З радасцю за моладзь, з удзячнасцю за дапамогу…

З радасцю за моладзь, з удзячнасцю за дапамогу…

Грядки копают

Чалавека, які ўсё свядомае жыццё працаваў ці працуе на зямлі, заўсёды з прыходам вясны апаноўваюць асаблівыя хваляванні: зноў настае пара сяўбы, час, калі насенне нібыта просіцца ў глебу. Такія пачуцці адчуваю і я: сонечныя дзянькі літаральна клічуць у агарод, хоць сілы ўжо зусім не тыя, як і ўзрост — як-ніяк 87 год…
Не аднойчы ў сувязі з гэтым разам з жонкай, якая таксама ў шаноўным узросце, звярталіся за пэўнай дапамогай да калектыву СШ №1 і, у прыватнасці, да дырэктара Мікалая Казлова. І ніколі не атрымлівалі адмоўнага адказу. І сам Мікалай Ціханавіч — чалавек чулы — і выкладчыкі, і вучні заўсёды адгукаліся на просьбу.
Вось і нядаўна, калі папрасіў дырэктара школы, па магчымасці, аказаць дапамогу — ускапаць градкі — нават не чакаў, што ўжо неўзабаве ў двары з’явяцца трое юнакоў.
— Што трэба зрабіць, Рыгор Захаравіч? — добразычліва спыталіся яны. — Нас накіравалі да Вас на дапамогу. Гаварыце — усё выканаем, як мае быць!..
Спрытныя, статныя хлопцы хуценька схапілі ў рукі рыдлёўкі, і праз пэўны час градкі былі ўскапаны, і трава вынесена — усё зрабілі акуратна!
Не мог не пагутарыць з юнакамі. Пацікавіўся, хто яны, чым займаюцца, якія ў іх планы на будучае. Хлопцы аказаліся цікавымі, тактоўнымі суразмоўцамі. Уладзіслаў Комар, Павел Мацюшонак і Дзмітрый Чаранкевіч — усе вучацца ў 10 “Б” класе, дзе класны кіраўнік — Наталля Бацян.
Шчыра прызнаюся, мяне вельмі кранула такое паважлівае стаўленне да мяне з боку маладых лю­дзей. Удвая прыемна, што дапамога была аказана напярэдадні светлага для ўсіх нас свята — Дня Вялікай Перамогі.
…Я глядзеў, як спрытна, з настроем працавалі хлопцы, а душа радавалася, што ім сёння можна вось так вучыцца, працаваць, быць шчаслівымі і не ведаць жахаў вайны, як калісьці гэта давялося мне, былому вязню фашысцкага гета. Няхай жа іх жыццёвы шлях і ўсіх юнакоў і дзяўчат будзе мірным і сонечным!
Рыгор КАГАН, ветэран працы, г.Кіраўск.

Последние новости

Актуально

«ПЬЯНОМУ И БЕСПРАВНОМУ НЕ МЕСТО НА ДОРОГЕ!»

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования в Кировском районе газоснабжения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования прошел в Кировском районном Центре социального обслуживания населения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

О мерах безопасности на республиканском субботнике

16 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

18 апреля – республиканский субботник. На что пойдут заработанные деньги?

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко подписал указ о приеме в белорусское гражданство 230 человек

16 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем