сталі пераможцамі турніру. Адзначым, што і летась “Саюз-Энерга” прымала ўдзел у турніры і была мацнейшай за ўсіх сапернікаў.

На цырымоніі ўзнагароджвання дырэктар сельгаскаледжа Уладзімір Белы ўручыў камандзе-пераможцы пераходны кубак. Усе прызёры былі ўзнагароджаны каштоўнымі падарункамі. Таксама былі адзначаны лепшыя ігракі каманд.

 

Последние новости

Кировск — здоровый город

19 мая – Всемирный день памяти жертв СПИДа

19 мая 2024
Читать новость
Образование

Мерапрыемства “Пісьмо пра Беларусь»” прайшло ў дзіцячым садку №1 Кіраўска

19 мая 2024
Читать новость
Знай наших!

Воспитанники отделения велоспорта Кировской ДЮСШ пополнили медальную копилку

18 мая 2024
Читать новость
Образование

Прывіць вучням жаданне быць здаровымі

18 мая 2024
Читать новость
Прямая линия

Изучаем мнение

18 мая 2024
Читать новость
Общество

18 мая – Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту

18 мая 2024
Читать новость
В стране и мире

Лукашенко: кто стреляет в иконы и памятники, это варвары

17 мая 2024
Читать новость
Духовность

Кировчанин – в числе победителей

17 мая 2024
Читать новость
Знай наших!

На навукова-практычным форуме

17 мая 2024
Читать новость
Животноводство

Как предотвратить распространение опасных болезней животных

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Празднование Дня Победы на Кировщине (фоторепортаж)

10 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Сямейная пара кіраўчан Яўгенія і Вікторыі Зайцавых напярэдадні Дня сям’і падзяліліся сакрэтамі свайго шчаслівага сямейнага жыцця

15 мая 2024
Стрелка вверх
В стране и мире

Лукашенко прибыл в Москву, где примет участие в саммите ЕАЭС и посетит в День Победы военный парад

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

На площади имени Кирова райцентра прошли торжества по случаю празднования Дня Государственного флага, Государственного герба, Государственного гимна Республики Беларусь

12 мая 2024
Стрелка вверх
В стране и мире

Лукашенко прибыл с государственным визитом в Азербайджан

15 мая 2024
Стрелка вверх