Темы

У першым туры чэмпіянату краіны па пляжным футболе каманда «Кіраўск-СДЮШАР» стварыла сенсацыю!

У першым туры чэмпіянату краіны па пляжным футболе каманда «Кіраўск-СДЮШАР» стварыла сенсацыю!

Пл-9

 

Зусім нядаўна кіраўчане мелі магчымасць акунуцца ў напал відовішчнай спартыўнай барацьбы высокага ўзроўню на арэне для пляжных відаў спорту, калі тут адбыўся матч за Суперкубак Рэспублікі Беларусь па пляжным футболе. А ўжо праз тыдзень пляжнафутбольнае свята зноў вярнулася ў наш горад: тут праходзіў першы тур новага чэмпіянату Беларусі. На працягу двух дзён зноў панавалі спартыўны азарт і бескампрамісная барацьба. Не абышлося без нечаканасцей і сюрпрызаў. На радасць кіраўскіх балельшчыкаў, яны былі прыемнымі…

Сёлетні чэмпіянат праходзіць па новай схеме. 10 каманд падзелены на 2 зоны “Усход” і “Захад”, зыходзячы з геаграфічнага размяшчэння. Спачатку ў некалькіх турах яны будуць высвятляць адносіны паміж сабой. Затым згодна занятых месцаў у сваёй групе сустрэнуцца з сапернікамі паралельнай групы ў суперфінале.

У Кіраўску сустрэліся паміж сабой каманды зоны “Усход”. Кожная ў два гульнявых дні правяла па два паядынкі.

“Кіраўск-СДЮШАР” у першай сваёй гульні сустрэлася з камандай Мазырскай “М-Сіці”. Гаспадары выйшлі на пляцоўку поўнымі рашучасці. Каманда абнавілася ў параўнанні з мінулым годам. Зноў ў саставе з’явіўся адзін з лепшых пляжнікаў краіны Вадзім Бокач, падтрымаць землякоў выйшаў наш вядомы ў вялікім футболе ігрок, які працяглы час выступаў за каманды “Белшына” і “Нафтан” Міхаіл Гарбачоў, узмацніў кіраўчан і лепшы бамбардзір леташняга чэмпіянату Іван Ляцецкі з Мазыра. З’явіліся ў камандзе яшчэ некалькі новых ігракоў. Добра ведаем мы выдатную гульню  членаў нацыянальнай зборнай краіны Юрыя Пятроўскага, Арцемія Дразда і іншых нашых хлопцаў. Так што, дружына з Кіраўска выглядала па-сапраўднаму баявой. СДЮШАРаўцы выйшлі ў новай прыгожай форме. У “плюс” было і тое, што дапамагалі родныя сцены і гарачая падтрымка балельшчыкаў.

І наша каманда не падкачала! Прычым, не толькі ў першым матчы. “М-Сіці” не змог стрымаць націск гаспадароў. Двойчы Міхаіл Гарбачоў і па адным разе Іван Ляцецкі, Юрый Пятроўскі, Антон Акуліч і Сяргей Ерамееў “пакрыўдзілі” варатара гасцей. Тыя ж, у сваю чаргу, змаглі толькі двойчы паразіць вароты кіраўчан — 6:2!

Сапраўдным упрыгожаннем першага дня стала сустрэча каманд “Кіраўск-СДЮШАР” і дэбютантам вышэйшай лігі “Волат-Капітал” з Мінска. У паядынку было ўсё: незабітыя пенальці, жоўтыя і чырвоныя карткі, шмат фалоў, стыкаў, небяспечных момантаў. Ніхто з сапернікаў не хацеў саступаць ні сантыметра пяску. Лік на табло нагадваў арэлі. Госці адкрылі лік першымі, але яшчэ да перапынку Міхаіл Гарбачоў і Арцемій Дрозд схілілі вагі ў бок кіраўчан. У другой трэці мінчане аднавілі раўнавагу. Асабліва нярвовым атрымаўся трэці перыяд. Кіраўчане яшчэ тройчы выходзілі наперад дзякуючы дакладным ударам Ляцецкага (двойчы), Дразда і Акуліча, але апаненты зраўнівалі лік. Заканамерным вынікам стала тое, што лёс матча, асноўны і дадатковы час якога завяршыўся з лікам 5:5, вырашыла серыя пасляматчавых пенальці. Больш удалымі аказаліся футбалісты “Кіраўск-СДЮШАР”: трапныя стрэл на рахунку Ляцецкага і Гарбачова.

А на наступны дзень у першым жа паядынку адбылася сенсацыя, і стварылі яе кіраўчане! Супрацьстаяў ім грозны Барысаўскі БАТЭ. Чэмпіён адразу ж  узяў ініцыятыву ў свае рукі. Два хуткія мячы ў вароты гаспадароў пляцоўкі гаварылі пра тое, што ў чарговы раз барысаўчане без праблем вырашаць пытанне са сваёй перамогай. Але на гульню з БАТЭ кожны з сапернікаў выходзіць, як на апошні бой. Прынамсі, кіраўчане так і зрабілі. Праявіўшы небывалую волю да перамогі, сабранасць, СДЮШАРаўцы чатыры разы паразілі вароты жоўта-сініх і пад бурныя авацыі кіраўскіх балельшчыкаў святкавалі гістарычную вікторыю з агульным лікам 4:3! Галы ў нашай дружыне на рахунку Дразда (2), Ляцецкага і Акуліча.

Апошні матч тура “Кіраўск-СДЮШАР” праводзіла з уладальнікам Суперкубка Беларусі-2018 зборнай Віцебскай вобласці. Гульня праходзіла на сустрэчных хуткасцях. Галявыя ўзяцці ўдаваліся то ў адных, то ў другіх. Кіраўчане пасля дакладных удараў Ляцецкага, Пятроўскага і зноў Ляцецкага двойчы вялі ў ліку з адрывам у два мячы — 2: 0 і 3:1. Але ці то адбілася стомленасць пасля выматваючага паядынку з БАТЭ, ці то фартуна адвярнулася, але мяч упарта не ішоў пасля мноства ўдараў у вароты віцяблян. А тыя ж, наадварот, удачу злавілі. Канчатковы лік — 3:5 на карысць гасцей.

І ўсё ж нават гэтае паражэнне не сапсавала агульнай карціны ад выступлення “Кіраўск-СДЮШАР”. Наша каманда паказала характар, рашучасць, яркі, камбінацыйны футбол і пасля першага тура займае ў зоне “Усход” з 7 ачкамі 2 месца, на 2 саступаючы БАТЭ, які прайграў толькі Кіраўску. Астатнія каманды ў актыве маюць толькі па 3 ачкі.

Аляксандр ХАХЛОЎ. Фота аўтара.

Пл-1

Пл-2

Пл-3

Пл-4

Пл-5

Пл-6

Пл-7

Пл-8

Пл-10

Пл-11

Пл-12

Пл-13

Пл-14

Пл-15

Пл-16

Пл-17

Пл-18

Пл-19

Пл-20

Пл-22

 

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость