Касавіца — галоўная задача дня

Касавіца — галоўная задача дня

Косьба-1

На касьбе траў задзейнічаны механізатар Яўген Якімчанка

Косьба-2

Механізатар Яўген Рудак і намеснік дырэктара РАПТЗ па сельскай гаспадарцы Лявонцій Кушавараў

Ажыўлена зараз на сенажацях раёна — ідзе масавая нарыхтоўка кармоў з траў першага ўкосу. Актыўнымі тэмпамі вядзецца гэтая работа ў ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”. Інакш і нельга: у сельгаставарыстве маецца 3780 галоў грамадскага статку, з якіх 970 — каровы.

Перад удзельнікамі зялёнага жніва стаіць задача нарыхта­ваць сёлета каля 11200 т сенажу, 17600 т — сіласу і 1600 т — сена. Па стане на 28 мая ў райаграпрамтэхзабеспячэнні на адну ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана па 2,5 ц кармавых адзінак.
Механізатарскаму звяну і спецыялістам РАПТЗ апошнія гады ўдаецца нарыхтоўваць кармы з “плюсам”, вось і сёлета ў засеках яшчэ маецца больш за 4000 т кукурузнага сіласу. Але, як гаворыцца, “запас бяды не чыніць”: сучасныя тэхналогіі нарыхтоўкі кармоў дазваляюць захоўваць іх не адзін год, пры гэтым якасць і спажыўнасць ніколькі не пагаршаецца.
Як адзначыў галоўны аграном гаспадаркі Уладзімір Дарафей, работа на кармавых палетках вядзецца ўвесь светлавы дзень. Механізатары імкнуцца з карысцю выкарыстоўваць кожную хвіліну рабочага часу.
Сёлета на касавіцы задзейнічаны значныя сілы: 3 корманарыхтоўчыя камбайны — КВК-800, “Ягуар” і КЗР-10. У залежнасці ад месцаў скла­дзіравання кармоў штодня на адвозцы працуе 8-9 адзінак тэхнікі. Зараз асноўны фронт зялёнага жніва вядзецца ў раёне в.Сяргеевічы.
Частка зялёнай духмянай масы з дапамогай МТЗ-1523 з прэс-падборшчыкам “Тарнада”, якім кіруе вопытны механізатар Яўген Рудак, падбіраецца, здрабняецца, скручваецца ў рулоны і запакоўваецца ў стрэйч-плёнку. З дапамогай прэс-падборшчыка ўжо нарыхтавана 350 т сенажу ў рулонах, кожны ў сярэднім вагой па 800 кг. Не праблема, калі рулон атрымліваецца крыху большым ці, наадварот, меншым па памерах: сістэма абмоткі вымярае кожны і настройвае праграму на неабходную шырыню і вышыню. Затым камп’ютар пралічвае колькасць абаротаў, якая трэба для абматвання плёнкай. Магутнасць “Тарнада” за дзень дазваляе скручваць больш за 100 рулонаў. Акрамя сенажу такім спосабам у стрэйч-плёнку можна запакоўваць сена і салому.
Вядзецца таксама закладка сенажу ў траншэі. Па стане на ўчарашні дзень ужо нарыхтавана каля 2000 т (2 траншэі каля МТФ “Любонічы”), усяго плануюць закласці 7 сянажных ям.
Сянажная траншэя закрываецца за 2-3 дні, як таго і патрабуе тэхналогія, увесь працэс закладкі кармоў — пад строгім наглядам адказных спецыялістаў. Каб сянаж не ператварыўся ў сілас, важна вытрымліваць тэмпературу і вільготнасць.
Трамбоўка зялёнай масы вя­дзецца кругласутачна. На гэтых работах задзейнічаны Сяргей Зазерскі, на выраўніванні ямы — Андрэй Хлапкоў.
На падборы і здрабненні траў працуюць Сяргей Комар, Аляксандр Тылінскі і Валянцін Сулімскі, зграбаюць валкі — Рыгор Булах і Кірыл Гамалін. Бесперапынную работу па запаўненні сянажнай траншэі забяспечваюць Сяргей Чудапал, Леа­нід Паркалаў, Сяргей Комар, Валерый Араеў, Уладзімір Шэлянгоўскі, Віталь Васількоў, Валерый Чарапуха і інш. На касьбе траў шчыруюць Яўген Якімчанка і Аляксандр Сідарэнка.
Пакуль дазваляюць пагодныя ўмовы, у сельгаставарыстве паспелі ўжо нарыхтаваць больш за 30 т сена.
Дзякуючы добра арганізаванай, зладжанай рабоце працаўнікоў гаспадаркі з кожным днём тэмпы нарыхтоўкі кармоў нарастаюць. У сваю чаргу і кіраўніцтва РАПТЗ імкнецца стварыць для механізатараў неабходныя ўмовы для плённай працы: усе забяспечаны двухразовым гарачым харчаваннем, спецвопраткай, удзельнікі корманарыхтоўкі азнаёмлены з умовамі працоўнага спаборніцтва і аплатай працы, у тым ліку за якаснае правядзенне работ.
Для забеспячэння будучай сытнай зімоўкі грамадскага статка ў райаграпрамтэхзабеспячэнні ёсць усё неабходнае: важкі травастой, дастатковая колькасць тэхнікі і на­дзейныя, правераныя не адной касавіцай працавітыя людзі.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Общество

Приём граждан

6 мая 2024
Читать новость
Общество

5 мая – Дзень друку

5 мая 2024
Читать новость
Актуально

Пасхальное послание преосвященнейшего Серафима, Епископа Бобруйского и Быховского Дорогие отцы, братья и сёстры!Христос Воскресе!

5 мая 2024
Читать новость
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Читать новость
Духовность

Куличи и паска

4 мая 2024
Читать новость
Духовность

Светлое Христово Воскресение: история, смысл, традиции

4 мая 2024
Читать новость
Духовность

Пасхальные яйца

4 мая 2024
Читать новость
Знай наших!

Команда учащихся объединения по интересам «Мотолюбители» ЦДОДиМ г.Кировска успешно приняла участие в областном этапе республиканской спартакиады

4 мая 2024
Читать новость
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Читать новость
Прием граждан

Приём граждан и прямая телефонная линия

3 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Стрелка вверх
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Стрелка вверх
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Стрелка вверх
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Стрелка вверх
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Стрелка вверх