Темы

За радком Паслання Прэзідэнта (бліц-апытанне)

За радком Паслання Прэзідэнта (бліц-апытанне)

Блиц-опрос

Вольга ГАРШКОВА, старшыня раённага аддзялення ГА “Беларускі фонд міру”:
— Адна з галоўных і, на маю думку, злабадзённых тэм, якія ўзняў Прэзідэнт падчас выступлення з Пасланнем, — гэта пытанне вайны і міру. Сёння на планеце склалася няпростая сітуацыя: трывожны свет вакол нас з сур’ёзнымі пагрозамі для сусветнага супольніцтва.
Найвышэйшая каштоўнасць для нашай незалежнай Беларусі — мір у дамах яе грамадзян. Мы сёння можам ганарыцца, што ў роднай дзяржаве няма вайны, і беларускія салдаты не ўдзельнічаюць у баявых дзеяннях за тэрыторыю нашай краіны.Таму справядліва пад­крэсліў Кіраўнік дзяржавы, што агульная задача для ўсіх нас — берагчы гэты мір і, самае галоўнае, — разумець цану гэтаму міру.
Беларускі фонд міру ў гэтай сувязі выступае рэальнай сілай. Наша краіна — адзіная, якая захавала такую вялікую структуру, дзейнасць якой прыкметная, патрэбная і атрымала высокую адзнаку з боку кіраўніцтва дзяржавы. За гады сваёй дзейнасці грамадская арганізацыя набыла заслужаны аўтарытэт як унутры краіны, так і за яе межамі, наладжваючы канструктыўны дыялог паміж народамі. Фонд здольны змагацца за інтарэсы міру ў няпростай сучаснай рэальнасці, быць верным саратнікам дзяржавы ў рашэнні сацыяльных і эканамічных праблем.
Ніхто больш шчыра і яскрава не скажа пра мір і не праявіць жаданне ў ім жыць, як дзеці. Летась у краіне і ў тым ліку ў нашым раёне праходзіў конкурс дзіцячых сачыненняў “Мір вачамі дзяцей”. На іх аснове потым быў выдадзены том з аднайменнай назвай, дзе сабраны лепшыя работы рабят. Калі чытаеш асобныя радкі, міжволі наварочваюцца слёзы. Хлопчыкі і дзяўчынкі тонка разумеюць, наколькі каштоўны і крохкі мір, горача перажываюць, гледзячы па тэлебачанні рэпартажы з гарачых кропак, дзе гінуць дзеці, застаюцца без бацькоў, становяцца інвалідамі.
Вось таму мы і павінны ўсе разам прыкласці намаганні, каб захаваць мір на планеце. І Беларускі фонд міру будзе і надалей верна служыць на карысць сваёй Айчыны, удзельнічаць у рэалізацыі міратворчых ініцыятыў.

Віктар СТАВЕР, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК:
— Асабіста мяне ў выступленні Прэзідэнта пры звароце са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу закранулі словы Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі аб тым, што мы свой поспех, у адрозненні ад іншых краін, багатых на прыродня рэсурсы, — ствараем толькі сваёй працай і інтэлектам свайго народа.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што жыць і развівацца ў існуючай сістэме каардынат немагчыма без чалавечага патэнцыялу — важнейшай каштоўнасці ў бягучым стагоддзі. Беларусь павінна стаць камфортнай для свайго народа, усіх, хто хоча спакойна працаваць, зарабляць і гадаваць дзяцей. А для гэтага неабходна прыкласці ўсе намаганні для выканання задач, якія раней паставіў Прэзідэнт краіны: па ўтрыманні цэн, росце заработнай платы і забеспячэнні занятасці.
Не сакрэт, што менавіта ў сельскагаспадарчай галіне заробкі напрамую залежаць ад прадукцыйнасці працы. Як лідар прафсаюзаў АПК раёна, лічу гэта правільным. Калі чалавек старанна працуе, добрасумленна выконвае свае абавязкі і даручаную справу, ён павінен атрымліваць дастойную зарплату. Нездарма Кіраўнік дзяржавы ў сваім Пасланні адзначыў, што павінны быць задзейнічаны ўсе магчымыя механізмы для стварэння ў рэальным сектары ўмоў, у якіх здольны і працавіты чалавек знойдзе сабе прымяненне.
Перад аграрыямі краіны стаяць важныя задачы: нарасціць вытворчасць малака і мяса, павысіць якасць атрымліваемай прадукцыі, бо без гэтага немагчыма знайсці новыя рынкі збыту беларускай сельгаспрадукцыі.
Лічу, што ўсё гэта ўвасобіць у жыццё — у нашых сілах. Каб добра жыць, трэба старанна і шмат праца­ваць.
У якой краіне мы будзем жыць заўтра — залежыць ад кожнага з нас.
У нашым раёне ёсць самае галоўнае — цудоўныя людзі, адказныя кадры, многія з якіх удастоены высокіх дзяржаўных узнагарод, і ўсе разам мы здолеем справіцца з любымі пастаўленымі задачамі.

 

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость