Темы

Фізкультурнікі Кіраўшчыны адзначаюць прафесійнае свята

Фізкультурнікі Кіраўшчыны адзначаюць прафесійнае свята

Вел-1

У нашай краіне фізкультурна-спартыўны рух — адзін з галоўных прыярытэтаў сацыяльнай палітыкі дзяржавы, бо гэта залог здароўя нацыі, а, значыць, паспяховай і працвітаючай краіны.
Багатыя традыцыі мае фізкультурна-спартыўны рух на Кіраўшчыне, яны захоўваюцца і прымнажаюцца: усё больш поспехаў на рахунку нашых спарт­сменаў, прадстаўнікі раёна праслаўляюць сваю малую радзіму на спаборніцтвах міжнароднага, рэспубліканскага, абласнога ўзроўняў.
Ключавую ролю ў развіцці спорту высокіх дасягненняў, падрыхтоўцы спартыўнага рэзерву, развіцці фізічных здольнасцей падрастаючага пакалення адыгрывае спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву. Гэты статус былая ДЮСШ атрымала ў кастрычніку мінулага года. Аб тым, як працуецца ў новым статусе, якія планы і перспектывы, мы паразмаўлялі напярэдадні прафесійнага свята з дырэктарам СДЮШАР Сяргеем КЛІМОВІЧАМ:

— Высокія дасягненні спартсменаў з нашага раёна, паспяховыя выступ­ленні юнакоў і дзяўчат на спаборніцтвах розных узроўняў далі падставу для перакваліфікацыі ДЮСШ у дзіцяча-юнацкую школу алімпійскага рэзерву.
Гэтаму папярэднічала атэстацыя (праводзіцца раз у чатыры гады): абласная камісія вывучала ўкамплектаванасць навучальных груп, стан матэрыяльна-тэхнічнай базы, трэнерскі састаў, аналізавала рэзультаты выхаванцаў, перадачу спартсменаў у вышэйшае звяно і многае іншае. Атэстацыю прайшлі паспяхова, атрымалі новы статус і ў гэтым статусе працуем упэўнена, нацэлены на дастойныя дасягненні ў спаборніцтвах, выхаванне новых спартсменаў высокага ўзроўню. Тое, што нам гэта па плячы, школа даказала. Варта назваць нашых выхаванцаў, якія праслаўляюць родны край і Беларусь на міжнародных спаборніцтвах. Гэта веласпартсмены — майстар спорту міжнароднага класа Раман Цішкоў, майстар спорту Аксана Салаўёва, пляжны футбаліст, майстар спорту Вадзім Бокач, валейбалістка, майстар спорту Веалета Бяляўская і іншыя.
У нашай СДЮШАР культывуюцца 4 віды спорту і працуюць адпаведныя аддзяленні: футбола, веласпорту, цяжкай атлетыкі, валейболу. Сёлета ва ўстанове займаецца 336 вучняў. Працуюць 9 трэнераў, 6 сумяшчальнікаў — настаўнікаў школ раёна, каб даць сельскім дзецям магчымасць больш актыўна займацца фізкультурай і спортам.
У мінулым годзе нашы рабяты заваявалі 5 першых камандных месцаў, 5 — другіх, 3 — трэціх па валейболе, футболе, веласпорце, цяжкай атлетыцы, 15 асабістых прызавых месцаў.
У вышэйшае звяно падрыхтоўкі перададзена 7 чалавек. У спісах зборных каманд краіны 22 нашых выхаванцы.
Ёсць пэўныя дасягненні ў бягучым годзе: вела­спорт — першае месца на “Алімпійскіх днях моладзі” Магілёўскай вобласці, другое месца — у выхаванкі трэнера Андрэя Асташова Дар’і Чыжонак на фінальным этапе рэс­публіканскай спартакіяды сярод ДЮСШ па цяжкай атлетыцы і першае месца на абласной спартакіядзе сярод школьнікаў, другое месца валейбалістак на абласной спартакіядзе школьнікаў.
Як заўжды, плённа і вынікова працуе трэнер-выкладчык па веласіпедным спорце Юрый Цішкоў, які прызнаны лепшым па прафесіі ў сферы фізічнай культуры, спорту і турызму па выніках спаборніцтва сярод галін народнай гаспадаркі раёна за 2017 год. Ён з’яўляецца другім трэнерам зборнай каманды вобласці па веласпорце.
Таксама другім трэнерам абласной зборнай — па валейболе працуе наш трэнер-выкладчык Сяргей Лазаковіч. Яго выхаванкі — дзяўчаты-валейбалісткі стабільна дабіваюцца высокіх рэзультатаў у спаборніцтвах розных узроўняў.
Паспяхова развіваецца пляжны футбол: 8 нашых спартсменаў — у зборнай камандзе Беларусі. Трэнер СДЮШАР Вадзім Бокач па выніках мінулага года прызнаны лепшым пляжным футбалістам Беларусі, зыходзячы з галасавання ў сацыяльных сетках, па рэзультатах апытвання пляжнафутбольных спецыялістаў краіны яму аддадзена другое месца.
Павышаецца інтарэс рабят да цяжкай атлетыкі і, адпаведна, выхаванцы трэнераў Кірыла Іваніцкага і Андрэя Асташова дабіваюцца перамог і займаюць прызавыя месцы на абласным і рэспубліканскім узроўнях. А іх выхаванец Мікалай Бяляўскі, які зараз займаецца ў вучылішчы алімпійскага рэзерву, стаў членам зборнай Беларусі.
Хацелася б адзна­чыць прафесіянала ў сваёй справе выкладчыка фізічнай культуры і здароўя Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Ху­далеева, па сумяшчальніцтву трэнера СДЮШАР Валерыя Вароніча: дастаткова нагадаць, што 9 разоў запар установа адукацыі лідзіруе ў раённай спартакіядзе школьнікаў, рабяты паспяхова выступаюць у саставе зборнай раёна.
Безумоўна, ёсць уклад нашых трэнераў і рабят у тое, што аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама па выніках работы за 2017 год заняў трэцяе месца ў спаборніцтве гарадоў і раёнаў Магілёўскай вобласці па развіцці фізічнай культуры, спорту і турызму, трэцяе агульнакаманднае месца ў круглагадовай абласной спартакіядзе школьнікаў.
Хочацца адзначыць, што фізкультура і спорт у раёне развіваюцца пас­пяхова дзякуючы трывалым традыцыям у гэтай сферы. Моладзь раўняецца на ветэранаў спорту. У першую чаргу, назаву Уладзіміра Сцяпанавіча Бяляўскага, які стаяў ля вытокаў стварэння ДЮСШ, з’яўляецца арганізатарам і галоўным суддзёй Мемарыяла К.П.Арлоўскага па веласіпедным спорце, які сёлета будзе праводзіцца ў 50-ты раз!
Нашы выхаванцы і трэнеры прымаюць актыўны ўдзел у мерапрыемствах, праводзімых у межах праекта “Кіраўск — здаровы горад”, акцыі “За здароўем — на веласіпе­дзе!”, іншых фізкультурна-спартыўных мерапрыемствах і акцыях.
Зусім хутка распачнуцца летнія школьныя канікулы. Прымаем рабят у нашым спартыўна-аздараўленчым лагеры. Паралельна будзем рыхтавацца да новага навучальнага года, удасканальваючы сваю матэрыяльна-тэхнічную базу.
А ўвогуле настрой у трэнераў і выхаванцаў самы аптымістычны таму, што ў душы жыве любоў да спорту, упэўненасць у яго карысці для здароўя і самаадчування: будзем працаваць і дабівацца новых перамог! А таксама спадзяемся, што ўбачым нашых выхаванцаў у якасці ўдзельнікаў II Еўрапейскіх гульняў 2019 года ў Мінску.
Наталля ХАДАКОВА.

Последние новости

Прямая линия

30 июля прямую телефонную линию проведет Виталий Валерьевич Коновальчик

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

28 июля прямую телефонную линию проведет Вячеслав Юрьевич Каранкевич

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

29 июля прямую телефонную линию проведет Александр Викторович Комаровский

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

Первый молодежный экипаж-тысячник в Кировском районе получил заслуженную награду прямо в поле!

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях Кировщины определился первый зерноуборочный экипаж-рекордсмен!

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

В Кировском районе прошел открытый региональный фестиваль «СеноФЭСТ-2026»

27 июля 2026
Читать новость